Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая

Славутасьць
Царква Сьвятога Мікалая
Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
вёска Засімавічы
Каардынаты 52°33′37.6″ пн. ш. 24°21′50.2″ у. д. / 52.560444° пн. ш. 24.363944° у. д. / 52.560444; 24.363944 24°21′50.2″ у. д. / 52.560444° пн. ш. 24.363944° у. д. / 52.560444; 24.363944
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1811
Апошні плябан ярэй Міхаіл Данілаў
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейная
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Мікала́я — праваслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёну, збудаваны ў 1811 року. Помнік архітэктуры клясыцызму.

Мінуўшчына

Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая 
Царскія вароты Мікалаеўскай царквы, зробленыя Рыгорам Печнікавым

Пабудаваная ў 1811 року на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага камяня. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца.

У 1889—1893 гг. настаяцелем царквы быў Яўстафі Каліскі — рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей» і настаяцель Катэдральнага сабору ў Коўне.

У Першую сусьветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўленая.

У 1924 року царква стала прыпісным прыходам пружанскага Сьвята-Аляксандра-Неўскага сабору. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа.

Пасьля прыходу Саветаў у траўні 1940 року разрабаваная, у траўні 1962 зачыненая і прыстасаваная пад склад хімічных угнаеньняў.

Пасьля развалу Саюзу дырэктар раённага Дому культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец в. Шубічы Засімавіцкага прыходу, выступіў з ініцыятывай аднаўленьня царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набытыя старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. Царскія вароты стварыў пружанскі мастак Рыгор Печнікаў. На ахвяраваньні прыхаджанаў было набытае ўнутранае начыньне, частка яго была перададзеная з пружанскага сабору. 24 лістапада 1994 храм быў асьвечаны, праведзеная першая літургія.

Да цяперашняга часу сьцены пад узьдзеяньнем аміячнай салетры выдзяляюць сырасьць і цьвіль.

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры клясыцызму.

Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсыду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад завершаны трыкутным франтонам з вэртыкальнай шалёўкай.

Сьцены па версе аперазаныя прафіляваным карнізам. Да апсыды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызьніца.

У зальнай частцы царквы прастакутныя ваконныя праёмы, у апсыдзе — аркавыя.

Крыніцы і заўвагі

Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000608

Літаратура

  • А.Н. Кулагин. 1567. Николаевская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3
  • Ганна Хадаровіч. Пад аховай нябёсаў // Раённыя будні. — 4 студзеня 2012. — № 1 (9447).

Вонкавыя спасылкі

Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая  Царква Сьвятога Мікалая (Засімавічы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Засімавічы Царква Сьвятога Мікалая МінуўшчынаЗасімавічы Царква Сьвятога Мікалая АрхітэктураЗасімавічы Царква Сьвятога Мікалая Крыніцы і заўвагіЗасімавічы Царква Сьвятога Мікалая ЛітаратураЗасімавічы Царква Сьвятога Мікалая Вонкавыя спасылкіЗасімавічы Царква Сьвятога Мікалая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўстаньне 1794 годуГрошыЛюбарт (імя)Сьцяг ЛібііАнтарктыдаПалешукіМікалай МірскіКаханьне без пранікненьняЛяндвароваДаніла ЖульпаРасеяПаўночна-Заходні крайБАТЭ БарысаўДжыліГалерэяНестар МахноШвэдзкая моваЧарнобыльВольга БабковаМарына ВасілеўскаяІнданэзіяСусьветнае павуціньнеТутэйшыя (п’еса)КойданаўМаксім БагдановічНямецка-савецкая вайнаПімен ПанчанкаМаршы недармаедаўГрудзіЭўропаТаксіКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЭякуляцыяВерасеньРэгіёнБеліца (Жлобінскі раён)@Беларускі нацыяналізмРамантызмЛетуваВільняФартэпіянаМайкрасофтСамагубстваМаксім ТанкСтаніслаў МанюшкаКамаіISO 3166-1Кірыл КоктышВіленскі ўнівэрсытэтПарнафільмКаскадныя табліцы стыляўЯгор ВосіпаўЖанна Некрашэвіч-КароткаяПятрусь БроўкаАнтонімыДаўгерд (імя)Ліза КудроўЛеанід ДайнекаПадагра1923РагачоўГадзьДрысьвяты (вёска)Сан-ФранцыскаЛацінская моваАдзёрСябарМіндоўг🡆 More