Сіняўка

Сіня́ўка — вёска ў Беларусі, на рацэ Начы.

Цэнтар сельсавету Клецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1404 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад Клецку, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Клецак (лінія Асіпавічы — Баранавічы); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Клецак, Ганцавічы, Слуцак, Івацэвічы.

Сіняўка
лац. Siniaŭka
Сіняўка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Сіняўскі
Насельніцтва: 1404 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222652
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°32′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.53333° у. д. / 52.93333; 26.53333 26°32′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.53333° у. д. / 52.93333; 26.53333
Сіняўка на мапе Беларусі ±
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сіняўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захавалася паштовая станцыя ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сіняўка ўпамінаецца ў XV ст., у складзе Клецкага княства. У 1552 годзе яна атрымала статус мястэчка, уладаньне вялікай княгіні Боны Сфорца. У гэты час тут існаваў Рынак з 16 будынкамі і 2 вуліцы, якія пераходзілі ў дарогі на Пінск і Мядзьведзічы. У 1568—1690 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Клецкай ардынацыі князёў Радзівілаў.

На 1626 год у Сіняўцы быў Рынак і 3 вуліцы (Дворная, Цесная і Пінская). На Рынку разьмяшчалася 16 пляцаў, царква і карчма. На 1652 год у мястэчку было 20 валок зямлі. На 1791 год у Сіняўцы было 29 дымоў, існавалі Рынак і 3 вуліцы («да грэблі», Пінская і Царкоўная), драўляная царква Покрыва Багародзіцы, карчма (з броварам пры ёй), млын на ставе (пад мястэчкам).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сіняўка 
Палац Барэйкаў, праект 1906 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіняўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 29 дымоў, дзейнічала царква, працавалі вадзяны млын, карчма і паштовая станцыя. На 1819 год — 23 дымы.

У XIX ст. Сіняўка стала адным з цэнтрам вытворчасьці ганчарных вырабаў. У 1865 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Сьвятога Мікалая. У 1869 годзе адкрылася народная вучэльня, у якой у 1892 годзе навучаліся 52 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. На 1886 год у Сіняўцы было 24 двары, дзейнічалі 2 царквы, сынагога і юдэйскі малітоўны дом, працавалі валасная ўправа, школа, паштовая станцыя, 7 крамаў. На 1889 год — 105 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 133 двары. На 1908 год — 169 двароў. У 1912 годзе адкрыўся лекарскі ўчастак.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сіняўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіняўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У красавіку — чэрвені 1919 году і з жніўня 1919 да ліпеня і з кастрычніка 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сіняўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 91 двор. Побач зь мястэчкам знаходзілася аднайменная вёска, дзе было 70 двароў.

У 1939 годзе Сіняўка ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Клецкага раёну. У гэты час тут было 140 двароў. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1962—1966 гадох Сіняўка ўваходзіла ў склад Нясьвіскага раёну. На 1988 год у вёсцы было 552 двары, на 1998 год — 708, на 2000 год — 721, на 2001 год — 714, на 2009 год — 673. У 2007 годзе Сіняўка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1645 год — 46 гаспадароў
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 98 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1819 год — 90 чал.; 1886 год — 144 чал.; 1897 год — 786 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 869 чал.; 1921 год — 514 чал. у мястэчку Сіняўцы і 393 чал. у вёсцы Сіняўцы; 1940 год — 874 чал.; 1988 год — 1385 чал.; 1998 год — 1756 чал.; 2000 год — 1776 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1728 чал.; 2009 год — 1404 чал.; 2010 год — 1404 чал.

Інфраструктура

У Сіняўцы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Дзейнічае царква Сьвятога Мікалая (з 1990-х гадоў).

Забудова

Вуліцы і пляцы

У перапісе 1874 году ўпамінаюцца Зацаркоўная і Пінская вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шашэйная вуліца.

Эканоміка

Драваапрацоўчае прадпрыемства, мэблевая фабрыка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Паштовая станцыя (XIX ст.)

Страчаная спадчынка

  • Могілкі татарскія
  • Царква Раства Багародзіцы (1872)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сіняўка ГісторыяСіняўка НасельніцтваСіняўка ЗабудоваСіняўка ЭканомікаСіняўка Турыстычная інфармацыяСіняўка АсобыСіняўка КрыніцыСіняўка ЛітаратураСіняўка Вонкавыя спасылкіСіняўкаІвацэвічыАграгарадокАсіпавічыБаранавічыБеларусьГанцавічыКлецакКлецкі раёнМенская вобласьцьНача (прыток Лані)СлуцакСіняўскі сельсавет (Клецкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АгурокСацыялізмВіленскі мэтрапалітэнГенрык ВалезыСьпіс гарадоў Беларусі1285Гравітацыйная канстантаВікіманія47612 красавікаРамэнРаўнаньнеБанкаўскі рахунакВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі28 сакавікаДорг (імя)Род (біялёгія)ÑБеларусьМіхась СтральцоўСмаленская рэспублікаАўстраліяIQ48Кастусь КаліноўскіВалеры МаракоўЛінкальншырПарнафільм у ФранцыіВіленскі крайMozilla FirefoxНікола ТэслаМарыё ЛемінаГорадняТутэйшыя (п’еса)Карл XIV ЮганІнфлянтыГіўУсходняя Эўропа20 верасьняСувязь (тэхніка)Франкісцкая ГішпаніяХронасСпадчына (верш)ЛетуваБітва пад АўстэрліцамСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамТрактар (стадыён)Жак-Люі ДавідВальядалідСтаніслаў МанюшкаЧэрвеньПэтра ПраўлікаваМіжнародны стандартны кніжны нумар543Дзед ТалашВіківэрсытэтАс (імя)IP-адрасКойданаўТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніАлесь СавіцкіРыгор СкаварадаМэрылэндКастрычнік (кінатэатар, Менск)Васіль БыкаўСпакусьнікіМастацтваАнджэліна Джалі2008Дыялекты беларускай мовыa7l01Вялікае Княства Літоўскае🡆 More