Санькова-Мядзьвежжа

Санько́ва-Мядзьве́жжа (па-расейску: Медвежье-Саньково) — невялікі (плошча 454 га, 4,5 км²) экскляў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі.

Разьмешчаныя на ўсходзе Добрускага раёну закінутыя вёскі Санькова й Мядзьвежжа юрыдычна ўваходзяць у склад Бранскай вобласьці Расеі.

Санькова-Мядзьвежжа
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Злынкаўскі раён
Плошча: 4,54 км²
Насельніцтва
колькасьць: 0 чал.
шчыльнасьць: менш за 0,01 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′0″ пн. ш. 31°33′0″ у. д. / 52.48333° пн. ш. 31.55° у. д. / 52.48333; 31.55 31°33′0″ у. д. / 52.48333° пн. ш. 31.55° у. д. / 52.48333; 31.55
Санькова-Мядзьвежжа на мапе Расеі
Санькова-Мядзьвежжа
Санькова-Мядзьвежжа
Санькова-Мядзьвежжа

Гісторыя

Санькова-Мядзьвежжа 
Мапа Добрускага раёну

Напачатку XX стагодзьдзя некалькі сялянаў з Бранскай вёскі Дабрадзееўка, разьмешчанай на вельмі беднай зямлі, адправіліся на заработкі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Адпрацаваўшы тры гады шахцёрамі ў Пэнсыльваніі, яны вярнуліся дахаты перад Першай сусьветнай вайной і купілі землі (Мядзьвежую Дуброву і Саніну паляну) у беларускага памешчыка Шведава. Паступова сяляне асвоілі зямлю, пабудаваўшы пару дзясяткаў гаспадарак.

16 студзеня 1919 году Гомельскі павет (у складзе якога месьцілася Санькова-Мядзьвежжа), разам зь іншымі ўсходнімі рэгіёнамі арэалу беларускага этнасу, быў перададзены з складу ССРБ на карысьць РСФСР. У 1926 годзе, пры ліквідацыі Гомельскай губэрні і вяртаньні былога Гомельскага павету ў склад БССР, гэтая тэрыторыя, паводле волі жыхароў, была аднесеная да Навазыбкаўскага павету Бранскай губэрні й уключаная ў Дабрадзееўскі сельсавет.

Падчас Другой сусьветнай вайны жыхары вёсак удзельнічалі ў партызанцы. Калі захопнікі спалілі беларускую вёску Хаткі, што знаходзілася побач, яе жыхары былі прынятыя жыхарамі вёсак Санькова і Мядзьвежжа. Улетку 1943 году абедзьве вёскі былі таксама спаленыя нацыстамі.

У пасьляваенны час колькасьць жыхароў экскляву перавышала 500 чалавек, аднак пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя апынулася адной з найбольш забруджаных. Да пачатку 1990-х у экскляве пражывала ўжо меней за 100 чалавек. Паводле Распараджэньня Ўраду РФ ад 28.12.91 №237-р, тэрыторыя мястэчка Санькава была аднесеная да зоны адчужэньня, дзе забаранялася ня толькі пражываньне, але й любая гаспадарчая дзейнасьць.

У 2000-х на тэрыторыі ўжо няма сталага насельніцтва; у 1999 годзе скасаваныя й самі мястэчкі. Тым ня менш, гэтая тэрыторыя па-ранейшаму ўваходзіць у склад Злынкаўскага раёну Бранскай вобласьці (Вышкаўскае гарадзкое паселішча). Ад экскляву да мяжы з Расеяй — каля 800 мэтраў цяжкапраходных балот.

Насельніцтва

Мядзьвежжа

  • 1926 год — 159 чалавек
  • 1979 год — 95 чалавек
  • 1989 год — 49 чалавек

Санькова

  • 1926 год — 165 чалавек
  • 1979 год — 76 чалавек
  • 1989 год — 34 чалавекі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Санькова-Мядзьвежжа ГісторыяСанькова-Мядзьвежжа НасельніцтваСанькова-Мядзьвежжа КрыніцыСанькова-Мядзьвежжа Вонкавыя спасылкіСанькова-МядзьвежжаБеларусьБранская вобласьцьГектарДобрускі раёнРасейская моваРасеяЭкскляў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ніна МацяшРумаВялікае Княства ЛітоўскаеРагачоўНаваградакСтарабеларуская моваПольшча1949Парнаграфія для жанчынХарэйРусіфікацыя БеларусіВіскіCreative CommonsДняпро Магілёў29 красавікаБіскупБудзьма беларусамі!Сьвінг (сэкс)ВікісховішчаКапаткевічыЛічэбнікГалоўная старонкаМэдыяВікіПавецьМаркёрВіктар МарціновічЕва ВежнавецВікіслоўнікЭўрапейскі ЗьвязЧарнобыльская катастрофаЗакон ПарэтаВалерыя КуставаURLРодныя гоні (1927)ЮнікодАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ДабрыняЛінда ГамільтанВялікдзеньГрыпСтоўпцыАшмяныМікола МаляўкаМаскваПакістанГалосныяМікола ЛупсякоўМікалай ГусараўДэбі робіць ДалясПаэзіяАлесь СавіцкіСусьветная служба Бі-Бі-СіГратэскВалянцін АкудовічЛюцыя ПопаваАльфрэд ГічкокДразды (гурт)Афрыканскі зьвязСьпіс гарадоў БеларусіЭдуар Анры АўрыльАляксандар ЛукашэнкаНью-ЁркЗлучнікРадаўніцаАлтайВікіпэдыяСпадарожнік🡆 More