Азарычы

Аза́рычы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вішы.

Цэнтар сельсавету Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1103 чалавекі. Знаходзяцца за 42 км ад Каленкавічаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі (лінія Жлобін — Каленкавічы), на аўтамабільнай дарозе Каленкавічы — Бабруйск.

Азарычы
лац. Azaryčy
Віды Азарычаў
Віды Азарычаў
Азарычы Азарычы
Герб Азарычаў Сьцяг Азарычаў
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Азарыцкі
Плошча:
  • 2,671399 км²
Насельніцтва: 1103 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247742
СААТА: 3223860904
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′49″ пн. ш. 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д. / 52.46361; 29.26722 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д. / 52.46361; 29.26722
Азарычы на мапе Беларусі ±
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Азарычы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Гісторыя

Азарычы 
Плян мястэчка, 1928 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Азарычы ўпамінаюцца ў ХVI стагодзьдзі як вёска ў Мазырскім павеце. Паселішча значыцца ў матэрыялах рэвізіі пушчаў і зьвярыных пераходаў 1559 году.

У 1762 годзе ўладальнік Азарычаў Царынскі збудаваў тут драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1786 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы ў год.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Азарычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1799 годзе новыя ўлады падаравалі Азарыцкае староства з усімі вёскамі чыноўніку Л. Лашкарову. На 1838 год у мястэчку было 64 двары, на 1866 год — 101 двор. У 1859 годзе пачаў працаваць вадзяны млын, у 1869 годзе — народная вучэльня.

Вялікую шкоду Азарычам прычынілі пажары: 24 красавіка 1881 і 2 жніўня 1899 году. На 1886 год тут было каля 70 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 132 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня, аптэка, 8 крамаў і карчма. У 1899 годзе збудавалі драўляную Ўваскрасенскую царкву. У 1913 годзе адкрыліся лякарня і тэлефонны вузел.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Азарычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 5 сакавіка 1920 году а 13-й гадзіне Азырычы без супраціву заняло польскае войска — паўночная калёна II Брыгады Кавалерыі пад камандаю палкоўніка Кастэцкага. Гэта было часткай апэрацыі з мэтай адбіцьця з рук бальшавікоў Мазыру. Улетку 1920 году мястэчка зноў занялі бальшавікі. У 1924—1931 гадох яно было цэнтрам Азарыцкага, у 1931—1935 — у Мазырскім, у 1935—1960 гадох — цэнтар Даманавіцкага раёнаў. У Другую сусьветную вайну зь лістапада 1941 да 20 студзеня 1944 году Азарычы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Нацысты стварылі тры канцэнтрацыйныя лягеры — Азарыцкія лягеры сьмерці, дзе зьнішчылі 16,5 тыс. чалавек.

15 ліпеня 1935 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус мястэчка, з 27 верасьня 1938 году — зноў вёска. У сакавіку 1944 году за 2 кілямэтры на паўночны захад ад Азарычаў знаходзіўся адзін з 3-х Азарыцкіх лягераў сьмерці.

17 лістапада 1959 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 20 студзеня 1960 году мястэчка ўвайшло ў склад Каленкавіцкага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Азарычы
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 700 чал.; 1878 год — 900 чал.; 1897 год — 1138 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2025 чал.; 1925 год — 884 чал.; 1940 год — 1265 чал.; 1959 год — 1799 чал.; 1990 год — 1650 чал.; 1995 год — 1,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,5 тыс. чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1340 чал. (перапіс); 2015 год — 1199 чал.; 2016 год — 1159 чал.; 2017 год — 1140 чал.; 2018 год — 1103 чал.

Адукацыя

У Азарычах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Андрэеўка вуліца
Піянэрская вуліца Карпілаўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Азарычаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Бабруйская вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Азарычах ёсьць гасьцініца.

Славутасьці

За 4 км на паўночны захад ад мястэчка знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс вязьням Азарыцкіх лягераў сьмерці.

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Азарычы ГісторыяАзарычы НасельніцтваАзарычы ЗабудоваАзарычы Турыстычная інфармацыяАзарычы АсобыАзарычы КрыніцыАзарычы ЛітаратураАзарычы Вонкавыя спасылкіАзарычыАзарыцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)БабруйскБеларусьВіша (рака)Гомельская вобласьцьЖлобінКаленкавіцкі раёнКаленкавічыПасёлак гарадзкога тыпу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КапіталізмВікізьвесткіЗборная Расеі па футболеЭякуляцыяКукуруза1918Дорг (імя)ШпалерыІсус ХрыстосІслам1739Кутнічнае выйсьцеЭканоміка ТурэччыныАжынаГіпстэрыАрцём ДоўбікБеларуска-летувіская граніцаПаўночная МакедоніяПарнаграфія ў сецівеЕсьманБанкухаІван ПташнікаўВэб-сайт1573Дэйвід ЎудардКуршыЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Глінішча (Гомельская вобласьць)Гаміяні, або дзьве ночы задаволеньняАўтарскае праваМабільны тэлефонФранцішканеПолацакІголкаваскурыяСпадчына (верш)Беларускі клясычны правапісНаваградакГентылаЛетувізацыяGoogle searchБітва пад АўстэрліцамНью-Мэксыка2004ТэрыторыяВільняGoogle ChromeКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіДзед ТалашДорыс ЛесінгКубізмКазЖорсткая парнаграфіяМадонна (сьпявачка)Садыё МанэВыказьнікСавецкая акупацыя ЎкраіныСьпіс гарадоў БеларусіБраніслаў ТарашкевічХвойнікіМілян (футбольны клюб)ПрыназоўнікСымболіка БеларусіЗлучаныя Штаты АмэрыкіMozilla FirefoxМікола МятліцкіОрдэн ПагоніКунілінгусРод (біялёгія)БадмінтонЛязьбійская парнаграфія🡆 More