Тэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне

Тэрытарыя́льнае грама́дзкае самакірава́ньне (ТГС) — дзейнасьць грамадзянаў на добраахвотнай аснове па месцы іх жыхарства на частцы земляў адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі дзеля вырашэньня пытаньняў мясцовага значэньня.

Можа ахопліваць мікрараён, жыльлёвы комплекс, квартал, вуліцу, двор, аграгарадок, пасёлак і вёску. Ажыцьцяўляецца непасрэдна мясцовым сходам або праз орган ТГС, які можа быць толькі адзін на адпаведнай плошчы ахопу. Калегіяльны орган (камітэт, рада, грамада) ТГС, створаны ў выглядзе юрыдычнай асобы, ёсьць некамэрцыйнай арганізацыяй. Улік старастаў ажыцьцяўляе выканаўчы орган першаснага ўзроўню. Орган ТГС падсправаздачны ў сваёй дзейнасьці мясцоваму сходу, які стварае яго і выбірае яго сябраў са свайго складу. Рашэньні мясцовага сходу ёсьць абавязковымі для органа ТГС.

Задачы

Паводле 26-га артыкула Закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» 2010 году, задачамі ТГС ёсьць: 1) ажыцьцяўленьне норматворчых пачынаньняў грамадзянаў; 2) папярэджаньне правапарушэньняў, 3) захаваньне культурных каштоўнасьцяў, народных звычаяў і традыцыяў; 4) разьвіцьцё мастацкай і тэхнічнай творчасьці; 5) падтрымка нядобранадзейных сем’яў, зьнявечаных і пажылых людзей; 6) ладжаньне адпачынку грамадзянаў; 7) рамонт жылых дамоў і ўпарадкаваньне прыдамавых земляў; 8) вывучэньне меркаваньня грамадзянаў наконт выкарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя; 9) дапамога мясцоваму Савету дэпутатаў; 10) ажыцьцяўленьне правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў.

Мясцовы сход

Паводле 5-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах» 2000 году, «мясцовы сход правамоцны, калі ў ім прымаюць удзел ня менш за 25% грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у гэтым мясцовым сходзе, або ня менш за 2/3 упаўнаважаных удзельнічаць у мясцовым сходзе ўпаўнаважаных». Згодна з 13-м артыкулам мясцовыя сходу могуць праводзіцца ў памяшканьнях. У 14-м артыкуле адзначалася, што «ў мясцовым сходзе маюць права ўдзельнічаць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў, зарэгістраваныя па месцы жыхарства на тэрыторыі адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі (яе часткі), на якой праводзіцца мясцовы сход, а таксама грамадзяне, ... якія зьяўляюцца ўласьнікамі нерухомасьці, разьмешчанай на гэтай тэрыторыі, або якія валодаюць пазначанай маёмасьцю на іншых падставах». Паводле 15-га артыкула, «ініцыятарамі мясцовых сходаў могуць быць: 1) прынамсі 10% грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у мясцовых сходах; 2) органы ТГС; 3) мясцовыя Саветы дэпутатаў; 4) мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы». У 1-м выпадку «ініцыятыўная група цягам 3-х месяцаў да меркаванай даты яго правядзеньня зьбірае подпісы ў падтрымку прапановы аб правядзеньні мясцовага сходу і афармляе іх у выглядзе падпісных аркушаў». Пагатоў, «мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ... падаюць (ініцыятарам) зьвесткі аб колькасьці грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у мясцовым сходзе». Згодна з 20-м артыкулам «перад адкрыцьцём мясцовага сходу праводзяцца абавязковы ўлік прысутных грамадзянаў ... і канчатковае ўдакладненьне сьпісу ўдзельнікаў мясцовага сходу для вызначэньня яго правамоцнасьці». Сам мясцовы сход адчыняе і вядзе старшыня, якога вызначае ініцыятар сходу. Паводле 23-га артыкула, «рашэньне мясцовага сходу прымаецца простай большасьцю галасоў яго ўдзельнікаў».

Калегіяльны орган

Паводле 31-га артыкула Закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» 2010 году, паседжаньні калегіяльнага органа ТГС праводзяцца прынамсі аднойчы на паўгодзьдзе і лічацца правамоцнымі пры ўдзеле прынамсі 2/3 сябраў. Рашэньні прымаюцца адкрытым галасаваньнем простай большасьцю галасоў ад ліку прысутных сябраў. Пастановы органа ТГС выконваюцца грамадзянамі на добраахвотнай падставе. Згодна з 29-м артыкулам тэрмін паўнамоцтваў калегіяльнага органа ТГС можа складаць ня больш за адпаведны тэрмін мясцовага Савета дэпутатаў.

Беларусь

У 2003 годзе ва ўсходнім мікрараёне Баранавічаў (Берасьцейская вобласьць) утварылі 1-ы ў Беларусі камітэт ТГС «Надзея». Тагачасны дэпутат гарсавету Анатоль Банкевіч прапанаваў аб’яднаць намаганьні жыхароў 15 каапэратыўных дамоў на Паркавай вуліцы для падтрыманьня парадку на прыдамавых дзялянках. Жыльлё-эксплюатацыйная служба (ЖЭС) № 5 правяла сходы 3000 жыхароў у падтрымку прапановы. У выніку суботнікаў і збору сродкаў на банкаўскі рахунак на 18 дваравых дзялянках усталявалі вулічныя ліхтары і ўзьвялі дзіцячыя пляцоўкі, зрабілі пляцоўкі для збору сьмецьця і адрамантавалі фасады дамоў. 4 студзеня 2010 году А. Лукашэнка падпісаў Закон «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь». Пасьля гэтага сход 23 упаўнаважаных улучыў прадстаўнікоў дамоў, якія абслугоўваў ЖЭС № 5. Тады камітэт ТГС «Надзея» стаў налічваць 25 дамоў з 5000 жыхароў. На лістапад 2013 годзе ў Менску налічвалася 128 камітэтаў тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня, якіх у 2012 годзе было 110.

15 лютага 2018 году старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні Аляксандар Папкоў паведаміў: «Усяго ў нашай краіне створана амаль 37 000 органаў тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня колькасьцю больш за 55 500 чалавек. У тым ліку больш за 7000 чалавек, якія ўваходзяць у калегіяльныя органы, — гэта сельскія, вулічныя, дамавыя камітэты, і амаль 30 000 аднаасобных — старасты, старэйшыны».

Крыніцы

Tags:

Тэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне ЗадачыТэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне Мясцовы сходТэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне Калегіяльны органТэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне БеларусьТэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне КрыніцыТэрытарыяльнае Грамадзкае Самакіраваньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетуваУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціРыгор БарадулінІнфармацыяПаўліна МядзёлкаНямецкая моваЧасьціцаГайла (імя)ТрыбадызмДняпро МагілёўАлесь РазанаўПарнафільмГербы гарадоў БеларусіЭякуляцыяЗіновій ПрыгодзічRSAНямеччынаАрцём АрашонакМікалай ГастэлаМаркёрРамэнСусьветная служба Бі-Бі-СіАральны сэксКлеапатраЭнтрапія (неадназначнасьць)Валійская моваТутэйшыя (п’еса)ПрыслоўеСьцяг БеларусіДабрыняДывізіяПракуратура Несьвіскага раёнуАляксей ПысінЎСьцяг РасеіТаргавіцкая канфэдэрацыяЛеанід ДайнекаАкалічнасьцьПацукМалацкі (раён)МінэтАпавядальны сказПуня29 красавікаЛіпеньДыега Вэляскес дэ КуэльярUniversal Music GroupМастурбацыяПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Катэхізіс Сымона БуднагаГаляктыка АндрамэдыВіскіБіткойнПлошчаГлёбус БеларусіБДСМЗямля пад белымі крыламіПраспэкт Пераможцаў (Менск)Людміла РублеўскаяФундацыя «Вікімэдыя»Гісторыя СлуцкуДональд ТрампБАТЭ БарысаўАнгельшчынаЛесьбійская эротыкаПолацакНемежКрысталь Бойд🡆 More