Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8—10 ліпеня 1993 г.
у Менску ў будынку Тэатру опэры і балету. Прысутнічала 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацыяў зь Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Мэта зьезду: аб’яднаньне беларусаў сьвету і арганізацыйнае афармленьне сусьветнай беларускай супольнасьці, як новай грамадзкай структуры на карысьць нацыянальнага адраджэньня і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы.
Пасьля прыняцьця шэрагу зваротаў і дэклярацыяў зьезд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім былі абраныя новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзыдэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасьці з праграмай зьезду праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадзкасьцю Беларусі, Купальле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркулабаў (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва зь Беларусі і замежжа.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article I зьезд беларусаў сьвету, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.