Цьвёрдыя Бытавыя Адкіды: від сьмецьця

Цьвёрдыя бытавыя адкіды (ЦБА, сьмецьце) — тавары, якія страцілі спажывецкія ўласьцівасьці, найбольшая частка адкідаў спажываньня.

Цьвёрдыя Бытавыя Адкіды: Беларусь, Глядзіце таксама, Крыніцы
Знак сьметніцы

Штогод колькасьць сьмецьця ўзрастае прыкладна на 3 % па аб’ёме. Іншая назва: цьвёрдыя камунальныя адкіды (ЦКА).

Беларусь

У 2012 годзе ў Беларусі перапрацавалі 10% побытавых адкідаў. У 2013 годзе з блізу 4 млн тонаў камунальных адкідаў на перапрацоўку накіравалі каля 20 %. Асноўную ж частку закапалі на палігонах. У 2020 годзе нарыхтоўка другаснай сыравіны зь цьвёрдых камунальных адкідаў (ЦКА) вырасла на 3,2 % да 790 000 тонаў. Узровень выкарыстаньня ЦКА склаў 25 %. Пагатоў, у прамысловасьці Беларусі выкарысталі 94 % другасных матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку: 99 % адкідаў шкла, 97,81 % зношаных шынаў і іншых гумазьмяшчальных адкідаў, 94,7 % адкідаў паперы і кардону, а таксама звыш 90 % адкідаў плястмасы. На лістапад 2021 году ў Беларусі налічвалася 7 сьмецьцеперапрацоўчых заводаў у Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Менску і Наваполацку (Віцебская вобласьць). Дзейнічала каля 80 лініяў сартаваньня і дасартаваньня камунальных адкідаў. Таксама ў Віцебску запусьцілі сьмецьцесартавальны завод.

У 2022 годзе ўтварылася 3,79 млн тонаў цьвёрдых камунальных адкідаў. Нарыхтавалі 792 200 тонаў другасных матэрыяльных рэсурсаў. Узровень выкарыстаньня ЦКА вырас з 30,3 % у 2021 годзе да 35,84 % у 2022-м. Сьмецьце на 25 % складалася з арганікі, на 15 % — з паперы і кардону, на 10 % — з палімэрных адкідаў, на 7 % — са шкла, на 6 % — зь небясьпечных адкідаў у выглядзе мэдычных астаткаў і аэразольных балёнаў, на 5 % — з драўніны. Па 3 % прыпадала на тэтрапак і тэкстыль. Рэшту складалі мяшаныя адкіды. За 2022 год 73 % цьвёрдых камунальных адкідаў стварыла насельніцтва. Пры гэтым утварылася 280 000 тонаў плястыкавых адкідаў, то бо па 30 кг на душу насельніцтва. Зь іх 12 % плястыка спалілі пры тэмпэратуры звыш +1000 °C для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі. У паўторнае выкарыстаньне накіравалі яшчэ 9 % плястыка. У 2022 годзе запусьцілі Віцебскі сьмецьцесартавальны завод.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Цьвёрдыя Бытавыя Адкіды: Беларусь, Глядзіце таксама, Крыніцы  Цьвёрдыя бытавыя адкідысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Цьвёрдыя Бытавыя Адкіды БеларусьЦьвёрдыя Бытавыя Адкіды Глядзіце таксамаЦьвёрдыя Бытавыя Адкіды КрыніцыЦьвёрдыя Бытавыя Адкіды Вонкавыя спасылкіЦьвёрдыя Бытавыя АдкідыТавар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вусаў (вёска)ЭўропаРасеяMauzerЯпоніяБярозка (часопіс)АблігацыяЗянон ПазьнякГраўжышкіСыкхізмПаўстаньне 1863—1864 гадоўFTPТаварыства беларускай школыБісэксуальная парнаграфіяМілянЖугарАльгарытмМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВіктар КарамазаўРужанскі палацБеларусьПераклады Бібліі на беларускую мовуКадышэвічыJavaScriptСаньнікаўВікіслоўнікБерасьцеВільняЛінія КэрзанаМарыянэткаБанкаўскі рахунакТадэвуш КасьцюшкаМужчына зьверхуУрліхАлесь АркушУльтрафіялетавае выпраменьваньнеМаскваВікіпэдыяwordpressEBayБіскупРэжым ЛукашэнкіЗіновій ПрыгодзічHTTPS1989Сандра БулакПошукавая аптымізацыяАнтонімыДойлідПінгвіныМалайзіяMozilla FirefoxСабакаФранцыяSAAB 90Інфармацыйныя тэхналёгііТурма №8Алесь РазанаўСыднэй1919РымутКатэхізіс Сымона БуднагаАлесь БадакМіхал ВітушкаЖанчына з жанчынайРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўСяргей ДавідовічБлог🡆 More