Арлоўская Вобласьць

Арло́ўская во́бласьць (па-расейску: Орловская область) — вобласьць на ўсходзе Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Арол. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Тульскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай, Калускай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 году. Вобласьць падзелена на 24 муніцыпальныя раёны.

Арлоўская вобласьць
Орловская область
Арлоўская Вобласьць
Герб
Арлоўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Арол
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар Вадзім Патомскі
Насельніцтва (2010)
787 163 (63-е месца)
Шчыльнасьць 31,9 чал./км²
Плошча 24 652 км² (70-е месца)
Месцазнаходжаньне Арлоўскай вобласьці
Арлоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-ORL
Тэлефонны код 486
Код аўтам. нумароў 57
Афіцыйны сайт
Арлоўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Вобласьць месьціцца на ўзгорыстай раўніне падзеленай вузкімі абрывістымі берагамі рэкаў і ярамі. Найвышэйшы пункт — 285,9 мэтру ў вёсцы Дзяменцьеўка Новадзярэвенкоўскага раёну, самая нізкая кропка — 120 мэтраў на беразе ракі Хуткая Сасна на мяжы зь Ліпецкай вобласьцю.

Карысныя выкапні

Маюцца запасы жалезнай руды прымеркаваныя да Курскай анамаліі, буйное Новаялтынскае радовішча ў Дзьмітраўскім раёне. Маюцца запасы бурага вугалю, значныя запасы вапнякоў, глінаў, пяскоў. Распрацоўваецца радовішча ўранавых рудаў на паўднёвым захадзе рэгіёну.

Гідраграфія

Рэкі вобласьці належаць да басэйнаў трох рэк, як то Волга, Дон і Дняпро.

Гісторыя

У летапісах XII стагодзьдзя маюцца згадкі гарадоў Мцэнск, Навасіль, Кромы. Тады сучасная Арлоўшчына ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Пасьля сьмерці Міхаіла Чарнігаўскага на гэтых землях утварылася ўдзельнае Навасільскае княства. Да канца XV стагодзьдзя яно, да таго часу распалася на чатыры асобных княства, разам з усімі астатнімі аскепкамі Чарнігаўскага княства, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагодзьдзі заснаваны горад-крэпасьць Арол, адноўлены зьнішчаныя ў XIII стагодзьдзі Ліўны. У XVIXVII стагодзьдзях тэрыторыя сучаснай Арлоўскай вобласьці зьяўлялася памежжам Расейскага царства, на ёй знаходзіліся многія ўмацаваньні Вялікай засечнай рысы. З памяншэньнем пагрозы з боку татараў, узмацнялася земляробчая калянізацыя гэтага раёну.

Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 787 163 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва складае 31,9 чал/км². Асноўнай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,1%).

Эканоміка

Эканоміка мае індустрыяльна-аграрны характар​​, доля сельскай гаспадаркі ў ВРП складае 12,9% (2007), прамысловасьці — 28,3% (2006). Спэцыялізацыя на галінах АПК апынулася праблемнай у 1990-х гадох, тэмпы росту ВРП Арлоўскай вобласьці за гады эканамічнага ўздыму 19982004 гадоў былі ніжэйшымі да сярэдняга паказчыка па расейскіх рэгіёнах — 142 і 151% адпаведна.

Спад вытворчасьці 1990-х гадоў у машынабудаваньні й перапрацоўчых галінах АПК так і не пераадолены на сёньняшні момант, таму аб’ём прамысловай вытворчасьці вобласьці ў супастаўных цэнах дасягнуў у 2006 годзе толькі 68% ад узроўню 1990 году.

Прамысловасьць

Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (30% аб’ёму вытворчасьці), харчовая прамысловасьць (больш за 25% з мукамольнай) і прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў (13%). Акрамя Арла, дзе сканцэнтравана вялікая частка прадпрыемстваў, асобныя заводы ёсьць у Ліўнах і Мцэнску, а таксама ў малых гарадох. Чорная мэталюргія высокіх перадзелаў (7%) узнікла ў другой палове XX стагодзьдзя дзякуючы зручнаму транспартнаму становішчу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арлоўская Вобласьць ГеаграфіяАрлоўская Вобласьць ГісторыяАрлоўская Вобласьць НасельніцтваАрлоўская Вобласьць ЭканомікаАрлоўская Вобласьць КрыніцыАрлоўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіАрлоўская Вобласьць193727 верасьняАрол (горад)Бранская вобласьцьВобласьцьКалуская вобласьцьКурская вобласьцьЛіпецкая вобласьцьМестаРСФСРРасейская моваРасеяТульская вобласьцьЦэнтральная фэдэральная акруга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыяніз ІлкавічАнка УпалаРасеяВіктар ЖыбульЯпоніяАртур ФінькевічПаронімыМаксім ТанкДамініканская РэспублікаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаршы недармаедаўАнатоль СербантовічКарлес ПудждэмонНіна МацяшАзартная гульняАрхеалёгіяСьвятлана АлексіевічЭўропаЦмокБелая РусьВорная зямляГрошыGoogle ChromeКліматГільThe Walt Disney CompanyРасейская акупацыя БеларусіПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіВялікі выбух1874Беларускія немцыЗаходняя БеларусьКанюшына1877Уладзімер Арлоў (гісторык)Вільготнасьць паветраНіл ГілевічПітсбурскае пагадненьнеISO 4217ЛіцьвіныПРусізмЮрась ШамецькаЛатава1951Вінцук ВячоркаЖырандоляФрыдрых ШылерСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛёндан1751Маўнтын-Вію (Каліфорнія)Другая сусьветная вайнаМастацтваВікісховішчаПарнаграфія ў ІталііАлесь ПетрашкевічВасіль ГігевічКрасавікЧорная РусьКомсомольская правда12 красавікаЯнка КупалаАкторы парнафільмаўУ краіне райскай птушкіМенск🡆 More