Рыяна (па-ангельску: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці — па-ангельску: Robyn Rihanna Fenty, нараділася 20 лютага 1988 году, Барбадас) — барбадаская R&B сьпявачка й акторка, якая нарадзілася ў Барбадасе й у 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб пачаць кар’еру сьпявачкі пад кіраўніцтвам прадусара Эвана Роджэрза.
Пасьля яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасьля праслухоўваньня перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час.
У 2005 годзе Рыяна выпусьціла сваю дэбютную працу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзясятку найлепшых альбомаў Billboard 200, а сынгл «Pon De Replay» меў посьпех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, сьпявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максымуму ў найлепшай пяцёрцы альбомнага чарту Billboard, гэтак жа кампазыцыя «SOS» стала першым сынглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры гіт-сынглы «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», «Don't Stop the Music» і атрымаў 9 намінацыяў на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Найепшае сумеснае выкананьне (вакал/рэп) за песьню «Umbrella» пры ўдзеле рэпэра Jay-Z. Ейны чацьверты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 году, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.
Рыяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рыяна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.