Сулейман I

Сулейман І Пышны (па-турэцку: I.

Süleyman; 27 красавіка 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя — 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя) — асманскі султан з 1520 году да сваёй сьмерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны, і на Ўсходзе, так як «Заканадавец», з-за ягонай поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сыстэмы. Сулейман стаў адным з самых выбітным кіраўнікоў XVI стагодзьдзя ў Эўропе, зьяўляючыся кіраўніком вайсковым, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імпэрыі. У часы яго панаваньня Асманская імпэрыя дасягнула піка сваёй магутнасьці. Сулейман асабіста ўзначалваў сваё войска падчас заваёваў хрысьціянскіх крэпасьцяў, як то Бялград, Родас, таксама прымаў удзел у няўдалай аблогі Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Ўсходу у вайне супраць Сэфэвідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыцы на захад да Альжыра. У час ягонага панаваньня асманскі флёт дамінаваў ў моры ад Міжземнага мора да Чырвонага мора й Пэрсыдзкага заліва.

Сулейман I Пышны
سلطان سليمان اول
Сулейман I
Выява Сулеймана каля 1530 году
Асманскі султан
30 верасьня 1520 — 6 верасьня 1566
Каранацыя 30 верасьня 1520
Папярэднік Сэлім I
Наступнік Сэлім II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лістапада 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя
Памёр 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя
Пахаваны Сулейманіе, Стамбул
Жонкі Фюланэ, Гюльфэм, Махідэвран, Раксалана
Бацька Сэлім I
Маці Айшэ Султан Хафса
Подпіс Сулейман I

Зьяўляючыся на чале пашырэньня імпэрыі Сулейман асабіста распачынаў заканадаўчыя зьмены, якія тычыліся грамадзтва, адукацыі, падаткаабкладаньня й крымінальнага права. Ягонае кананічнае права ўсталявала форму імпэрыі на працягу стагодзьдзяў пасьля ягонай сьмерці. Мала таго, Сулейман быў выбітным паэтам і вялікім апекуном культуры, што сталася пачаткам залатога стагодзьдзя мастацтва ў Асманскай імпэрыі, ейнаму літаратурнага й архітэктурнага разьвіцьця. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяцьцю мовамі, як то турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюрскай мовы зьвязанай з уйгурскай мовай), фарсі й сэрбскай.

Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся на дзяўчыне са свайго гарэму, Раксаланай, якая зрабіла на яго велізарны ўплыў. Іхны сын Сэлім II, атрымаўшы ўладу пасьля сьмерці Сулейман панаваў імпэрыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх земляў Рыму (пасьля ўзяцьця Канстантынопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імпэратара»).

Біяграфія

Раньнія гады

Сулейман I нарадзіўся ў 1494 годзе ў Трабзоне у сям’і малодшага сына султана Баязіда II — Сэліма I і Айшы Султан, дачкі крымскага хана Мэнглі I Гірэя. Да 1512 году Сулейман быў бэглербэгам у Кафе. У 1520 годзе султан Сэлім I сканаў. На момант сьмерці бацькі Сулейман быў намесьнікам у Магнэзіі. Ён узначаліў асманскую дзяржаву ва ўзросьце 26 гадоў. Кардынал Ўолсі сказаў пра яго амбасадару Вэнэцыі пры двары караля Гэнрыха VIII:

«Гэтаму султану Сулейману 26 гадоў, ён пазбаўлены й здаровага сэнсу; варта асьцерагацца, што ён будзе дзейнічаць гэтак жа, як ягоны бацька».

Сваё панаваньне Сулейман I пачаў з таго, што адпусьціў на волю некалькі сотняў эгіпецкіх палонных з шляхетных сем’яў, якія ўтрымліваліся Сэлімам у ланцугах. Эўрапейцы радаваліся ягонаму ўзыходжаньню, але яны не ўлічылі, што хоць Сулейман ня быў так ж крыважэрны, як Сэлім I, ён ня менш за бацьку любіў заваёвы. Першапачаткова ён сябраваў з вэнэцыянцамі, і Вэнэцыя бяз страху глядзела на ягоныя падрыхтоўкі да войнаў з Вугоршчынай і Радосам.

Сулейман I падаслаў да караля Вугоршчыны й Чэхіі Лаяша II амбасадара з патрабаваньнем даніны. Кароль быў малады й бясьсільны супраць уласных баронаў, якія ганарыста адкінулі перамовы з туркамі й кінулі ў цямніцу амбасадара, а па іншых зьвестках — забілі, што стала фармальнай падставай для султана да вайны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сулейман I БіяграфіяСулейман I КрыніцыСулейман I Вонкавыя спасылкіСулейман IАльжырАсманская імпэрыяБлізкі ЎсходБялградЗахадМіжземнае мораПаўночная АфрыкаПэрсыдзкі заліўРодасТрабзонТурэцкая моваУсходЧырвонае мораЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АнархізмІксвідэаНіл ГілевічПорнасайтМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАркадзь КуляшоўСтанаЭкасыстэмаРоварВілаНямеччынаХроніка БыхаўцаЧалавекЛязьбійская парнаграфіяАлесь КажадубАляксандар КосінецНікатынЭлектроніка1919ІзраільПэнсіяАкіянВіктар Шніп1632Вольная Беларусь (рух)Ігар Бабкоў8-я брыгада РХБАЁМілянДзень ПерамогіУкраіна (неадназначнасьць)ЯмаўтПавал ВусаўМэдыяВікіГарадніца (Горадня)ШатІгнат ДамейкаГарбатаУсяслаў ЧарадзейУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЛюбарт (імя)ВарончаПолацкае княстваТадзіяна КляшторнаяГомельПалестынцыЛексычнае значэньнеКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Рэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуПратакол перадачы гіпэртэкстуЛацінкаАмонімЛеўкацытАдвечным шляхамЛацінская моваЛошаСядзібаСыднэйПермЧыгункаКазахстанРэжым ЛукашэнкіПошукавая аптымізацыяГарнастайМажэйка (імя)БерасьцеСустрэча на ЭльбеІгнат КанчэўскіГорадня🡆 More