Бярозаўскі Раён Сакалова

Сакало́ва — вёска ў Беларусі, каля ракі Ясельды.

Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы, каля аўтамабільнай дарогі МенскБерасьце.

Сакалова
лац. Sakałova
Былая каталіцкая капліца
Былая каталіцкая капліца
Першыя згадкі: 1593
Былая назва: Саколаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Сакалоўскі
Насельніцтва: 678 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225212
СААТА: 1208863026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′29″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.54139° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.54139; 25.075 25°4′30″ у. д. / 52.54139° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.54139; 25.075
Сакалова на мапе Беларусі ±
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Бярозаўскі Раён Сакалова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Саколаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася колішняя каталіцкая капліца, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сакалова як мястэчка Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1593 годам, калі Іван Адрынец прадаў яго Яну Жарноўскаму.

Пазьней Сакалова стала цэнтрам нягродавага староства, якое трымаў кашталян полацкі Адам Бжастоўскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сакалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1820 годзе тут збудавалі каталіцкую капліцу, якую па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сакалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сакалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з савецка-польскай Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сакалова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сакалова ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету.

На 2001 год тут было 244 двары. У 2008 годзе Сакалова атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 766 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 790 чал.; 2009 год — 678 чал.

Інфраструктура

У Сакалове працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бярозаўскі Раён Сакалова ГісторыяБярозаўскі Раён Сакалова НасельніцтваБярозаўскі Раён Сакалова Турыстычная інфармацыяБярозаўскі Раён Сакалова КрыніцыБярозаўскі Раён Сакалова ЛітаратураБярозаўскі Раён Сакалова Вонкавыя спасылкіБярозаўскі Раён СакаловаАграгарадокБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьБяроза (горад)Бярозаўскі раёнМенскСакалоўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)Ясельда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крыштаф КанановічРасейская чыгункаISSNЕўле (камуна)ЛібіяАўстраліяВэктарная графікаАўтарскае праваІсламЛюцыян ЖалігоўскіМэрылэндВіленскі мэтрапалітэнЭлектронная поштаРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуПальмаВікінавіныВалейболТрытон (спадарожнік Нэптуна)Зебра (кінастудыя)Марат МаркаўРыгор СкаварадаМадонна (сьпявачка)Віктар АстроўскіСлоікБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяАглядМэрая КэрыАркадзь КуляшоўІсус ХрыстосОрдэн ПагоніСьвяты ЯзэпЖорсткая парнаграфія1695СподакКаскадныя табліцы стыляўМэлятанінВіз ЭйрКукурузаЖак-Люі ДавідГрамадзкі набытакМазанЖыгімонтДотык пісі рукоюМіжгорскі раёнКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)МышоўкаВікіЛетувіская моваМіхаліна ЛэнскаяВяйнямёйнэнГабрэіЭйгінтХатыньСуд Астравецкага раёнуЗлаві мяне, калі зможашКарта растэрміноўкі.geРасейская мова ва ЎкраінеШыратаBet365ПлаешцьЧорны сьпіс ЭўразьвязуЭмінэмСэксуальныя пазыцыіЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Баня (купал)Беларускія народныя казкіПадзелы Рэчы ПаспалітайРод (біялёгія)Станіслаў Булак-Балаховіч🡆 More