Юлія Арцюх — беларуская тэлевядоўца, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.
Юлія Анатолеўна Арцюх | |
Род дзейнасьці | прапаганда |
---|---|
Узнагароды | XIII Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазыцыя» |
Па ўласных словах, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-мэнэджарам у ААТ "Агракамбінат «Дзяржынскі».
У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША.
Актывістка грамадзкага аб’яднаньня дапамогі дзецям, хворым на фэнілкетанурыю «Будучыня бязь межаў».
З 2019 году памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак.
Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.
Атрымала вядомасьць у СМІ ў 2020 годзе як камэнтатарка па розных тэмах, зьвязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядоўцай прапагандысцкіх перадачаў на дзяржаўным тэлеканале СТБ.
У сваіх выступах на тэлевізіі актыўна займалася ачарненьнем і абражаньнем апанэнтаў Лукашэнкі, апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей. Абражала нацыянальныя сымбалі Беларусі.
У красавіку 2021 г. пасьля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны й кіраўніцтва страны была ўнесеная ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны.
Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спэцыяльных апэрацыяў».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юлія Арцюх, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.