Анкляў: тэрыторыя, цалкам аточаная іншай

Анкля́ў (па-француску: enclave — ад лац.

inclavare — замыкаць на ключ) — тэрыторыя або частка тэрыторыі краіны, аточаная з усіх бакоў тэрыторыяй іншае дзяржавы.

Анкляў: тэрыторыя, цалкам аточаная іншай
C — анкляў краіны А, які аточаны ейнай тэрыторыяй. Ён жа — экскляў краіны B.

Прыклады дзяржаваў-анкляваў: Ватыкан ды Сан-Марына ў Італіі, Лесота ў ПАР.

Калі анкляў мае выхад да мора, тады яго называюць напаўанклявам. Напрыклад, Манака, Партугалія, Брунэй, Сэктар Газа (Палестына), Калінінградзкая вобласьць.

Экскляў

Анкляў: тэрыторыя, цалкам аточаная іншай 
C — экскляў краіны B, які атачаны тэрыторыяй краінаў А ды D

Прыватным выпадкам анкляву зьяўляецца экскляў (ад лац. ex — па-за + clavis — ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, якая ня мае агульных межаў з асноўнай ягонай часткай і аточаная чужой тэрыторыяй. Прыклад экскляву на тэрыторыі Беларусі — вёскі Санькова-Мядзьвежжа, якія адміністрацыйна адносяцца да Бранскае вобласьці Расеі. Экскляў на тэрыторыі СНД — Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Азэрбайджану; яе атачаюць Армэнія, Іран ды Турэччына.

Экскляў, які мае выхад да мора, называецца напаўэксклявам. Напрыклад, Аляска (ЗША), Сэута ды Мэлілья (Гішпанія), а таксама сяло Дубкі (Пскоўская вобласьць) на мысе, які выступае ў Пскоўскае возера, якое абасобленае ад Пскоўскае вобласьці Расеі тэрыторыяй Эстоніі [1].

Пашыранае разуменьне

Часам паняткі анкляву ды экскляву пашыраюць на іншыя тэрытарыяльныя ўтварэньні — напрыклад, на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе дзяржавы. Так, ва Ўкраіне места Славуціч з навакольнымі тэрыторыямі належыць да Кіеўскае вобласьці, хаця з усіх бакоў аточана тэрыторыяй Чарнігаўскае вобласьці; такім чынам, кажуць, што Славуціч — экскляў Кіеўскае вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лацінская моваФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БарэйкаўшчынаБлакітная валошка.tdКірыл Коктыш.mzГерманішкі (неадназначнасьць)Герб СССРЕсьманЧаркесыGoogleБерасьце.etСмольгава1993АрыянстваГубэрнатар1941.skВасіль Ганчароў2 сакавіка.be.gw1995U21905Кацярына Сныціна.ec1949Першая Ўстаўная граматаC (мова праграмаваньня)НясьвіжСлавянскія мовы60Койданаўскі раён.mcТалін.ck1860ДзьвінскПціч1911Пошукавая аптымізацыяАрхангельскАнальны сэкс.foЧэлес.egЛязьбійская парнаграфіяКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)ВугоршчынаСтаралітваJavaScriptФіксікі.sbЛіцьвіныБюджэт1876.it.tjРусіфікацыя БеларусіТрансплянталёгіяКазіно41Чорны сьпіс Эўразьвязу.frЮры Селівёрстаў195527 сакавікаGoogle TranslateЭякуляцыя.hk1972.scЛаўрэнці Зізані🡆 More