Гарадзенская беларуская гімназія — навучальная ўстанова ў Горадні, якая існавала ў першай палове XX стагодзьдзя.
У сярэдзіне кастрычніка 1920 году дэлегацыю БНК прыняў гарадзенскі стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць для беларускага прытулку і гімназіі, якія часова разьмясьціліся па вул. Сафійскай (цяпер Леніна), памяшканьне, забясьпечыць іх харчаваньнем і, наогул, падтрымаць беларускую адукацыю. 20 лістапада 1920 году Гарадзенскі БНК зьвярнуўся да прэзыдэнта Горадні Э. Лістоўскага з просьбай аб дапамозе .
Гімназія пачала працу 29 лістапада 1920 дзякуючы намаганьням Тарашкевіча і Іваноўскага на месцы сучаснага драматычнага тэатра. Пасьля навучальная ўстанова была пераведзена ў Архіерэйскі дом (зараз вул. Горкага 2/2).
Настаўнікамі ў ёй працавалі: П.Тамашчык, В.Кулікоўскі, У.Курбскі, Я.Натусевіч, Адам Трыпус, А.Мальчэўская, Г.Кухарчук, М.Алюшкава, Сяргей Баран, Аляксандра Смоліч і праз кароткі час Сымон Рак-Міхайлоўскі.
Для дзяцей ня з гораду пры гімназіі існавала «бурса», інтэрнат па Ерусалімскай вуліцы (сучасная Антонава). Каб засяліцца ў бурсе, трэба было прывезьці з сабою: сорак фунтаў жытняй і дзесяць ячменнай мукі, дзесяць крупы, два фунты сала, свой ложак, сеньнік і два камплекты спальнай бялізны.
Польскія ўлады ў 1921 годзе спынілі дзяржаўнае фінансаваньне гімназіі. Таму ў новым навучальным годзе заняткаў яна не распачала.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гарадзенская беларуская гімназія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.