Клецкі Раён

Кле́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 323 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Клецак.

Клецкі раён
Клецкі Раён
Клецкі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Клецак
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Анатоль Ладыга[d]
Насельніцтва (2018) 27 323
Шчыльнасьць 28 чал./км²
Плошча 974,12 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 168 м
Месцазнаходжаньне Клецкага раёну
Клецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-93
Паштовыя індэксы 222 5хх, 222 6хх
Афіцыйны сайт
Клецкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім, Капыльскім і Салігорскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паўночную частку раёну займае Капыльская града, цэнтральную — Клецкая раўніна, паўднёвая — разьмяшчаецца ў межах Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная вышыня 232 м (на поўнач ад вёскі Ліскава).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 670 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.

Лясы (25% тэрыторыі) пераважна іглічныя і бярозавыя.

Гідраграфія

Рака Лань з прытокамі Начай, Цапрай. На мяжы з Капыльскім раёнам рака Морач і Чырвонаслабадзкое вадасховішча, на поўдні вадасховішча Лактышы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў; таксама вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну.

Прадпрыемствы харчовай, радыёэлектроннай, мэблевай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Асіпавічы — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слуцак — Івацэвічы, Нясьвіж — Лунінец і іншыя.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 32 302 чалавекі (перапіс); 2015 год — 29 022 чалавекі; 2016 год — 28 247 чалавек; 2017 год — 27 746 чалавек; 2018 год — 27 323 чалавекі

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: Сьвята-Ўсьпенская царква (1863) у в. Бабічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1891), брама-званіца (1788), галубятня і капліца (1809) у в. Галынка, вятрак (пачатак XIX ст.), сядзіба (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Даматканавічы, Сьвята-Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Сьвята-Дыянісаўская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Заастравечча, касьцёл з кляштарам дамініканцаў (XVII ст.) і царква (канец XIX ст.) у месьце Клецак, палацава-паркавы комплекс (ХІХ ст.) у в. Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка), царква (пачатак XIX ст.) у в. Межная Слабада, касьцёл Узьнясеньня Крыжа Панскага (пачатак XX ст.) у в. Нагорнае, будынак паштовай станцыі (1-я палова XIX ст.) у в. Сіняўка, Сьвята-Багародзіцкая царква (1911) у в. Салаўі, сядзіба (1901) у в. Стралкова, Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (пачатак XIX ст.) і сядзібна-паркавы ансамбль (2-я палова XIX ст.) у в. Туча, вятрак (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шайкі, сядзіба (1772) у в. Янавічы.

Войска

Ад кастрычніка 2003 году на захадзе Клецкага раёну пад Азярэччам (Галынкаўскі сельсавет) дзейнічаў радыётэхнічны вузел «Баранавічы» сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад, які ў Міністэрства абароны Беларусі арандавала Міністэрства абароны Расеі.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Клецкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Клецкі Раён Геаграфічнае становішчаКлецкі Раён Рэльеф і карысныя выкапніКлецкі Раён Клімат і расьліннасьцьКлецкі Раён ГідраграфіяКлецкі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьКлецкі Раён НасельніцтваКлецкі Раён Турыстычная інфармацыяКлецкі Раён ВойскаКлецкі Раён АсобыКлецкі Раён КрыніцыКлецкі Раён ЛітаратураКлецкі Раён Вонкавыя спасылкіКлецкі РаёнБеларусьКлецакМенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Каштоўная папераАксысХарэйЎМерулаГенадзь КарпенкаАндрэй Павук (актывіст)РадПастава на каленяхВашынгтон (акруга Калюмбія)Кірыл РадзівонаўВольга Гапеева1589Вэб-дызайнУкраінаСусьветнае павуціньне120-я зэнітна-ракетная брыгадаСьпіс гарадоў БеларусіГісторыя ВільніHTMLВольга КараткевічЦанаБлакітная сойкаПарнаграфія ў БеларусіФранцішак СкарынаМіністэрства фінансаў ЗШАНіна ГаліноўскаяЯўгенія ЯнішчыцВілаБера1891Алесь Савіцкі.neНародная асьветаСямейства (біялёгія)Данута БічэльВетразьТутэйшыя (спэктакль)Зоя КоўшПравы чалавека ў БеларусіІван Шамякін2008Тутэйшыя (п’еса)ВербавічыСоня садоваяУправа КДБ па Гомельскае вобласьціВасіль ЦяпінскіАвантуры майго жыцьцяТэхналёгіяТрыялетМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАвечкаМаксім БагдановічАндрэй КурэйчыкВейшнорыяУладзімер ТарасевічЛязьбійская парнаграфіяВугорская моваГалерэя ЎДзікДжынсавая рэвалюцыяІнфраструктураБука (імя)Бярозка (часопіс)Марыя МартысевічДыялекты беларускай мовыКрамаЛексычнае значэньнеМы выйдзем шчыльнымі рада쳥🡆 More