Усэйн Болт (па-ангельску: Usain Bolt; нарадзіўся 21 жніўня 1986 году, Ямайка) — спрынтэр зь Ямайкі, сяміразовы алімпійскі чэмпіён, які цяпер лічыцца найхутчэйшым у сьвеце чалавекам.
Дзейны ўладальнік сусьветных рэкордаў на 100 мэтраў — 9,58 сэк. (Бэрлін-2009), на 200 мэтраў — 19,30 сэк (Пэкін-2008) і ў 4×100 мэтраў — 37,10 сэк у складзе зборнай Ямайкі (Пэкін-2008). Першы чалавек у гісторыі, які ўсталяваў сусьветныя рэкорды на трох гэтых дыстанцыях на адной Алімпіядзе, выбег з 9,6 сэкунды на дыстанцыі 100 мэтраў, першы чалавек, што выйграў дыстанцыі 100 і 200 мэтраў на адной Алімпіядзе з часоў Карла Люіса, у якога гэта атрымалася ў 1984 годзе. Чэмпіён сьвету 2009 году на дыстанцыі 100 мэтраў і двухразовы срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2007 году (200 м і эстафэта 4×100 м).
Па выніках 2008 году быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам сьвету.
Кавалер ямайскага ордэна Добрай якасьці (2008).
Нарадзіўся ў вобласьці Трэлоні на Ямайцы, вучыўся ў Вышэйшай школе Ўільяма Ніба. У 15 гадоў выйграў залаты і два срэбныя мэдалі на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2002 году ў Кінгстане. Усэйн — анабаптыст. За імя і дасягненьні атрымаў мянушку «маланка» (па-ангельску: lightning bolt). Зьяўляецца заўзятарам футбольнага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд».
Год | Спаборніцтва | Горад | Месца | Падзея | Час (з) |
---|---|---|---|---|---|
2002 | Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў | Кінгстан, Ямайка | 1 | 200 м | 20,61 |
2002 | Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў | Кінгстан, Ямайка | 2 | Эстафэта 4×100 м | 39,15 NJR |
2002 | Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў | Кінгстан, Ямайка | 2 | Эстафэта 4х400 м | 3:04,06 NJR |
2003 | Юнацкі чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы | Шэрбрук, Канада | 1 | 200 м | 20,40 |
2005 | Чэмпіянат Цэнтральнай Амэрыкі і Краін Карыбскага басэйна | Насаў, Багамы | 1 | 200 м | |
2007 | Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году | Асака, Японія | 2 | 200 м | 19,91 |
2008 | Гран-пры «Reebok» | Нью-Ёрк, ЗША | 1 | 100 м | 9,72 (WR) |
2008 | XXIX Летнія Алімпійскія гульні | Пэкін, Кітай | 1 | 100 м | 9,69 (WR) |
2008 | XXIX Летнія Алімпійскія гульні | Пэкін, Кітай | 1 | 200 м | 19,30 (WR) |
2008 | XXIX Летнія Алімпійскія гульні | Пэкін, Кітай | 1 | Эстафета 4×100 м | 37,10 (WR) |
2009 | Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2009 году | Бэрлін, Нямеччына | 1 | 100 м | 9,58 (WR) |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Усэйн Болт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.