Віцебскі Раён

Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2731,98 км². Насельніцтва на 2018 год — 37 051 чалавек. Пераважная колькасьць сельскіх жыхароў, гарадзкое насельніцтва складае 5%. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Сураж і Янавічы, 370 сельскіх населеных пунктаў.

Віцебскі раён
Віцебскі Раён
Герб
Віцебскі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Генадзь Сабыніч[d]
Насельніцтва (2018) 37 051
Шчыльнасьць 13,6 чал./км²
Нацыянальны склад
  • беларусы (84,8%)
  • расейцы (12,6%)
  • украінцы (1,4%)
Плошча 2731,98 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 266,8 м
 180—200 м
Месцазнаходжаньне Віцебскага раёну
Віцебскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-2
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 3хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Віцебскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гаспадарка

На 2013 год у раёне працавалі: цяплічны камбінат ААТ «Рудакова», вытворчасьць ялавічыны ў ААТ «Ліпаўцы» (Шапечынскі сельсавет), сьвінакомплекс у вёсцы Лучоса і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Дзейнічалі 2 мэліярацыйныя ўстановы. У 2013 годзе сабралі 75 000 тонаў збожжа пры ўраджайнасьці 27,1 цэнтнэра зь гектара.

Помнікі

На 2013 год налічвалася звыш 200 помнікаў, зь іх 54 унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод 34 помнікаў археалёгіі 13 гарадзішчаў раньняга жалезнага веку мелі рэспубліканскае значэньне. Пад Віцебскам месьціцца маёнтак мастака Ільлі Рэпіна. На 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла ў Віцебскім раёне каля вёскі Сушчава. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў.

Гісторыя

Віцебскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі. 15 лютага 1931 году ён быў скасаваны. 27 ліпеня 1937 году адноўлены. 20 лютага 1938 году раён уключаны ў Віцебскую вобласьць. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Пра заснаваньне афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласьці» зацьверджаныя герб і сьцяг раёну.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 40 552 чал. (перапіс); 2016 год — 37 303 чал.; 2017 год — 37 206 чал.; 2018 год — 37 051 чал.

Паселішчы

Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца каля 361 паселішча.

Асобы

  • Дзьмітры Абраменка (1910, в. Філіпкава — 1981) — савецкі вайсковец, поўны кавалер Ордэну Славы
  • Антон Амбросаў (1912, в. Дрыкольле — 1984) — фітапатоляг-вірусоляг, доктар біялягічных навук
  • Ігнат Антонаў (1922, в. Будніца — 2015) — беларускі нэўрапатоляг, акадэмік АН Беларусі, член-карэспандэнт АМН СССР, доктар мэдыцынскіх навук, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
  • Алесь Асіпенка (1919, в. Пушкары — 1994) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР
  • Аркадзь Бясьсьмертны (1893, м. Сураж — 1955) — беларускі скрыпач, дырыгент, прафэсар, заслужаны артыст БССР
  • Ягор Васілеўскі (1922, в. Гарбачова — 1991) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу
  • Пятро Даўбёшкін (1912, в. Паўлавічы — 1943) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Канаваленка (1917, Скрэбні — 1944) — Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Курыленка (1924, в. Бабінічы) — 1942) — Герой Савецкага Саюзу
  • Міхась Лынькоў (нар. ў в. Зазыбы) — народны пісьменьнік Беларусі
  • Ігнат Манькоўскі (1765—1832) — публіцыст, асьветнік, грамадзкі дзяяч XVIII ст. (трымаў маёнтак ў в. Буёва, маёнтак Мілае ў в. Мазалава)
  • Геранім Марцінкевіч (1816, в. Тулава — 1864) — паэт, празаік, драматург, які пісаў на польскай і беларускай мовах
  • Фёдар Махноў (1878—1912, в. Старое Сяло) — «беларускі волат», самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі
  • Мікалай Нікіфароўскі (1845, в. Вымна — 1910) — беларускі этнограф, фальклярыст, літаратар і пэдагог
  • Пятро Нікіценка (1943, в. Жыгалава) — беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Уладзімер Плешчанка (1948, вёска Вароны — 2006) — беларускі палітык і палітвязень
  • Аляксандар Рыпінскі (1811, в. Кукавячына — 1900?) — польскі і беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
  • Міхаіл Сільніцкі (нар. у в. Запольле) — першы Герой Савецкага Саюзу з партызан-камсамольцаў
  • Іван Собалеў (1907, в. Шапуры — 1989) — Герой Савецкага Саюзу, ганаровы грамадзянін Віцебску
  • Зінаіда Стагурская (1971, в. Княжыца — 2009) — беларуская вэлягоншчыца
  • Фёдар Сурганаў (1911, в. Суднікі — 1976) — дзяржаўны і партыйны дзяяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху ў Беларусі ў Другую сусьветную вайну
  • Аляксей Філатаў (1939, в. Бабінічы) — беларускі пісьменьнік
  • Мінай Шмыроў (Бацька Мінай; 1891, в. Пунішча — 1964) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюзу

Крыніцы

Літаратура

  • Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с. — 2500 ас. — ISBN 985-11-0301-2

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебскі Раён ГаспадаркаВіцебскі Раён ПомнікіВіцебскі Раён ГісторыяВіцебскі Раён НасельніцтваВіцебскі Раён ПаселішчыВіцебскі Раён АсобыВіцебскі Раён КрыніцыВіцебскі Раён ЛітаратураВіцебскі Раён Вонкавыя спасылкіВіцебскі РаёнБеларусьВіцебскВіцебская вобласьцьМестаСуражЯнавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КракадзілыСлуцкі збройны чынПастава 69Гарвардзкі ўнівэрсытэтПарнаграфія ў ІталііМастацтваСыд БарэтЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)БайтНацыянальны банк МалдовыГаляктыка АндрамэдыНямецкая Дэмакратычная РэспублікаАнджэліна ДжаліМужчына зьверхуСпліт-альбомСандэХімэра2008Ойча нашОрдэн ПагоніТаўэрДоўгая дарога дадомуФундацыя «Вікімэдыя»ЭмінэмСувязь (тэхніка)Копны судДзевятковая сыстэма зьлічэньня.au1655ПарагвайМы выйдзем шчыльнымі радаміНясьвіжТаджыкістанБлогЗолатаКаскадныя табліцы стыляў1981SAAB 90Ангельская моваКаханьне без пранікненьняВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамГлінішча (Гомельская вобласьць)АсыВялікабрытаніяНапалеон I БанапартЭдуар Анры АўрыльРАУСЭнцыкляпэдыя гісторыі Беларусі1525Этнічная тэрыторыя беларусаўПітэр СэрафіновічЗямля пад белымі крыламіІван ШамякінГабрэіБеларуская (тарашкевіца)Міхась СтральцоўТытунепаленьнеШтучны інтэлектДжозэф Рабінэт БайдэнЧырвоным па БелымУсяслаў ЧарадзейДругая сусьветная вайнаТэсалёнікіЛетні часПружанскі РА СК РББайструкЮры БеленькіГарэлкаВалейбол🡆 More