Вэбсайт Міратворца: украінская вэб-бачына

Сайт «Міратворца» — інтэрнэт-прадстаўніцтва Цэнтру дасьледаваньня прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Цэнтар «Міратворца»
Вэбсайт Міратворца: Агульныя зьвесткі ды гісторыя стварэньня, Апэрацыі, Дачыненьні з уладнымі структурамі
Слоган «Pro bono publico» (Дзеля супольнага дабрабыту)
Тып грамадзкая арганізацыя і hate media[d]
Даступныя мовы украінская, расейская, ангельская
Уладальнік Георгій Барысавіч Тука[d]
Пачатак працы 2014 г.
Камэрцыйны? Не
Актуальны стан Сайт працуе
Рэйтынг Alexa 184 003 і 256 291
myrotvorets.center

Агульныя зьвесткі ды гісторыя стварэньня

Створаны ўвесну 2014 году групаю навукоўцаў і адмыслоўцаў па пытаньнях дасьледаваньня згаданых фактараў як такіх, што складаюць істотную пагрозу ўкраінскай дзяржаве ды супольнасьці, ў межах работы валянтэрскай групы «Народны тыл».

Мэтаю цэнтру ёсьць наданьне інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі органам выканаўчай улады з мэтай канчатковага ўсталяваньня міру ва Ўкраіне. У сваёй рабоце асаблівую ўвагу Цэнтар надае праявам тэрарыстычнай і сэпаратысцкай дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны.

Крыніцамі інфармацыі для работы Цэнтру ёсьць, у першую чаргу, агульнадаступныя матэрыялы, што месьцяцца ў сетцы Інтэрнэт, друкаваных выданьнях, і інш. Апроч таго, Цэнтар карыстаецца інфармацыяй, якую даюць прыватныя асобы на ўмовах канфідэнцыйнасьці; згодна зь дзейным заканадаўствам Ўкраіны, інфармацыя, якая зьмяшчаецца ў ананімных зваротах, у рабоце Цэнтру не выкарыстоўваецца.

Цэнтар працуе ў партнэрстве са службаю бясьпекі Ўкраіны, Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны, міністэрствам унутраных справаў Украіны, дзяржаўнай памежнай службай Украіны і дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службай Украіны.

Дзякуючы рабоце Цэнтру на працягу 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны была ідэнтыфікаваная і затрыманая значная колькасьць тэрарыстаў, расейскіх наймітаў і прадстаўнікоў сэпаратысцкіх рухаў. Высокую ацэнку рабоце Цэнтру даў, у тым ліку, камандзір батальёну "Міратворца" Андрэй Цецярук і дарадчык міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

Практычна з самага пачатку работы сайту «Міратворца» з улікам ягонай эфэктыўнасьці ды выкліканай гэтым панікай у шэрагах сэпаратыстаў ягоную базу дадзеных ў расейскім і прарасейскім друку пачалі называть «расстрэльнымі сьпісамі».

Станам на 13 красавіка 2015 году база дадзеных «Міратворцы» складала больш за 30 тысяч асобаў.

Дэвізам сайту і цэнтру ёсьць лацінскі выраз «Pro bono publico» (па-беларуску: Дзеля супольнага дабрабыту).

Апэрацыі

Увесну 2015 году стала вядома пра некалькі спэцапэрацыяў, зьдзейсьненых супрацоўнікамі Цэнтру:

Апэрацыя «Гюльчатай». Скарыстаўшы мэдыйны рэзананс, выкліканы забойствамі Алега Калашнікава і Алеся Бузіны, Цэнтар атрымаў дадзеныя вялікай колькасьці (некалькіх тысячаў або дзясяткаў тысячаў) баевікоў ДНР і ЛНР, расейскіх наймітаў, вайсковаслужбоўцаў РФ, якія ваююць на тэрыторыі Ўкраіны, і інш.

Апэрацыя «Разводной ключ». Падчас апэрацыі былі перахопленыя некалькі соцен тысяч эўра ды спэцыяльны вайсковы рыштунак, сабраныя прыхільнікамі ДНР і ЛНР у краінах ЭЗ і ЗША, і скіраваныя на патрэбы ЗСУ. Таксама падчас апэрацыі супрацоўнікі Цэнтру атрымлівалі апэратыўную інфармацыю пра дзеяньні баевікоў у раёне Славянску ды Краматорску . Згодна зь некаторымі крыніцамі, падчас апэрацыі «Разводной ключ» цэнтр «Міратворца» выступаў прыкрыцьцём замежнай дзейнасьці СБУ.

Апэрацыя атрыманьня з акупаваных тэрыторыяў анкетных дадзеных на 1542-х баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў (гл. ілюстрацыю з твітэра сайту).

Пасьля зьдзяйсьненьня гэтых апэрыцыяў супрацоўнікі Цэнтру былі ўзнагароджаныя мэдалямі й імянною зброяй.

Дачыненьні з уладнымі структурамі

Пасьля таго, як сайт «Міратворца» здабыў слыннасьць ды здольнасьць утвараць мэдыйны рэзананс у зьвязку з праведзенымі супрацоўнікамі Цэнтру спэцапэрацыямі, амбудсмэн Украіны Валерыя Луткоўская выступіла з патрабаваньнем закрыцьця сайту ды прыпыненьня работы Цэнтру, матывуючы гэта неправамерным выкарыстаньнем асабістых дадзеных патэнцыйных тэрарыстаў. У адказ Служба Бясьпекі Ўкраіны разпаўсюдзіла заяву са сьцьвярджэньнем, што не знаходзіць парушэньняў заканадаўства Ўкраіны ў дзейнасьці сайту «Миротворець».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вэбсайт Міратворца Агульныя зьвесткі ды гісторыя стварэньняВэбсайт Міратворца АпэрацыіВэбсайт Міратворца Дачыненьні з уладнымі структураміВэбсайт Міратворца КрыніцыВэбсайт Міратворца Вонкавыя спасылкіВэбсайт Міратворца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІўеАфтальмалёгіяМаксім ГарэцкіФёдар МачалаўСонечная энэргіяСаргоўдСьвір (мястэчка)ТожабеларусУкраінаПадатакКастусь ГубарэвічСьпіс гарадоў БеларусіТрыялетBayraktar TB2Жалейка (зборнік)Францішак СкарынаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЗакон (права)Вязынка (Маладэчанскі раён)ПагоняПольшчаАндрэй Павук (актывіст)Управа КДБ па Гомельскае вобласьціПарнаграфія ў БразылііАндрусь ГорватСамасейМаршы недармаедаўДрукарняМенскі мэтрапалітэнУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіВалерыя КуставаМаркёрМаладосьць (часопіс)Народная асьветаЛёвэнУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьІндыяКрамаСяргей ДавідовічXIX стагодзьдзеПрыродаАсенКрысталь БойдТацяна СапачТадэвуш КасьцюшкаКанюшынаМадэль OSIМаксім БагдановічПолацакBaskin-RobbinsЯнка БрыльЮры ГедыгольдСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіДанута БічэльЖанчына зьверхуFacebookІталіяАкторГалоўная старонкаВейшнорыяАлесь ДуброўскіАляксандар ЛукашэнкаЛетуваПрымакі (п’еса)ЧалавекПорнасайтЛюдміла СільноваАдвакатТутэйшыя (выраз)Сьпіс стагодзьдзяўГаліцка-Валынскае княства🡆 More