Беларуская Рэвалюцыйная Партыя

Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — нелегальная арганізацыя, якая была створана на аснове беларускага студэнцкага гуртку, што існаваў у Санкт-Пецярбурзе.

Мяркуецца, што гэта адбылося на пачатку 1902 году.

Беларуская рэвалюцыйная партыя
Лідэр партыі Вацлаў Іваноўскі
Дата заснаваньня 1902
Штаб-кватэра Пецярбург
Ідэалёгія прабеларуская

У БРП ўваходзілі Вацлаў Іваноўскі, Вінцэнт Валейка, Лявон Малецкі, Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.

У 1902 годзе БРП распачала выдавецкую дзейнасьць. В. Іваноўскі для гэтай мэты купіў гектограф. Першай публікацыяй БРП, надрукаванай на гектографе, стала адозва «Да інтэлігенцыі», якая выйшла ўвосень 1902 году на польскай мове. Аўтары адозвы заклікалі даць люду асьвету на роднай мове, пазнаёміць яго з роднай гісторыяй, заняцца выданьнем беларускіх газэтаў і кнігаў.

Наступнай ініцыятывай стала спроба нелегальна выдаць часопіс «Свабода», адзіны нумар якога падрыхтавалі ў 1902 В. Іваноўскі, В. Валейка, Р. Мілер, І. Луцкевіч, А. Пашкевіч і інш.

У 1903 року сябры БРП падрыхтавалі да друку некалькі агітацыйных брашураў на беларускай мове, але не змаглі сабраць сродкі для таго, каб пакрыць кошт друку.

Пазьней паўстала суперніцтва паміж Іваноўскім і братамі Луцкевічамі, якія былі незадаволеныя польскім уплывам. БРП распалася. Іваноўскі заняўся асьветніцтвам (Круг беларускай народнай прасьветы і культуры), а Луцкевічы заснавалі ў Менску новае палітычнае аб’яднаньне — Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ), якая, аднак, не адзначалася актыўнай дзейнасьцю.

БРП не была партыяй у поўным сэнсе гэтага слова, яна стала толькі пачаткам арганізаванага беларускага нацыянальнага руху.

Tags:

Санкт-Пецярбург

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяржук Сокалаў-ВоюшСкалістыя горыГестарЧэская моваТадзіяна КляшторнаяМігель СэрвантэсСлановыяЧэрвеньЗбанГента (імя)СусьветГаяна-ЭсэкібаПрыслоўеПагоня (песьня)Валянцін АкудовічВольга ІпатаваЛезьбіянстваЛіцьвіныПіт ПаўлаўВялікае Княства ЛітоўскаеГарнастайВолатВялікая Айчынная вайнаФінансы1525Вагінальны сэксМаёнтакГерб Пружанаў@ГорадняВасіль ЖуковічСаўгут.neПрозаМікалай СьлюнькоўПастава на каленяхВадзім СаранчукоўУладзімер ПракапцоўЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўПрыметнікТураў2019СтаралітваАляксандар ТвардоўскіБеларускі рубельНаша НіваКандрат КрапіваБеларускі нацыянальны стройЛегкавы аўтамабільНаваградакУладзімер ЗяленскіГерой БеларусіЯкса (дзяржава)Максім ЛужанінСунізмЦьвёрды дыскШмоняПамылкаДрама (аповесьць)Новая зямля2003Ji (дыграф)Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціФранцішак АляхновічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году🡆 More