Селькупская Мова: мова сялькупаў

Сельку́пская мова (саманазва: шӧльӄумыт әты, чумыль ӄумыт әты, сӱccӱ ӄумыт әты, шӧш ӄумыт әты, тӱй ӄумыт әты) — самадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе самадыйскі народ селькупы.

Селькупская мова
шӧльӄумыт әты, чумыль ӄумыт әты, сӱccӱ ӄумыт әты, шӧш ӄумыт әты, тӱй ӄумыт әты
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Томская вобласьць, Краснаярскі край
Колькасьць карыстальнікаў 1 023 чал.
(перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)
Клясыфікацыя Уральскія мовы
Афіцыйны статус
Статус: 5 Разьвіваецца[d]
Пісьмо кірыліца і сэлькупскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) sel
ISO 639-2(Т) sel
ISO 639-3 sel

На мове размаўляе 1 023 чалавек (паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року), мова распаўсюджаная галоўным чынам у рэгіёнах паміж рэкамі Об ды Енісей. Назва мовы паходзіць ад саманазвы мовы ў тазаўскім дыялекце, шӧльӄумыт әты, якая ў літаральным перакладзе азначае «мова лясных жыхароў». У дыялектах селькупскае мовы існуюць разнастайныя саманазвы мовы (пададзеныя ў шаблёне справа).

Селькупская мова разгаліноўваецца ў шырокі дыялектны кантынуўм. Серад дыялектаў вылучаюцца тры асноўных — тазаўскі, тымскі і кецкі. На тазаўскім дыялекце засноўваецца літаратурны стандарт мовы.

Асноўная характарыстыка

Фанэтыка

У тазаўскім дыялекце селькупскае мовы прысутнічае 25 галосных і 16 зычных гукаў.

  • Зычныя
Зычныя тазаўскага дыялекту
Лябіяльныя
(вуснавыя)
Зубныя Палятальныя
(альбо паляталізаваныя)
Вэлярныя
(заднеязычныя)
Увулярныя
Насавыя /m/ /n/ /nʲ/ /ŋ/ [ɴ]
Выбухныя /p/ /t/ /tʲ/ /k/ /q/
Фрыкатыўныя ([f]) /s/ /sʲ/ ([x]) ([χ])
Дрыжачыя /r/ [ʀ]
Лятэральныя
(бакавыя)
/l/ /lʲ/
Паўгалосныя /w/ /j/

У вымаўленьні не адлюстроўваецца звонкасьць зычных. Выбухныя ды фрыкатыўныя гукі могуць станавіцца звонкімі ў пазыцыі паміж галоснымі альбо пасьля санорных зычных.

Паляталізаваныя выбухныя і фрыкатыўныя /tʲ/, /sʲ/ звычайна часьцей за ўсё рэалізоўваюцца як альвэа-палятальная афрыката [tɕ] і фрыкатыўная [ɕ] адпаведна. Таксама паляталізаваныя зычныя могуць прысутнічаць могуць прысутнічаць перад галоснымі пярэдняга шэрагу.

Гукі [ɴ] ды [ʀ] зьяўляюцца аляфонамі гуку /q/ у пазыцыі перад насавымі і плыўнымі адпаведна.

Нератычныя выбухныя /p/, /k/, /q/ маюць дадатковыя фрыкатыўныя аляфоны [f], [x], [χ], якія ўзьнікаюць у пазыцыі перад /s/ або /sʲ/.

  • Галосныя
Галосныя тазаўскага дыялекту
Пярэдняга шэрагу Сярэдняга шэрагу Задняга шэрагу
Неакругленыя Акругленыя Неакругленыя Акругленыя
Напружаныя Верхняга ўздыму /i/, /iː/ /y/, /yː/ /ɨ/, /ɨː/ /u/, /uː/
Сярэдняга ўздыму /e/, /eː/ /ø/, /øː/ /ɘ/, /ɘː/ /o/, /oː/
Ніжняга ўздыму /æ/, /æː/ /a/, /aː/
Слабыя Верхняга ўздыму /ɪ/, /ɪː/ [ɪ̈ ~ ə]
Сярэдняга ўздыму /ɛ/, /ɛː/ /ɔː/

У фанэтыцы існуе даўжыня галосных (то бок, існаваньне кароткіх гукаў і ягоных падоўжаных адпаведнікаў). Пры гэтым у селькупскай мове існуе гук /ɔː/ (паходзіць ад протаселькупскага */aː/), які ня мае свайго кароткага адпаведніка. Адрозьніваньне паводле напружанасьці (рыса паўночных дыялектаў) не залежыць ад даўжыні. Поўная разнастайнасьць адрозьніваньня галосных паводле якасьці можа існаваць толькі ў першым складзе слова: у наступных сказах гукі /e/, /ø/, /ɘ/, /y/, /ɨ/ не падаўжаюцца, не існуе /uː/ (паказаныя шэрым колерам у табліцы вышэй).

Фанэтычна не рэалізоўваецца слабая галосная сярэдняга шэрагу [ɪ̈ ~ ə], якая зьяўляецца толькі ў ненаціскных складах, якія не зьяўляюцца першымі; яна звычайна разглядаецца як аналяг кароткага напружанага /ɨ/.

Склад у селькупскай мове будуецца паводле структуры (зычны)-галосны-(зычны). Пачатковае /ŋ/ ды канцавое /tʲ/ або /w/ у складзе не паўстаюць. Могуць зьяўляцца разнастайныя спалучэньні галосных і гемінацыйныя (то бок, падвойныя пры вымаўленьні) зычныя (прыкладам /nt/, /rm/, /sʲsʲ/), аднак у шматлікіх спалучэньнях яны марфалягічна спрашчаюцца.

Націск у селькупскай мове рэалізоўваецца ў мінімальнай ступені.

Марфалёгія

У селькупскай мове значна скарацілася функцыя множнага ліку на карысьць шырокага выкарыстоўваньня зборных формаў. Існуе пашыраная сыстэма склонаў. У мове адсутнічае адмоўны дзеяслоў. Маецца шэраг лексычных паралеляў з хантыйскай мовай, а таксама і зь не-ўральскімі мовамі: кецкай (ды іншымі енісейскімі), тунгуса-маньчжурскімі мовамі.

Пісьмовасьць

Напрыканцы ХІХ ст. было выдадзена некалькі кніга з богаслужбовымі тэкстамі. Пісьмовасьць была створаная ў 1930-х гадох, яна засноўвалася на лацінскім альфабэце (гл. лацінізацыя). Пазьнейшы альфабэт засноўваўся на аснове кірыліцы. У 1950-1980-ыя гады пісьмовасьць практычна не выкарыстоўвалася і ня мела стабільнае формы. Існы за цяперашнім часам альфабэт быў створаны ў канцы 1980-х гадоў.

Існуе два альфабэты. Адзін выкарыстоўваецца паўночнымі селькупамі, іншы — паўднёвымі.

Альфабэт паўночных селькупаў:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Ӄ ӄ Л л М м Н н
Ӈ ӈ O o Ө ө Ӧ ӧ П п Р р С с Т т
У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ
ъ Ы ы ь Ә ә Э э Ю ю Я я

Альфабэт паўднёвых селькупаў:

А а Б б В в Г г Ӷ ӷ Д д Е е Ё ё
Ж ж Җ җ З з И и И̇ и̇ К к Ӄ ӄ Л л
М м Н н Ӈ ӈ O o Ӧ ӧ П п Р р С с
Т т У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш
Щ щ ъ Ы ы ь Э э Ӭ ӭ Ю ю Я я

Для пазначэньня даўжыні галоснай выкарыстоўваецца дыякрытычны знак макрон (рыса над літарай).

Літаратура

  • Григоровскій Н. П. Азбука сюссогой гулани. Казань, 1879.
  • Ириков С. И. Букварь. СПб, 1997.
  • Казакевич О. А. Использование ЭВМ для исследования бесписьменных и младописьменных языков. (На материале селькупского языка). М., 1990.
  • Казакевич О. А. Частотные словари селькупских фольклорных текстов // Аборигены Сибири: Проблемы изучения исчезающих языков и культур. Тезисы международной конференции Новосибирск (Академгородок), 26-30 июня 1995 г. Том 1. Филология. Новосибирск, 1995. С. 386—389.
  • Кузнецова А. И., Хелимский Е. А. Селькупские материалы в рукописном наследии Л. А. Варковицкой // Советское финно-угроведение. 1989. Т.25, N 1. С. 51-53.
  • Кузнецова А. И., Казакевич О. А., Иоффе Л. Ю., Хелимский Е. А. Очерки по селькупскому языку. Т. 2. Тексты. Словарь. М., 1993. С. 6-88.
  • Прокофьев Г. Н. Селькупский (остяко-самоедский) язык. Ч. 1. Л., 1935.
  • Прокофьев Г. Н., Селькупская грамматика, Л., 1935; Erdélyi J., Selkupisches Wörterverzeichnis, Bdpst, 1969.
  • Морев Ю. А. Система вокализма обского говора селькупского языка // Языки и топонимия Сибири IV. Томск: Изд-во Том. ун-та, 1971. С. 94-106.
  • Морев Ю. А. К вопросу о развитии лабиализованных согласных в селькупском языке // Советское финно-угроведение XI. Таллин, 1975. № 2. С. 126—134.
  • Морев Ю. А. Фонетические данные для определения места ласкинского говора в системе диалектных подразделений селькупского языка // Языки и топонимия Сибири VI. Томск: Изд-во Том. ун-та, 1977. С. 29-38.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Селькупская Мова Асноўная характарыстыкаСелькупская Мова ЛітаратураСелькупская Мова Вонкавыя спасылкіСелькупская Мова КрыніцыСелькупская Мова ЛітаратураСелькупская МоваСамадыйскія мовыУральскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія для жанчынМерчыцкі сельсаветЖанчына зьверхуАмэрыканскі далярДарагічынскі раёнГлінішча (Гомельская вобласьць)ІксвідэаБеларускі клясычны правапісСтолін681Аркадзь КуляшоўТрынідад і ТабагаВысоцакКалкатаМы выйдзем шчыльнымі радаміМусульманскі каляндарСоф’я КавалеўскаяЯкуб КоласАстанаІмёны ліцьвінаўПасяніцкі сельсаветМарына ВасілеўскаяНауруПалесьсе (прадпрыемства)ТранзыстарЛеанід БрэжнеўРэчыца (Столінскі раён)Рэжым ЛукашэнкіМарокаМГБДрам-н-басРасейская акупацыя БеларусіАб’яднаныя Арабскія Эміраты1950Томская вобласьць1616Беларусь1821Драўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўРаманскі стыльГанзаЛязьбійская парнаграфіяІнакенцыюс III (папа рымскі)Астравы КукаКаталіцкая ЦаркваЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуАрамунская ВікіпэдыяВіктар ОрбанГальшаныМузэй Беларускага ПалесьсяАднадольныяУгратХронікі НарнііСавігінГербТоні МорысанЧорны замак АльшанскіСтаніслаў Вільгельм Радзівіл1434Катынь (вёска)Мартын ЛютэрМіжнародны стандартны кніжны нумарВіна (імя)Заходнепалеская моваЯрыжкаСянно1998Рыбалка25 сакавікаБахрэйнБарычавіцкі сельсаветГімн Украінскай ССРФранцуская рэвалюцыя🡆 More