Тапінамбур

Тапіна́мбур (ад францускага: topinambour), даўней бульва, земляна́я гру́ша, слане́чнік клубняно́сны (па-лацінску: Helianthus tuberosus) — шматгадовая травяністая клубняносная расьліна сямейства складанакветных вышынёй да 3 м.

Тапінамбур
Тапінамбур
Helianthus tuberosus
Тапінамбур
Клубні

Клубні — цыліндрычнай, круглай або грушападобнай формы, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або ружовыя. Утрымліваюць 1–3% бялку, вітаміны C, B1, каратын, каля 16–18% вугляводаў (у асноўным інулін), менш за 0,5% тлушчу. Мякаць пяшчотная, сочная, з прыемным саладкавым смакам.

Радзіма — Атлянтычнае ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі, спажывалася ў ежу мясцовымі індзейцамі, на пачатку XVII стагодзьдзя прывезеная ў Эўропу французамі. У Рэчы Паспалітай «бульва» распаўсюдзілася ў першай палове XVIII стагодзьдзя — яе варылі, абіралі, падавалі зь белым або муштародовым соўсам. У канцы XVIII стагодзьдзя тапінамбур быў выцеснены падобнай па спосабе вырошчваньня і смаку бульбай, якая ў беларускай і летувіскай мовах пераняла ягоную назву (у летувіскай мове «бульба» — bùlvė). У Беларусі вырошчваецца галоўным чынам на корм жывёле, часам дзічэе, у кулінарыі ўжываецца толькі энтузіястамі гэтай культуры.

Спажываць тапінамбур належыць неўзабаве пасьля выкопваньня: варыць, запякаць, з сырых гатаваць салаты. Тапінамбур — вельмі трывалая да ўмоваў вырошчваньня культура, лёгка пераносіць маразы (пры гэтым клубні набываюць яшчэ больш салодкі смак). Таму пэўную частку клубняў пакідаюць зімаваць.

Літаратура

    Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Тапінамбур  Тапінамбурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Лацінская моваФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Управа КДБ па Віцебскае вобласьці24 красавікаБаўгарыяКсэнафобіяКаханьне без пранікненьняМінэтЯн СерадаАральны сэксАмонім1989ІксвідэаЭрэкцыяHTMLВялікае Княства ЛітоўскаеЛюдміла РублеўскаяАўстраліяФільмБудынакРужанскі палацНарэйкаРусіфікацыя БеларусіВіцебскі паветПрыгоды Тома СоераРасейская акупацыя БеларусіЯстГарадзішча Замэчак (Заслаўе)АльгарытмМіхал ВітушкаРымавід (імя)ФішынгАўкштотаГалоўная старонкаСуботнікіГумноРэклямаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПратакол перадачы гіпэртэкстуЛюбоўСьпіс стагодзьдзяўГарнастайПаўднёва-Ўсходняя АзіяЗямляКойданаўОўручІмёны ліцьвінаўАнатоль ЗэкаўБлогБанкаўскі рахунакРэжым ЛукашэнкіВіцебскВасіль ЗуёнакАгоньМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашКаляндарf0groЖанчына з жанчынайСандра БулакЭратычнае мастацтваПоліцкі статутНіл ГілевічFTPРадзівілыДублінЛявон БаразнаНарвідВейшнорыяЛетуваМарыянэткаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПаўстаньне 1794 годуСаратаў🡆 More