Старое Радча

Старо́е Ра́дча — вёска ў Беларусі, на рацэ Гнілцы.

Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад Круглага, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талачын (лінія Ворша — Менск); на шашы Круглае — Талачын.

Старое Радча
лац. Staroje Radča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Круглянскі
Насельніцтва: 228 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213189
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′44″ пн. ш. 29°46′34″ у. д. / 54.29556° пн. ш. 29.77611° у. д. / 54.29556; 29.77611 29°46′34″ у. д. / 54.29556° пн. ш. 29.77611° у. д. / 54.29556; 29.77611
Старое Радча на мапе Беларусі ±
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча
Старое Радча

Радча — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Радча ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Талачынскіх, Заслаўскіх, Гарнастаяў, Сапегаў. На 1669 год тут было 8 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1782 годзе Кацярына II падаравала паселішча Кацярыне Дашкавай. На 1785 год тут было 24 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Радча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Радчу вярнулі БССР. На 1931 год тут было 22 гаспадаркі, на 1993 год — 74.

У 2008 годзе Радча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 137 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 240 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 228 чал.

Інфраструктура

У Радчы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Старое Радча ГісторыяСтарое Радча НасельніцтваСтарое Радча Турыстычная інфармацыяСтарое Радча КрыніцыСтарое Радча ЛітаратураСтарое РадчаАграгарадокБеларусьВоршаГнілка (прыток Друці)КруглаеКруглянскі раёнКруглянскі сельсаветМагілёўская вобласьцьМенскТалачын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаWordPressМужчына зьверхуАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Міхаліна ЛэнскаяБайтШпалерыСтудэнцкая думка (ЗБС)Маргарыта Латышкевіч543ЯнотавыяСтаніслаў Булак-БалаховічКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСэксуальныя цацкіЁган КройфМенскСаюзная рашучасьць-2022Беларускі клясычны правапісМастаГерб БеларусіБольдГуджаратВадзім СаранчукоўНямецкая хваля476Падзелы Рэчы ПаспалітайЗыгмунт НагродзкіКрумкачБраніслаў Эпімах-ШыпілаГедзімінДамінік дэ ВільпэнДашкаўкаТэзэ (Сона і Люара)СымпсаныЛіянэль МэсіБраніслаў ТарашкевічРычард IЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Сьвяты ЯзэпБаскетболСоліСамасейРэспубліканская партыя ЗШАСтакгольмПарнафільмКаскадныя табліцы стыляўЮпітэрЖаночая эякуляцыяВільняОрдэн ПагоніПарнаграфія ў БеларусіЛетувізацыяЯгінтБанан (плод)МышоўкаТаджыкістанЖулію БаптыстаЭдуар Анры АўрыльФранкісцкая ГішпаніяФальклёрТу-22МЛетні часБагоўкаАлег1950Еўле (камуна)🡆 More