Сродкі Масавай Інфармацыі Пружаншчыны

Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі Пружа́ншчыны — друкаваныя і электронныя выданьні і ўстановы, якія дзейнічалі ці дагэтуль дзейнічаюць на тэрыторыі Пружанскага раёну ці ранейшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з цэнтрам у Пружане.

Газэты

Цяпер у Пружанскім раёне выдаецца адзіная раённая газэта „Раённыя будні“, заснаваная ў кастрычніку 1939 року пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Выходзіць двойчы на тыдзень па-беларуску і маскальску. Галоўны рэдактар — Галіна Сьвідуновіч. Рэдакцыя разьмяшчаецца па адрасе: Пружана, вул. Чырвонаармейская, д. 78.

Першы нумар газэты пад назвай „Новы шлях“ выйшаў 20 кастрычніка 1939 року. З 1940 зьяўлялася органам Пружанскага раённага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі і райвыканкаму. Апошні нумар перад нямецкім нападам выйшаў 20 чэрвеня 1941 року.

18 жніўня 1944 року аднавіўся выхад раённай газэты пад назовам „Красное знамя“ (па-беларуску: Чырвоны сьцяг) маскальскай мовай. Яна выходзіла да 28 чэрвеня 1953 року, а з 3 ліпеня 1953 року пачалося выданьне беларускамоўнай раёнкі „Чырвоны сьцяг“. 26 красавіка 1962 року ейны выхад быў спынены ў сувязі з рашэньнем сакавіцкага пленуму ЦК КПСС пра стварэньне наўзамен раённых міжраённых газэтаў абкамаў кампартыі і аблвыканкамаў. У Пружанскім раёне з 29 красавіка 1962 пачала выходзіць газэта Берасьцейскага абласнога камітэту КПБ і выканаўчага камітэту абласнога савету дэпутатаў працоўных „Зара камунізма“ пры Пружанскай тэрытарыяльнай вытворчай калгасна-саўгаснай управе. 28 лютага 1963 року газэта стала органам партыйнага камітэту Пружанскай вытворчай калгасна-саўгаснай управы і раённага Савету дэпутатаў працоўных, а з 24 лістапада 1964 року — зноў органам раённага камітэту КП(б)Б і раённага Савету дэпутатаў працоўных (з 7 лістапада 1977 року — Савету народных дэпутатаў).

12 чэрвеня 1990 року газэта атрымала назву „Раённыя будні“. З 28 жніўня 1991 — орган Пружанскага раённага савету народных дэпутатаў (з 15 сакавіка 1994 — Пружанскага раённага савету дэпутатаў); з 28 чэрвеня 1996 — орган Пружанскага раённага савету дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэту.

У 2006 року прызнаная найлепшай раённай газэтай вобласьці.

Колішнія

У 1993—1994 роках выдавалася незалежная грамадзка-палітычная газэта „Пружанскае веча“. Заснавальнікі — Пружанская рада Беларускага народнага фронту „Адраджэньне“ і Пружанская рада Таварыства беларускай мовы. Выйшлі 4 нумары (жнівень і лістапад 1993, красавік 1994, красавік 1995).

У 2000—2001 роках выдавалася незалежная грамадзка-палітычная газэта „Голас Пружаны“. Публікавалася дзьвюма мовамі. Выдавец — Язэп Машкала. Першы нумар выйшаў 2 чэрвеня 2000 року, апошні — у верасьні 2001. Месьцілася па адрасе: Пружана, вул. Заводзкая, д. 16.

Радыё

14 чэрвеня 2001 року пачала дзейнасьць „Пружанскае раённае радыё“. Закрытае ў сьнежні 2019 року.

Тэлевізія

Дзейнічае маскальскамоўны тэлеканал „Пружаны ТВ“ праектна-вытворчага каапэратыву „Дойлід“. Галоўны рэдактар — Іван Мартынюк. Рэдакцыя разьмяшчаецца па адрасе: Пружана, вул. Горына-Каляды, д. 28.

Крыніцы

Tags:

Сродкі Масавай Інфармацыі Пружаншчыны ГазэтыСродкі Масавай Інфармацыі Пружаншчыны РадыёСродкі Масавай Інфармацыі Пружаншчыны ТэлевізіяСродкі Масавай Інфармацыі Пружаншчыны КрыніцыСродкі Масавай Інфармацыі ПружаншчыныГісторыя ПружанаўПружанскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФартэпіянаСябарОйча нашЖывіляСтатусбанкМенская вобласьць27 красавікаКірыл КоктышМэдыяВікіФранц КафкаБеларуская Народная РэспублікаЧасФрыдрыхЦарства (біялёгія)ПалесьсеБеларускае ПалесьсеПастава 69МухаедыЧэрвеньIRCАлесь Бадак1874ПаляшукФранцішак БагушэвічЗлучнікСтаніслаў ВалодзькаПарнаграфія для жанчынЮрась Сьвірка14 красавіка1923КонаЧорны замак Альшанскі (фільм)Браніслаў ТарашкевічЯн ЦывінскіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Міхась РудкоўскіМаксім ГарэцкіЭразм ЦёлакЖывапісАдзёрПаэзіяДрапежныя птушкіАўстраліяАрсень СкапецМіхась ПазьнякоўЛекі-адпаведнікіВалерыя КуставаПершая сусьветная вайнаЧалавекМарына ВасілеўскаяM (неадназначнасьць)ПрыназоўнікМіхась ЧаротНіна МацяшMozilla Firefox30 красавікаАлесь СавіцкіУ краіне райскай птушкіВіцебскі сшытакСьвяты ЮрыТравеньПаўлюк ТрусЖаночая эякуляцыяКруглянскі мостДразды (гурт)ДуброўнаСтраўнік🡆 More