Летнія Алімпійскія гульні 2008 году, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (па-ангельску: 2008 Summer Olympics, па-кітайску: 2008年夏季奥林匹克运动会) прайшлі ў Пэкіне, сталіцы КНР, з 8 па 24 жніўня 2008 году.
Некаторыя спаборніцтвы прайшлі таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхаі і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы.
XXIX летнія Алімпійскія гульні | |
Дэвіз | 同一个世界 同一个梦想 («Адзін сьвет, адна мара») |
---|---|
Горад-арганізатар | Пэкін, Кітай |
Краіны-ўдзельніцы | 204 |
Колькасьць атлетаў | 10 942 |
Узнагароды | 302 у 28 відах спорту |
Цырымонія адкрыцьця | 8 жніўня |
Цырымонія закрыцьця | 24 жніўня |
Афіцыйна адкрыў | Ху Цьзіньтао |
Алімпійскі агонь | Лі Нін |
Алімпійская клятва атлетаў | Х’юань Ліпін |
Алімпійская клятва судзьдзяў | Чжан Іньін |
Стадыён | Пэкінскі нацыянальны стадыён |
Афіцыйны сайт | en.beijing2008.cn |
Пэкін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 году на 112-й сэсіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасаваньня Таронта, Парыж, Стамбул і Асаку. Пасьля першага туру галасаваньня Пэкін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Асака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са сьпісу кандыдатаў. У другім туры Пэкін быў падтрыманы пераважнай большасьцю галасоў, таму неабходнасьць у наступных турах адпала. У канчатковы сьпіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайлянд), Каір (Эгіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Сэвільля (Гішпанія).
Пасьля перамогі ў галасаваньні віцэ-прэм’ер Дзяржсавету Кітаю, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пэкіна ў канкурэнцыі за набыцьцё права арганізацыі Алімпіяды-2008 — гэта прызнаньне міжнароднай супольнасьцю грамадзкай стабільнасьці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітаю». Раней Пэкін падаваў заяўку на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году. Галасаваньне праходзіла 23 верасьня 1993 году ў Монтэ-Карлё. Пэкін лідыраваў у галасаваньні ў першых трох турах, але затым прайграў Сыднэю ў фінале.
Летнія Алімпійскія гульні 2008 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Летнія Алімпійскія гульні 2008 году, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.