Эмілі Брантэ: ангельская пісьменьніца

Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал».

Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.

Эмілі Брантэ
па-ангельску: Emily Brontë
Эмілі Брантэ: Жыцьцяпіс, Ушанаваньне памяці, Бібліяграфія
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эмілі Джэйн Брантэ
Псэўданімы Эліс Бэл
Нарадзілася 30 ліпеня 1818(1818-07-30)[…]
Памерла 19 сьнежня 1848(1848-12-19)[…] (30 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Патрык Брантэ[d]
Марыя Брантэ[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, навэлістка, пісьменьніца, настаўніца, гувэрнантка
Гады творчасьці  ? — 19 сьнежня 1848
Жанр мастацкая выдумка і паэзія
Мова ангельская мова
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Эмілі Брантэ: Жыцьцяпіс, Ушанаваньне памяці, Бібліяграфія 
Тры сястры Брантэ. Карціна, напісаная Бранўелам Брантэ ў 1834 годзе. Зьлева направа намаляваныя: Эн, Эмілі і Шарлота (бачная таксама цень Бранўела, які зьявіўся, калі ён сьцёр сваё адлюстраваньне)
Эмілі Брантэ: Жыцьцяпіс, Ушанаваньне памяці, Бібліяграфія 
Будынак «Brontë Parsonage», цяпер музэй, у Геўорце, Ёркшыр, Ангельшчына. Былы сямейны будынак сясьцёр Брантэ: Шарлоты, Эмілі і Эн.

Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.

У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.

15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».

Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.

Творчасьць

У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.

Сьмерць

У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.

Ушанаваньне памяці

У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эмілі Брантэ ЖыцьцяпісЭмілі Брантэ Ушанаваньне памяціЭмілі Брантэ БібліяграфіяЭмілі Брантэ КрыніцыЭмілі Брантэ Вонкавыя спасылкіЭмілі Брантэ1818184819 сьнежня30 ліпеняАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПэнсіяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБэйнартViberНаша НіваМабілізацыя3 траўняRSAВязынка (Маладэчанскі раён)ЛюбушаныЯнка КупалаМясцовы час (гурт)4 траўняАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Бел-чырвона-белы сьцягБіржыGTA VІсьляндзкі коньДывізіяІнфармацыяДамініканская РэспублікаВалошкаФінляндыяМарыя АнтуанэтаАлесь БадакМаркёрГімн БеларусіГенрыхДняпро МагілёўПапугаепадобныяАльбэрт ПаўловічТаджыкістанВікіпэдыяГаляктыка АндрамэдыНазоўнікАлесь РазанаўМікола ЕрмаловічСэксуальныя пазыцыіАрнольд ШварцэнэгерМедзьВольга ГапееваЖабінкаЭдуар Анры АўрыльДрама (аповесьць)Анатоль ДзятлаўБАТЭ БарысаўРоварДзяржаваСлуцкі збройны чынЛеанід ГалубовічАляксей ПысінБлакітная гадзінаФранцыяВыказьнікГінцейкаІзраільІван ГрудзькоБеларуская Народная РэспублікаАшмяны18 да н. э.Простыя сказыІван ЧыгрынаўЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)Ігар СідарукПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)ПуняДзяржава ПалестынаВальдэмар ГутшэАдольф ГітлерСьнежань🡆 More