Злынкаўскі Раён

Злы́нкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Злынка.

Злынкаўскі раён
Злынковский район
Злынкаўскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Злынка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2018) 12 012
Плошча 735 км²
Месцазнаходжаньне Злынкаўскага раёну
Злынкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48358
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
Злынкаўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча раёну — 735 км² (самы маленькі раён вобласьці па плошчы). Асноўныя рэкі — Іпуць, Няцеша, Злынка.

Гісторыя

Злынкаўскі раён утвораны ў 1929 годзе і пачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Злынкаўскі раён. У 1959 раён скасавалі, а ў 1989 — аднавілі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну на 2009 год складала 13,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 8,3 тыс.: 5,5  тыс. у райцэнтры і 2,8 тыс. — у мястэчку Вышкаве. Усяго налічваецца 42 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 2 мескія і 4 сельскія паселішчы:

Мескія паселішчы:

  • Вышкаўскае мескае паселішча
  • Злынкаўскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Дзяніскавіцкае сельскае паселішча
  • Рогаўскае сельскае паселішча
  • Сьпірыдонавабудзкае сельскае паселішча
  • Шчарбініцкае сельскае паселішча

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзіць магістральная чыгуначная лінія БранскГомель. У мястэчку Вышкаве разьмешчана чыгуначная станцыя Злынка Маскоўскай чыгункі.

Анкляў у Беларусі

Да Злынкаўскага раёну адміністрацыйна належыць анкляў Санькова-Мядзьвежжа, разьмешчаны ўсярэдзіне тэрыторыі Добрускага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

Злынкаўскі Раён  Злынкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Злынкаўскі Раён ГеаграфіяЗлынкаўскі Раён ГісторыяЗлынкаўскі Раён ДэмаграфіяЗлынкаўскі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелЗлынкаўскі Раён ТранспартЗлынкаўскі Раён Анкляў у БеларусіЗлынкаўскі Раён Вонкавыя спасылкіЗлынкаўскі РаёнБранская вобласьцьЗлынкаМестаРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.gr199319851986.hkAltair 8800Філіп Нуарэ.gnБеларускія могілкі ў Саўт-РывэрыСьвятлана ЗелянкоўскаяГодНадвор’е.szБярозаўкаБэрлінЛацінскі альфабэтДэйвід Лінч.phКурыцаКупальлеВейшнорыяЮры ПопкаНіколь Кідман1989Данія.cmВалянцін ГафтЭндру ЛінкальнCrunchyrollКампазытарСьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіхСід КампэадорКолерІгнат ДамейкаУрадПраца.idАпалён1882ПрыназоўнікМэдаль ПартызанаНью-Ёрк4Лют1969Брэтонская моваДональд Трамп.hm.bzДжэк НікалсанРодны склон.tlПалешукіЦарква Божага Яўленьня (Магілёў)Нобэлеўская прэміяРагнедаГісторыя Баранавічаў1942ГабрэіПШарліз ТэранЭкшн.ee.afУласьцівасьць (праграмаваньне)Могілкі Росы1Навасёлкі (Хвойніцкі раён)ЧартарыйскіяТварогУ пошуках страчанага часу.bo476Кэўшэнскі раёнКасьцюковічы (неадназначнасьць)Сысуны🡆 More