Фо́лькспро́к (саманазва Folkspraak, Folksprák, Folksprahk, Folksprak, Folksprok, таксама Folk-Spraak альбо Folk-sprok) — штучная мова, незавершаны праект распрацоўкі занальна сканструяванае мовы.
Фолькспрок | |
---|---|
Арыгінальная назва: | Folkspraak ды інш. |
Рэгулюецца: | Інстытут фолькспроку |
Клясыфікацыя структуры: | Штучныя мовы
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | |
ISO 639-2: | |
ISO/DIS 639-3: | |
Гл. таксама: Штучныя мовы |
Лінгвістычна адносіцца да германскае моўнае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і. Праектавана прызначаецца як мова, прыдатная для лёгкага засваеньня любым носьбітам германскіх моваў, што тэарэтычна можа надаць мове ролю своеасаблівага лінгуа франка серад германамоўнае супольнасьці.
Назва мовы ўтвораная ад асноваў folk і spraak (па-беларуску: «народ» і «мова» адпаведна), што ў літаральным перакладзе з саманазвы азначае «народная мова».
Разьвіцьцё праекту мовы адбываецца ў асноўным шляхам абмеркаваньняў на інэрнэт-форумах Yahoo group; рознагалосьсі сярод распрацоўнікаў мовы наконт граматыкі ды артаграфіі мовы сьведчаць аб тым, што ў праекце мовы існуюць розныя вэрсіі. Рознагалосьсі наконт праекту мовы ўзьнікаюць нават пры пытаньні ўжываньня мовы-крыніцы для стварэньня фолькспроку, так, прыкладам, некаторыя рэдактары выкарыстоўваюць у якасьці падмурку для стварэньня мовы фрыскія мовы, ніжненямецкую, нарвэскую (нюношк) і некаторыя іншыя бліжэйшыя мовы. Больш распаўсюджанымі мовамі-крыніцамі зьяўляюцца ангельская, галяндзкая, нямецкая, дацкая, нарвэская (букмол) і швэдзкая мовы.
Мэтаю ў стварэньні мовы стала наданьне носьбітам германскіх моваў мажлівасьці чытаць і разумець фолькспрок праз тыдзень навучаньня, пісаць на мове — празь месяц.
Разьвіцьцё мовы па сваім працэсе блізкае да мовы інтэрлінгва — існуе мэта стварэньня словаў і граматычных нормаў, узятых з усіх германскіх моваў і формаў, агульных для большасьці абраных для канструяваньня фолькспроку моваў.
Альфабэт фолькспроку цалкам ідэнтычны базаваму лацінскаму альфабэту паводле ISO (26 лацінскіх літараў без дыякрытычных знакаў). Двайныя зычныя ды іх групы ўказваюць на кароткія галосныя. Літара c у вымаўленьні рэалізоўваецца як /s/ перад галоснымі e, i, y, eu, у іншых пазыцыях — як /k/. Дыграфы th, ph у вымаўленьні рэалізоўваюцца як /t/, /p/ адпаведна. Дыякрытычныя знакі не выкарыстоўваюцца.
У фолькспроку адсутнічае прыметнікавая ці дзеяслоўная варыятыўнасьць. Назоўнікі ўтвараюцца з прыметнікаў, інфінітывы маюць канчатак -e, як прыкладам de andere (па-беларуску: «іншы»), have (па-беларуску: «мець»). Не існуе розьніцы між прыметнікам і прыслоўем.
Адсутнічае род ды склоны (за выняткам асабовых займеньнікаў, напрыклад si (па-беларуску: «яна»), hi (па-беларуску: «ён»), ik (па-беларуску: «я»), mi (па-беларуску: «мяне»)).
Назоўнікі ў множным ліку афармляюцца з -e альбо, калі назоўнік заканчваецца ненаціскным складам, з -s: напрыклад, mann (па-беларуску: «чалавек»), manne (па-беларуску: «людзі»), auto (па-беларуску: «машына»), autos (па-беларуску: «машыны»).
Парадак словаў у сказе будуецца паводле схемы SVO (дзейнік-дзеяслоў-дапаўненьне), пытаньні ўтвараюцца адваротнай схемай — VSO (дзеяслоў-дзейнік-дапаўненьне).
Ойча наш на некалькіх варыяцыях фолькспроку:
Folkspraak («афіцыйная») | Дыялект Folksprak | Дыялект Middelsprake |
---|---|---|
Ons Fater, | Usser fader, | User Fader |
Folksprak (Boksprak) | Fůlkspræk (Orsprak) |
Onser Fader in de hemmen, | Ůnsĕr Fadĕr ĭn đă ħemmĕn, |
Werde heliged din nam, | Werđĕ ħạlĭgĕd đin nam, |
Kome din rick, | Kwe°mĕ đin rikj, |
Gescheje din will, | Găskeƕĕ đin wėll, |
Hu in de hemmen, so up de erd. | Hu ĭn đă ħemmĕn, so ŭp đă erđ. |
Gev ons hidag onser daglik brod. | Geƀ ůns ħidag ůnsĕr dãglĭk brḁđ. |
Ond fergev ons onser schuld, | Ůnđ fĕrgeƀ ůns ůnsĕr skuld, |
Hu ok wi fergev dem onser schuldern. | Hu ḁk wi fĕrgeƀ đĕm ůnsĕr skuldĕrĕn. |
Ond led ons nit in ferseuking, | Ůnđ led ůns nĭt ĭn fĕrsȍking, |
Aver erleus ons af de yvel. | Aƀĕr ŭtlọs ůns ăf đă ȕbĕl. |
(Als din er de rick ond de macht | (Alns đin ez đă rikj ůnđ đă maħt |
Ond de herlikhed in eeighed.) | Ůnđ đă ħạrlĭkħạd ĭn ạwĭgħạd.) |
Amen. | Amĕn. |
З Артыкула 1 Усеагульнае дэклярацыі правоў чалавека:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фолькспрок, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.