Баляслаў Віславух: польскі журналіст, палітык

Балясла́ў Ігна́цы Віславу́х (па-польску: Bolesław Ignacy Wysłouch; 22 лістапада 1855, маёнтак Саха, Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя, цяпер Залужжа, Драгічынскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 13 верасьня 1937, Львоў, Львоўскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — польскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, палітык.

Баляслаў Віславух
Баляслаў Віславух: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1855 або 22 лістапада 1855(1855-11-22)
Памёр: 13 верасьня 1937(1937-09-13)
Партыя:
Сужэнец: Марыя Віславух
Адукацыя:
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.
Баляслаў Віславух: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура
Магіла Марыі і Баляслава Віславухаў у Львове

Жыцьцяпіс

Паходзіў з шляхецкага палескага роду Віславухаў. Скончыў Тэхналягічны інстытут у Пецярбургу (1879) па спэцыяльнасьці інжынэр-хімік. Адсядзеў 3 гады ў Варшаўскай цытадэлі; вызваліўшыся, пасяліўся ў Львове.

Быў выдаўцом і рэдактарам шэрагу выданьняў: «Przegląd Społeczny», «Kurier Lwowski», «Przyjaciel Ludu» (1889—1902). У 1894 быў ініцыятарам стварэньня Польскага дэмакратычнага таварыства, а ў 1895 — Сялянскай партыі ў Галіцыі, уваходзіў у ейную Цэнтральную раду. У 1912—1913 — кіраўнік партыі ПСП — Зьвяз незалежных сялянаў, у 1913—1923 — сябра ПСЛ «Пяст», у 1923—1925 — сябра ПСЛ «Вызваленьне», у 1925 — сябра Клюбу працы. У 1922—1927 — сэнатар, пасьля чаго адышоў ад палітыкі.

Жонка — Марыя з Боўфалаў, грамадзкая дзяячка, асьветніца, арганізатарка нацыянальнага руху ў Галіцыі. Аўдавеўшы, другі раз жаніўся з Браніславай з Шабатоўскіх, палкоўнік Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, інспэктарка Жапаможнай службы жанчынаў.

Памёр у Львове, пахаваны на Лычакаўскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура

  • Brock, Boleslaw Wyslouch: Founder of the Polish Peasant Party. Slavonic and East European Review, xxx (74), 1951.
  • Mazurek, Kraj a emigracja. Instytut Studiów Iberyjskich i Iberoamerykańskich, Warsaw, 2006.
  • Kudłaszyk, Wysłouch, Myśl społeczno-polityczna Bolesława Wysłoucha: 1855—1937. Wrocław, 1978.
  • Encyklopedia PWN, 2007.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Баляслаў Віславух ЖыцьцяпісБаляслаў Віславух КрыніцыБаляслаў Віславух ЛітаратураБаляслаў Віславух Вонкавыя спасылкіБаляслаў ВіславухБеларусьБерасьцейская вобласьцьДрагічынскі раёнЗалужжа (Дарагічынскі раён)Залужжа (Драгічынскі раён)Кобрынскі павет (Расейская імпэрыя)ЛьвоўПольская Рэспубліка (1918—1939)Польская моваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігнат ДамейкаПэтэр ПэлегрыніПарыжДойлідГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Дзед ТалашЯленскіяБурбалка даткомаўБлогФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуЗьвязда (Менская вобласьць)Мы, беларусы2006МантэвідэоГарнастайГенадзь ШутаўЯдвігін Ш.Пастава 69HTMLАлесь БадакУладзімер КараткевічСтанаСтолінІнданэзіяБеларусізацыяНаймановічыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхJavaScriptМужчына зьверхуСяргей ДавідовічСэксПтушкіКанстытуцыя ЗШАМэдыяВікіДзеяслоўМіжнародны фанэтычны альфабэтХарэйАлесь РазанаўТурма №8ШклоўВялікае Княства ЛітоўскаеBet365СуботнікіХарватыяСалатная цыкорыяНа ростаняхСэкс-турызмВікіСірэйка1632ВіетнамЛошаВіктар ШніпПорнгабМаскваЯкуб КоласТумаФільмУправа КДБ па Віцебскае вобласьціВайшнорыяВыказьнікТвэркТуміла1989Тутэйшыя (п’еса)🡆 More