Юрга Іванаўскáйце (па-летувіску: Jurga Ivanauskaitė, 14 лістапада 1961, Вільня, Летува ― 17 лютага 2007, Вільня, Летува) ― летувіская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, мастачка.
Юрга Іванаўскайце | |
Jurga Ivanauskaitė | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Jurga Ivanauskaitė |
Нарадзілася | 14 лістапада 1961 Вільня, Летува |
Памерла | 17 лютага 2007 Вільня |
Пахаваная | Антокальскія могілкі, Вільня |
Бацькі | Igoris Ivanovas[d] Ingrida Korsakaitė[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца, драматургіня, эсэістка, паэтка, мастачка, вандроўніца |
Гады творчасьці | 1982—2007 |
Мова | Летувіская |
Дэбют | 1982 |
Значныя творы | Pakalnučių metai (1985), Ragana ir lietus (1993), Placebas (2003), Miegančių drugelių tvirtovė (2005) |
Узнагароды |
Юрга Іванаўскайце нарадзілася 14 лістапада 1961 году ў Вільні.
Скончыла Віленскую мастацкую акадэмію.
Увосень 1991 году ўпершыню сустрэлася з Далай-ламам XIV — падчас яго першага візыту ў Летуву. Яна стала актыўнай прыхільніцай «Руху за незалежнасьць Тыбету» пасьля паездкі на Далёкі Ўсход у сярэдзіне 1990-х.
Шмат вандравала па Летуве і сьвеце. Пісала вандроўныя нататкі.
Памерла ад раку 17 лютага 2007 году ў Вільні. Пахаваная на Антокальскіх могілках.
У 1982-1983 гадах апублікавала ў пэрыядычным друку першыя апавяданьні.
Ейная першая кніга называлася «Год канваліяў» (Pakalnučių metai) і выйшла ў 1985 годзе. Потым былі яшчэ шэсьць раманаў, кніга для дзяцей і кніга эсэ. Творы Іванаўскайце перакладзеныя на ангельскую, латыскую, польскую, расейскую, нямецкую, беларускую і швэдзкую мовы.
У 1987 годзе дэбютавала як драматургіня з п'есай «Не гуляйце зь месяцам» у Віленскім акадэмічным драматычным тэатры.
У 1993 годзе выйшаў раман «Вядзьмарка і дождж» (Ragana ir lietus), які лічыцца самым скандальным творам пісьменьніцы. Кніга выклікала такі розгалас у Летуве, што некаторы час яе забаранілі прадаваць, матывуючы гэта тым, што раман не адпавядае нацыянальным этычным нормам. Гісторыя каханьня, расказаная трыма жанчынамі — сучаснай багемнай аўтсайдэркай, сярэднявечнай вядзьмаркай і Марыяй Магдалінай, — адразу была асуджаная ў афіцыйных колах як звычайная парнаграфія. Тым не менш гэты раман найбольш перакладаўся на замежныя мовы. У тым жа годзе, ратуючыся ад скандалу, мастачка ўпершыню адправілася ў Індыю, дзе ў Дхарамсале вывучала тыбэцкі будызм. З гэтага пачаўся новы этап ейнай творчасьці. У 1996 годзе зноў наведала Дхарамсалу, спынялася ў Нэпале.
Акрамя таго Ю. Іванаўскайце вядомая як мастачка і фотамастачка: свае раманы і эсэ старалася дапоўніць малюнкамі і здымкамі. У 1998-1999 гадах адбылася выстава малюнкаў «108 мандалаў» і фотавыстава «Тыбэт — іншая рэальнасьць».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юрга Іванаўскайце, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.