Ро́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на поўдні Смаленскай вобласьці Расеі.
Адміністрацыйны цэнтар — места Рослаў.
Рослаўскі раён | |
Рославльский район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Рослаў |
Улучае | 22 муніцыпальныя ўтварэньні |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2007) | 77 970 |
Шчыльнасьць | 25,99 чал./км² |
Плошча | 3 тыс. км² (2-е месца) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Тэлефонны код | +7 48134 |
Код аўтам. нумароў | 67 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча раёну складае 3,0 тыс. км².
Мяжуе на поўначы зь Ельнянскім, на паўночным захадзе з Пачынкаўскім, на захадзе з Шумяцкім, на паўднёвым захадзе і поўдні зь Ершыцкім раёнамі Смаленскай вобласьці, на паўночным усходзе раён мяжуе з Калускай, а на паўднёвым усходзе з Бранскай вобласьцю.
Раён знаходзіцца на Смаленскім узвышшы. Глебы ў раёне дзярновыя, слаба- і сярэднепадзолістыя, глеевыя і балотныя. Лясы займаюць 39% тэрыторыі.
Рэкі раёну: Асьцёр, Станаўка, Глазамойка, Дзясна.
Рослаўскі павет утвораны ў 1708 годзе. Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былога Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.
Насельніцтва раёну — 77 970 чалавек, у т. л. сельскае — 22 076 жыхароў (2007). На тэрыторыі раёну знаходзіцца места абласнога падпарадкаваньня Дзеснагорск.
У раёне маецца 1 мескае і 21 сельскае паселішча:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
Чыгуначныя магістралі Рыга — Арол, Тула — Сухінічы — Рослаў — Крычаў (Беларусь).
Аўтамабільныя дарогі: А141 Арол — Віцебск, А101 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), Р137 Сафонава — Рослаў.
Рослаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рослаўскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.