27°36′10″ у. д. / 53.91583° пн. ш.
27.60278° у. д.
Інстытут генэтыкі і цыталёгіі (наркам. Інстытут генетыкі і цыталогіі, анг. Institute of Genetics and Cytology) — навукова-дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1965 году.
Інстытут генэтыкі і цыталёгіі | |
рас. Институт генетики и цитологии | |
2019 год | |
Абрэвіятура | ІГЦ |
---|---|
Папярэднік | Аддзел генэтыкі і цыталёгіі АН БССР |
Дата ўтварэньня | 13 кастрычніка 1965 (58 гадоў таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | стварэньне геномных біятэхналёгіяў |
Месцазнаходжаньне | Менск, Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 27 |
Сяброўства | Міжнароднае таварыства генэтыкі жывёлаў (МТГЖ; Венэндаль, Нідэрлянды), Сетка асяродкаў аквакультуры ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе (СААЦУЭ), Рэспубліканскі цэнтар трансфэру тэхналёгіяў |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўніца | Валянціна Лемеш |
Намесьніца па навуковай працы | Алена Сычова |
Намесьніца па інавацыйнай працы | Алена Гузенка |
Навуковая сакратарка | Надзея Рабаконь |
Асноўныя асобы | Аляксандар Кільчэўскі, Алег Давыдзенка і Галіна Мозгава |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Нацыянальны каардынацыйны цэнтар біябясьпекі (НКЦБ) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 130 (2018 г.) |
Сайт | igc.by |
На 2018 год напрамкамі дзейнасьці Інстытуту былі: вывучэньне структурна-функцыянальнай арганізацыі геномаў расьлінаў, жывёлаў, мікраарганізмаў і чалавека; генэтычная і вузавая інжынэрыя; распрацоўка генэтычных асноваў адбору расьлінаў, жывёлаў і мікраарганізмаў; стварэньне выніковых геномных біятэхналёгіяў для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і аховы навакольнага асяродзьдзя; вывучэньне пытаньняў біябясьпекі, захаваньня генэтычных рэсурсаў і нагляд за іх выкарыстаньнем. Ажыцьцяўляўся прыём у асьпірантуру па 3-х спэцыяльнасьцях: генэтыка, малекулярная генэтыка і біятэхналёгія. У дактарантуру прымалі па спэцыяльнасьці генэтыка. На 2018 год у ІГЦ працавала звыш 130 дасьледнікаў, зь іх 2 акадэмікі, 2 чальцы-карэспандэнты, 7 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук. З 2005 году Інстытут штогод выдаваў па-расейску зборнік навуковых працаў «Малекулярная і дастасоўная генэтыка» (ISSN 1999-9127). Міжнародныя дасьледаваньні ажыцьцяўляліся сумесна з 33 установамі з 11 краінаў:
На 2018 год Інстытут генэтыкі і цыталёгіі ўлучаў:
Структурныя падразьдзяленьні: лябараторыі генэтычнай і клетачнай інжынэрыі; экалягічнай генэтыкі і біятэхналёгіі; малекулярнай генэтыкі; генэтыкі чалавека; нехрамасомнай спадчыннасьці; генэтыкі жывёл; мадэляваньня генэтычных працэсаў; цытагеномікі расьлінаў; генэтыкі бульбы; малекулярных асноў стабільнасьці геному; крыякансэрвацыі генэтычных рэсурсаў.
На 2018 год Інстытут генэтыкі і цыталёгіі аказваў наступныя паслугі:
У кастрычніку 1965 году стварылі Інстытут генэтыкі і цыталёгіі (ІГЦ) на аснове Аддзелу генэтыкі і цыталёгіі Акадэміі навук БССР, заснаванага ў 1963 годзе разам з адпаведнай асьпірантурай. У Інстытуце працавалі акадэмікі Антон Жэбрак, Пётар Ракіцкі і Мікалай Турбін, чальцы-карэспандэнты Аляксандар Іпацьеў і Ўладзімер Саўчанка. У 1989 годзе ў Інстытуце зьявілася дактарантура. За савецкім часам дасьледаваньні і распрацоўкі супрацоўнікаў ІГЦ адзначылі Дзяржаўнай прэміяй БССР (1974, 1984) і прэміяй Камсамолу БССР (1990). На 1998 год у ІГЦ працавалі акадэмікі Мікалай Карцель і Любоў Хатылёва, чалец-карэспандэнт Усавалад Борматаў і 13 дактароў навук. Дзейнічалі: аддзел навуковай інфармацыі і інфарматыкі; сэлекцыйна-генэтычны комплекс, які да 1989 году быў біялягічнай досьледнай станцыяй; 10 лабяраторыяў — 1) малекулярнай генэтыкі, 2) гетэрозісу і генэтыкі колькасных прыкметаў, 3) генэтыкі збожжавых культураў, 4) мутагенэзу, 5) цытагенэтыкі расьлінаў, 6) антымутагенэзу, 7) агульнай цытагенэтыкі, 8) радыяцыйнай генэтыкі, 9) нехрамасомнай спадчыннасьці, 10) генэтыкі фітаімунітэту.
Да 1998 году асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў Інстытуту былі: генэтычныя асновы сэлекцыі (гетэрозіс, поліпляідыя, нехрамасомная спадчыннасьць і генэтыка імунітэту), індукаваны і спанданны мутагенэз, антымутагенэз, радыяцыйная генэтыка, генэтычная і вузавая інжынэрыя, матэматычная генэтыка. У выніку дасьледаваньня палепшылі разуменьне гетэрозісу, склалі гіпотэзу ўзаемадзеяньня ядзерных генаў і плязмагенаў пры цытаплязматычнай мужчынскай стэрыльнасьці. Удалося даказаць важкасьць цытаплязматычных спадчынных структураў для ўстойлівасьці расьлінаў да хваробаў, вывучыць генэтычныя заканамернасьці арганізацыі і выяўленьня геномаў расьлінаў. Стварылі арыгінальныя генэтычныя зборы збожжавых, зерне-бабовых культураў і бульбы. Атрымалі гетэрозісныя гібрыды кукурузы, азімага жыта, цукровых буракоў, ільну, яравой пшаніцы, ячменю і трыцікале. Раянавалі новыя гатункі цукровых буракоў, соі і цяплічных таматаў. Вынікі дасьледаваньняў пра эколяга-генэтычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы перадалі ў Дзяржкамчарнобыль. За распрацоўкі супрацоўнікаў ІГЦ узнагарроджвалі Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (2002), прэміямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1993, 1999, 2001, 2003 і 2011) і прэміяй Капцюга (2007).
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Інстытут генэтыкі і цыталёгіі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.