Юбілей

Юбіле́й (іўр.

יובל) — гадавіна падзеі і дзейнасьці асобы, існаваньня ўстановы і горада, якая вылічаецца дзесяцігодзьдзямі і стагодзьдзямі ды ўрачыста сьвяткуецца грамадзкасьцю.

Першапачаткова ў Старажытнасьці габрэі называлі юбілеем 50-ы ўрачысты, сьвяточны год пасьля 7 сямігадовых адцінкаў. У гэты год спынялі земляробства для адпачынку зямлі, а рабоў адпускалі на свабоду.

У Бібліі

У Старым Запавеце юбілею прысьвячаецца 25-ы разьдзел Сьвятарскай кнігі, якая ёсьць 3-й кнігай прарока Майсея:

«10. і асьвяцеце 50-ы год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род.

11. Пяцідзясяты год хай будзе ў вас юбілей: ня сейце і ня жнеце, што самое вырасьце на зямлі, і ня зьбірайце ягад зь неабрэзаных лозаў яе,

12. бо гэта юбілей: сьвяшчэнны хай будзе ён вам; з поля ежце ўтворы яе».

Тамсама вызначаецца вяртаньне ў юбілей прададзенага валоданьня:

«25 Калі брат твой зьбяднее і прадасьць з валоданьня свайго, дык прыйдзе блізкі ягоны родзіч і выкупіць прададзенае братам ягоным; ...

28. а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё. ...

31. А дамы ў селішчах, вакол якіх няма мура, трэба лічыць нароўні з палеткамі зямлі: выкупляць іх можна, і ў юбілей яны адыходзяць. ...

33. а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых».

Таксама акрэсьліваецца вызваленьне рабоў:

«39. Калі зьбяднее ў цябе брат твой і прададзены будзе табе, дык ня ўскладвай на яго працы рабскай:

40. ён павінен быць у цябе як найміт, як пасяленец; да юбілейнага года няхай працуе ў цябе;

41. а тады няхай адыдзе ён ад цябе, сам і дзеці ягоныя зь ім, і вернецца ў род свой і ўступіць зноў у валоданьне бацькоў сваіх...

47. Калі прыхадзень альбо пасяленец твой будзе мець дастатак, а брат твой перад ім зьбяднее і прадасьць прыхадню, які асяліўся ў цябе, альбо каму-небудзь з роду прыхадня, ...

54. А калі ён ня выкупіцца такім чынам, дык у юбілейны год адыдзе сам і дзеці ягоныя зь ім».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

ІўрытГорадСтагодзьдзе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ангельская моваМаксім БагдановічМужчына зьверхуМільянэр з трушчобаўРагуляАлесь РазанаўАўтарскае праваАнатоль БутэвічМікола ГусоўскіФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуЛязьбійская парнаграфіяУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАлег ЖданБярозка (часопіс)ЭнэргіяЯўгенія ЯнішчыцЭкасыстэмаГрыгарыянскі каляндарЖанчына з жанчынайАўстраліяМаларытаСукенкаЗямляПрыродны газСяргей НавумчыкЖамыслаўльПрыдатак (мовазнаўства)Бортны промысел у БеларусіСэксізмСыкхізмСувэрэнная дзяржаваБелазарЭрэкцыяНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАУліковы запіс MicrosoftМаёнтакВасіль ЗуёнакХроніка БыхаўцаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахКатэхізіс Сымона БуднагаМілянАдвечным шляхамДругая сусьветная вайнаРымутЯдвігін Ш.РасеяAndroidРымавід (імя)Івонка СурвілаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году20091 траўняГалоўная старонкаЭлектронікаМаксім ГарэцкіМажэлаЛацінкаПарнаграфія ў ЗШАЎСандра БулакСэкс па тэлефонеМарат КазейШпакЯкасныя прыметнікіЛукашэнкіСяргей АлейнікСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРДразды (гурт)🡆 More