Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага: праваслаўны храм у Пружане

Сабо́р у імя дабраве́рнага вялі́кага кня́зя Алякса́ндра Не́ўскага — праваслаўны сабор у Пружанах Берасьцейскае япархіі, збудаваны ў гонар абаронцы Расейскай імпэрыі сьв.

Славутасьць
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Краіна Беларусь
Места Пружаны
Каардынаты 52°33′21.25″ пн. ш. 24°27′26.59″ у. д. / 52.5559028° пн. ш. 24.4573861° у. д. / 52.5559028; 24.4573861 24°27′26.59″ у. д. / 52.5559028° пн. ш. 24.4573861° у. д. / 52.5559028; 24.4573861
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Міхайлоўскі, Залатароў
Дата заснаваньня 1866
Будаваньне 18651866 гады
Рэліквіі і сьвятыні абраз «Маці Божай, якая плача»
«Незгаральны абраз Божай Маці»
мошчы Аляксандра Неўскага
Апошні плябан а. Міхаіл Носка
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага: Пабудова, Мінуўшчына, Архітэктура Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

князя Аляксандра Неўскага. Асьвячэньне адбылося 22 кастрычніка 1866 году.

У храме знаходзіцца абраз «Багародзіца, якая плача», які лічыцца цудадзейным.

Пабудова

У сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року царызм адводзіў вялікую ролю ў далейшай русіфікацыі краю праваслаўнай царкве. На яе падтрымку было накіравана 10% ад кошту ўсяе канфіскаванае маёмасьці ўдзельнікаў паўстаньня. Ва ўсіх губэрнскіх і павятовых мястэчках былі створаныя камітэты па будаўніцтве праваслаўных цэркваў. У Пружане ён быў арганізаваны ў 1865 року на чале з кіраўніком места і павету капітанам Элісам.

Вырашана было будаваць царкву ў гонар нябеснага абаронцы Расеі Сьвятога Аляксандра Неўскага як падзяку расейскаму імпэратару Аляксандру II за скасаваньне прыгоннага права і паншчыны. Праект стварыў гарадзенскі губэрнскі архітэктар Міхайлоўскі, які карыстаўся альбомам праектаў Сыноду. У 1864 року першую цагліну ў падмурак храма паклаў у дзень сьвятых Пятра і Паўла берасьцейскі япіскап, вікарый Літоўскай япархіі Ігнаці (Жалязоўскі).

Цэгла на будаўніцтва паступала бясплатна з канфіскаванага ў Валенція Швыкоўскага цагельнага заводу ў Палянове, а таксама зь недабудаванага касьцёлу. Сродкі на будоўлю зьбіраліся па ўсёй імпэрыі, а кожны сялянскі двор Пружаншчыны мусіў здаць на пабудову па 50 капеек і на адзін дзень выдзеліць на дапамогу мужчыну.

Іканастас быў створаны найлепшымі майстрамі Пецярбургу Козеравым і Срабраковым паводле праекту архітэктара Сычова. Ён таксама распрацаваў нарыс бакавых ківотаў. Абразы для яго былі напісаныя ў пецярбурскім Сьвята-Ўваскрасенскім і маскоўскім Новадзявочым манастырох.

Званы для сабору былі прывезеныя з заводу пецярбурскага купца Пікіева. Рызьніца, посуд, кнігі і іншае царкоўнае начыньне падараванае маскоўскім купецтвам.

Адкрыцьцё храму было заплянаванае на верасень 1866 року да дню памяці Аляксандра Неўскага, аднак неспадзяванка змусіла перанесьці ўрачыстасьць на месяц: падчас транспартаваньня быў пашкоджаны іканастас, зроблены ў Пецярбургу, і праз шчыліны ў яго трапіла вада, таму яго давялося наноў склейваць і пакрываць пазалотай.

22 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1866 япіскап берасьцейскі Ігнаці (Жалязоўскі) асьвяціў храм.

Мінуўшчына

Першым настаяцелем сабору стаў протаярэй Андрэй Чарвякоўскі, за ім — мітрафорны протаярэй Мікалай Жуковіч (10.01.182729.07.1908). Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках Пружанаў.

У 1891 сабор атрымаў у падарунак ад мескай думы абраз са сьвятымі, аднайменнымі чальцам царскай сям’і.

9 красавіка 1934 року з абразом тыпу «Ўкрыжаваньне» адбыўся цуд: з вачэй Божай Маці пачалі капаць сьлёзы. З тае пары шторок 9 красавіка і ў Сьветлую пятніцу Велікоднага тыдню вернікі адзначаюць сьвята празванай цудадзейнай «Пружанскай Галгофы» (або «Багародзіцы, якая плача»).

Акрамя гэтага, сюды перанесены «Незгаральны абраз Божай Маці», які ацалеў падчас пажару ў Прачысьценскай царкве ў часе Другой сусьветнай вайны, а таксама «Ўладзімерскі абраз Божае Маці», які абнавіўся ў аднаго з жыхароў Сланімцоў.

Па нямецка-савецкай вайне быў распрацаваны плян забудовы Пружанаў, паводле якога непасрэдна ля сабору было заплянаванае ўзьвядзеньне пяціпавярховае жылое хаты. У гэтым разе вернікі былі б пазбаўленыя царкоўнага пагосту, а храм быў бы заслонены пабудовай. Супрацьстаяньне вернікаў пабудове цягнулася месяц: на званіцы сабору дзяжурыла прыхаджанка Марыя Мардань, якая пачынала званіць, ледзь заўважыўшы набліжэньне будаўнічае тэхнікі. На заклік з усіх канцоў места сыходзіўся праваслаўны люд, не даючы пачаць будаўніцтва, падаючы нават пад коўш экскаватара. Урэшце рэшт будаўніцтва жылога дома пачалося па-за межамі царкоўнага двара.

У 1990-я жыцьцё парафіі актывізавалася, адбыўся маштабны рамонт царквы, пабудаваная нядзельная школа, паўстаў новы чыгунны плот.

Ад студзеня 2006 року ў саборы знаходзіцца частка мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Архітэктура

Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага: Пабудова, Мінуўшчына, Архітэктура 
Апсыда храму са сьветлавым барабанам

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўна-рускага стылю.

Храм — прастакутная ў пляне трохнэфавая базыліка, пакрытая двухсхільным дахам. Алтарная частка вышынёй 14 м 60 см з паўавальнай трохяруснай апсыдай, другі і трэці ярусы вырашаныя як ратонда. Верхні ярус — сьветлавы барабан з круглымі вокнамі й купалам.

Сьцены аперазаныя шырокім антаблемэнтам, раскрапаваны пілястрамі ў прасьценках высокіх арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах. Уваходы ў будынак з трох бакоў падкрэсьленыя франтонамі.

Званіца з 9 званамі заводу пецярбурскага купца Пікіева завяршаецца купалам з навершнікам. У XXI стагодзьдзі — вышынная дамінанта старое часткі места.

Ваконныя і дзьверныя праёмы з паўцыркульнымі арачнымі заканчэньнямі маюць кілепадобныя абоймы.

Заля падзеленая 6 квадратнымі ў пляне слупамі на 3 нэфы. Цэнтральны нэф, перакрыты цыліндрычным зводам, падоўжаны паўкруглай апсыдай з іканастасам, спраектаваным у 1880 року архітэктарам Залатаровым. Бакавыя нэфы перакрытыя крыжовымі зводамі.

Настаяцелі

  • Андрэй Чарвякоўскі
  • Мікалай Жуковіч
  • Канстанцін Губараў (? — 1931)
  • Флявіян (Дзьмітрыюк) (1931—1940)
  • Мікалай Уваскрасенскі
  • Уладзімер Пілінкевіч
  • Ёсіф Марозаў
  • Антоні Былявец
  • Ёсіф Балюк (да 2007)
  • Міхаіл Носка (ад 2007)

Дзейнасьць

Два прыдзелы: у імя Сьвятога Аляксандра Неўскага і ў імя абразу Божай Маці «Жываносная крыніца».

Набажэнствы ладзяцца ў пятніцы, нядзелі і сьвяточныя дні. Дзейнічае нядзельная школа, ладзяцца катэхізацыйныя гутаркі з дарослымі, утворанае праваслаўнае сястрынства імя «Плачучага абразу Божай Маці».

Галерэя выяваў

Дадатковыя зьвесткі

У 1923—1925 роках абавязкі рэгенту царкоўнага хору выконваў Рыгор Шырма.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага: Пабудова, Мінуўшчына, Архітэктура  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000590

Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага: Пабудова, Мінуўшчына, Архітэктура  Сабор Аляксандра Неўскага (Пружаны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пружаны Сабор Аляксандра Неўскага ПабудоваПружаны Сабор Аляксандра Неўскага МінуўшчынаПружаны Сабор Аляксандра Неўскага АрхітэктураПружаны Сабор Аляксандра Неўскага НастаяцеліПружаны Сабор Аляксандра Неўскага ДзейнасьцьПружаны Сабор Аляксандра Неўскага Галерэя выяваўПружаны Сабор Аляксандра Неўскага Дадатковыя зьвесткіПружаны Сабор Аляксандра Неўскага Крыніцы і заўвагіПружаны Сабор Аляксандра Неўскага ЛітаратураПружаны Сабор Аляксандра Неўскага Вонкавыя спасылкіПружаны Сабор Аляксандра Неўскага186622 кастрычнікаБерасьцейская і кобрынская япархіяПраваслаўеПружанаСабор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»БелсатМіс СусьветМікола МаляўкаЦмокЗаходнерусізмЛюдміла СільноваАнгельская моваЯн ЧэрскіНаша думкаЧорны замак АльшанскіКарл Фрыдрых ГаўсПадвойнае пранікненьнеБабруйскМагіла льва (паэма).aqМакс ШчурАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьВялікабрытаніяПаўночна-Заходні крайАндрэй КурэйчыкДзейнікРагнедаПэнтгаўс (часопіс)Уладзіслаў ЧарняўскіАндрусь ГорватАфарызмГенадзь ПашкоўСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваСьвятлана АлексіевічРасейцыУзвышша (часопіс)Мікола ГусоўскіКампутарная сеткаЛетувіская мова26 красавікаВікісховішчаБісэксуальная парнаграфіяАлесь КажадубДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)СэксБусел белыНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Міхась ЧаротПрыслоўеНазоўнікЮрась СьвіркаСпакусьнікіГуда (імя)Беларуская народная партызанкаБрыгада (войска)Руская моваПЖаночая рыфмаАндрэй ХадановічАляксандар МарозПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)КойданаўРоксі ПантэрЮры ГагарынКові (рэжысэр)ПісьменнасьцьМарыя МартысевічФранцішак БагушэвічЛюдвік ЗьвяждоўскіСьцяг ЛібііФранцішак СкарынаЛетувізацыяМаладняк (часопіс)Джынсавая рэвалюцыяРука (імя)🡆 More