Мядзьведзічы

Мядзьве́дзічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвідроўцы.

Уваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 165 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Ляхавічаў; за 5 км ад чыгуначнай станцыі Рэйтанаў, на аўтамабільнай дарозе ЛяхавічыГанцавічы.

Мядзьведзічы
лац. Miadźviedzičy
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Ганчароўскі
Насельніцтва: 165 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225394
СААТА: 1250807041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′11″ пн. ш. 26°18′10″ у. д. / 52.93639° пн. ш. 26.30278° у. д. / 52.93639; 26.30278 26°18′10″ у. д. / 52.93639° пн. ш. 26.30278° у. д. / 52.93639; 26.30278
Мядзьведзічы на мапе Беларусі ±
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы
Мядзьведзічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мядзьведзічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Мядзьведзічы (Нядзьведзічы) упамінаюцца ў XV стагодзьдзі. Пад 1483 годам яны значацца як сяло ў валоданьні віленскага біскупа.

У XVI стагодзьдзі Мядзьведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У гэты час тут быў 31 дом.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Мядзьведзічы 
Стары касьцёл

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мядзьведзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. Імпэратар Павал І канфіскаваў мястэчка ў Віленскага біскупства і падараваў яго разам з маёнткам Савейкі генэралу Л. Бэнігсэну. На 1886 год у Мядзьведзічах было 29 двароў, дзейнічалі касьцёл, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, вадзяны млын і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мядзьведзічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У 1918 годзе ў тутэйшым касьцёле прамаўляў казаньні па-беларуску субдыякан Пётар Татарыновіч. Як згадваў кс. Адам Станкевіч, парафіяне зь вялікім зацікаўленьнем слухалі казаньні, плакалі й цешыліся. Толькі адзін з парафіянаў, на Новы год, у часе казаньня, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненьнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазыцыя». Казаньні па-беларускі працягваліся.

Найноўшы час

Мядзьведзічы 
Праект касьцёла, 1906 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мядзьведзічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мядзьведзічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павету. У 1936 годзе ў мястэчку Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (БІГіК) збудаваў першы і адзіны Беларускі дом. Сьпярша на яго будаваньне ахвяраўваў 100 даляраў адзін жыхар гміны, пазьней грошы зьбіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых. Афіцыйным інвэстарам гэтай будовы лічыўся кс. Пётар Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што ўзводзіць дом на ўласныя сродкі й патрэбы. Па сканчэньні будоўлі П. Татарыновіч падараваў дом БІГіК.

У 1939 годзе Мядзьведзічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну (з 4 чэрвеня 1979 году ў Ганчароўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 130 двароў, на 1999 год — 131.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 350 чал. (паводле іншых зьвестак, 280 чал.)
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 254 чал.; 1999 год — 254 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 165 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуе бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Паводле перапісу 1874 году, у Мядзьведзічах існавала Ляхавіцкая вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1645)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мядзьведзічы ГісторыяМядзьведзічы НасельніцтваМядзьведзічы ЗабудоваМядзьведзічы Турыстычная інфармацыяМядзьведзічы ГалерэяМядзьведзічы АсобыМядзьведзічы КрыніцыМядзьведзічы ЛітаратураМядзьведзічы Вонкавыя спасылкіМядзьведзічыБеларусьБерасьцейская вобласьцьГанцавічыГанчароўскі сельсаветЛяхавіцкі раёнЛяхавічыСьвідроўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КітайАнальны сэксБДСМ7 лютагаМанчэстэр СіціКайлян КёртысПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Мілян (футбольны клюб)Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Дэйвід ЎудардДорг (імя)1884Савецкі партызанскі рух у БеларусіІголкаваскурыяАкторы парнафільмаўIQ48КапіталізмРэал Бэтыс СэвільляЛідаАркадзь КуляшоўГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняНямеччынаПолацкае ваяводзтваУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціМастацтва (часопіс)Рэспубліканская партыя ЗШАЭйтаФранцузыБадмінтон13841771Гайла (імя)Васіль БыкаўGmailТаксіМэрая КэрыАльгерд Бахарэвіч.nuСаюзная рашучасьць-2022Узброеныя сілыПаўночная МакедоніяАнгкор-ВатІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахВялікдзеньБеларуская міталёгіяБанан (плод)Сымболіка БеларусіПрыназоўнік12 красавікаКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дональд ТрампАляксандар ЛукашэнкаHTMLАпавядальны сказПарнафільм у Францыі.toУзровень жыцьцяЛіцэнзіі Creative CommonsГеоргіеўская стужкаВалеры Маракоў25 студзеняІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыЗборная Расеі па футболеПорнасайтКвадратнае раўнаньнеКіляграмГарэлкаКаласы пад сярпом тваімВагінальны сэксСтаматалёгіяЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіТанецВільня🡆 More