Сынковічы: вёска ў Беларусі

Сынко́вічы (афіцыйная назва — Сы́нкавічы) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозе.

Уваходзяць у склад Сынковіцкага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 34 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99.

Сынковічы
трансьліт. Synkovičy
Абарончая царква
Абарончая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Сынковіцкі
Насельніцтва: 34 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Паштовы індэкс: 231946
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′7″ пн. ш. 25°9′17″ у. д. / 53.11861° пн. ш. 25.15472° у. д. / 53.11861; 25.15472 25°9′17″ у. д. / 53.11861° пн. ш. 25.15472° у. д. / 53.11861; 25.15472
Сынковічы на мапе Беларусі ±
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы
Сынковічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сынковічы — старажытная вёска на гістарычнай Слонімшчыне (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала ў стылі беларускай готыкі, унікальны помнік архітэктуры першай паловы XVI стагодзьдзя.

Назва

Традыцыйная гістарычная назва вёскі — Сынковічы — фіксуецца ў навуковых працах і энцыкляпэдычных даведніках. Аднак у 1960-я гады рэдактар газэты Зэльвенскага раёну, які паходзіў з Краснадарскага краю Расеі, з прычыны няведаньня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаюцца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі тут збудавалі абарончую царкву. На думку асобных дасьледнікаў, царкву збудавалі ў пачатку XV стагоддзя з фундацыі вялікага князя Вітаўта. Аднак гэта не пацьвярджаюць гістарычныя крыніцы і гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, якія спасылаюцца на час пабудовы іншых падобных позьнегатычных храмаў.

У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў вёсцы прывілей на таргі ў нядзелі і корчмы. У канцы XVIII ст. Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сынковічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Царква. В. Гразноў, 1867 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сынковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.

Перад рэформай 1861 году і ў другой палове ХІХ ст. таварны характар у Сынковічах набыло садаводзтва і агародніцтва. У гэты час у вёсцы зьявілася першая крама. У 1905—1913 гадох у Сынковічах працавала вінакурня, якая ў 1908 годзе займела паравы рухавік.

Найноўшы час

З 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сынковічы знаходзіліся на тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі на тэрыторыі, дзе знаходзіцца вёска, была абвешчана ўлада Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сынковічы апынуліся на тэрыторыі міжваеннай Польскай Рэспублікі.


З 1926 году Сынковічы сталі цэнтрам уніяцкай парафіі, у якой пэўны час служылі сьвятары з Усходняй місіі езуітаў у Альбяртыне каля Слоніма.

З 1939 году Сынковічы ў складзе БССР. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі царкоўнай званіцы над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які псуе мастацкае аблічча помніка архітэктуры.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 145 чал.; 1999 год — 86 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 34 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Званіца (1891)
  • Сядзіба Лесьнічоўка (пач. XX ст.)
  • Сядзіба Пуслоўскіх (XIX — пач. XX ст.)
  • Царква Сьвятога Міхала (першая пал. XVI ст.)

Страчаная спадчына

  • Фальварак Сынковічы II

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сынковічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Сынковічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сынковічы НазваСынковічы ГісторыяСынковічы НасельніцтваСынковічы Турыстычная інфармацыяСынковічы ГалерэяСынковічы КрыніцыСынковічы ЛітаратураСынковічы Вонкавыя спасылкіСынковічыБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьДарога Р99 (Беларусь)Зэльвенскі раёнСлонімСынковіцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КукурузаЛічэбнікМагілёўЛацінкаСандэУзровень жыцьцяСтаніслаў Булак-БалаховічТэрыторыя1701РамэнВікіпэдыяWilliam HillПіюс XIСподакРычманд-ГілВікіслоўнікКуршыБеларуская дзіцячая літаратураНапалеон IIIВольныя матэрыялыМікола МятліцкіПаўлінка (п’еса).sdПалачкаПрыметнікРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуГуджаратЗагрэбЖорсткая парнаграфіяАлесь РазанаўДагестанНясьвіжГенадзь ПашкоўПабуджальны сказGmailЛюдвісарняВысакосны годСяргей Паўлавіч АбламейкаВілаЖулію Баптыста.nz23 чэрвеняКузьма ЧорныДэйвід ЎудардСпадчына (верш)Электронная поштаКаўкаскі ЭміратСпортынг ЛісабонПаўночная АмэрыкаАгіГадзьПавал ВэнтТэхналёгіяНаркамаўкаГлінішча (Гомельская вобласьць)1525ВяйнямёйнэнХрапунскі сельсаветГалоўная старонкаПарыжСусьветнае павуціньнеПлаешцьКастусь КаліноўскіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСымпсаныЯвільтGoogle Maps1884Французы29227 сьнежня🡆 More