0°0′ у. д. / 0° пн. ш.
0° у. д.
Гвінэйская затока (па-ангельску: Gulf of Guinea, па-француску: golfe de Guinée, па-гішпанску: Golfo de Guinea, па-партугальску: Golfo da Guiné) — затока Атлянтычнага акіяна ля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Удаецца ў сушу паміж мысамі Пальмас на паўночным захадзе (Лібэрыя) і Палмэйрыньяш (Ангола) на паўднёвым усходзе. Плошча складае 1533 тысяч км². Дно акіяну ўтварае Гвінэйскую катлавіну глыбінёй да 6363 мэтраў. Тэмпэратура вады скаладе 25—27 °С. Салонасьць вады мае паказык 34—35‰, паблізу вусьцяў рэк паніжаецца да 20—30‰. Прылівы паўсодневыя, а іхняя велічыня сягае да 2,7 мэтраў.
Гвінэйская затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 5000 м |
Складовымі часткамі Гвінэйскай затокі зьяўляюцца затокі Бэнін (на поўначы) і Біяфра (на ўсходзе). Найбуйнейшыя астравы, якія месьцяцца з затоцы, ёсьць Біёка, Сан-Томэ, Прынсыпі, Анабон. Праз затоку з захаду на ўсход праходзіць цёплая Гвінэйская плынь, а з поўначы на поўдзень — Ангольская плынь. У затоку ўпадаюць рэкі Вольта, Нігер і іншыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гвінэйская затока, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.