Райн: рака ў Эўропе

Райн (па-нямецку: Rhein , па-француску: Rhin , па-нідэрляндзку: Rijn ) — буйная рака ў Заходняй Эўропе.

Працякае па тэрыторыі Швайцарыі, Ліхтэнштайну, Аўстрыі, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў. Даўжыня ракі складае 1230 км, плошча басэйна — 185 тысячаў км².

Рака
Райн
Райн у Дусэльдорфу
Агульныя зьвесткі
Выток Tomasee[d]
Вусьце Паўночнае мора
Краіны басэйну Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя, Францыя, Нідэрлянды, Ліхтэнштайн
Вобласьці Граўбюндэн, Паўднёвая Галяндыя, Базэль-Штат, Санкт-Гален, Цюрых, Ааргаў, Шафгаўзэн, Тургаў, Базэль-Лянд, Паўночны Райн — Вэстфалія, Гэсэн, Бадэн-Вюртэмбэрг і Райнлянд-Пфальц
Даўжыня 1233 км
Плошча басэйну 185 000 км²
Месцазнаходжаньне
Райн на мапе
Райн зьяўляецца адной з важных рэкаў у Эўропе

Райн бярэ свой пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор’і Юры і Шварцвальда, пасьля чаго цячэ па Верхнярайнскай нізіне. У сярэдняй плыні прарываецца праз Райнскія Сланцавыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднеэўрапейскай раўніны, дзе рэчышча шмат дзе агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утвараючы складаную дэльту. Асноўнымі прытокамі ракі зьяўляюцца Нэкар, Майн, Рур (правыя), Аарэ, Мозэль (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас. У вярхоўях — вяснова-летняя паводка, у сярэдняй і ніжняй плыні шматводзьдзе на працягу ўсяго году. Сярэдні расход — 2500 м³/з, гадавы сьцёк дасягае каля 79 км³.

Рака суднаходная на 952 км, да швайцарскага места Базэль і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басэйне Райна каля 3000 км. Райн злучаны каналамі з Ронай, Марнай, Вэзэрам, Эльбай. Найбольш буйнымі гарадамі на Райне ёсьць нідэрляндзкі Арнэм, нямецкія Дусэльдорф, Кёльн, Бон, Майнц, Мангайм, Вормс, францускі Страсбург і швайцарскі Базэль. Літаральна назоў ракі перакладаецца з кельцкае мовы як «Плынь».

Па Райне і Дунаі фармавалася вялікая частка паўночнай сухапутнай мяжы Рымскай імпэрыі і, з тых часоў, Райн меў выключнае значэньне, бо зьяўляючыся суднаходнай ракой, па ёй транспартаваліся тавары ўглыб кантынэнту. Райн таксама служыў у якасьці абарончае перашкоды і стаў асновай для стварэньня рэгіянальных і міжнародных межаў. Шматлікія замкі і дагістарычныя ўмацаваньні ўздоўж ракі сьведчаць аб ейнай важнасьці як воднага шляху.

Райн: рака ў Эўропе
Зьліцьцё Райну і Мозэлю ў нямецкім месьце Кобленц (Бацька-Райн і маці-Мозель)

1 лістапада 1986 году на Райне адбылася адна з самых буйных у Эўропе экалягічных катастрофаў. Пажар на хімічным заводзе фірмы «Сандас» (Sandoz) у швайцарскім Базэлі прывёў да скіду ў раку 30 тонаў пэстыцыдаў, ртуці і іншых сельскагаспадарчых хімікатаў. Райн набыў чырвоны колер, людзям у раёне ракі было забаронена выходзіць з хаты, у некаторых гарадох ФРН былі зачыненыя вадаправоды, замест якіх выкарыстоўвалася прывазная вада ў цыстэрнах. На працягу 10 дзён забруджваньня дасягнулі Паўночнага мора. У выніку па некаторых адзнаках загінула паўмільёна рыбаў, некаторыя віды цалкам зьніклі.

Пасьля бурнай рэакцыі грамадзкасьці ўжо ў 1987 годзе была прынятая «Праграма дзеяньняў — Райн», разьлічаная да 2000 году. Па-іншаму яна звалася «Ласось-2000», бо была нацэленая на вяртаньне да гэтага тэрміну гэтай адчувальнай да забруджваньняў рыбы ў раку. У выніку актыўных дзеяньняў уладаў колькасьць нітратаў і фосфару, якія скідваліся ў раку, паменшылася на 50%, а памяншэньне некаторых іншых забруджваньняў знаходзілася ў межах ад 80 да 100%. Ласось вярнуўся ў раку на 3 гады раней, у 1997 годзе. Цяпер праграма Райн-2020 нацэленая на тое, каб зрабіць раку досыць чыстай для плаваньня.

Крыніцы

Літаратура

  • Географический энциклопедический словарь. М., 1986.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АўстрыяЛіхтэнштайнНямецкая моваНямеччынаНідэрляндзкая моваНідэрляндыРакаФранцуская моваФранцыяШвайцарыяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзень ПерамогіНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАВештартДабрыняЙEBayАрцём АрашонакВікіпэдыяМіжнародны жаночы дзеньУправа КДБ па вайсковай контравыведцыУрад Беларускай Народнай РэспублікіШвэрынскі замакЗямляНефцекамскЭтнічная тэрыторыя беларусаўКастусь КаліноўскіСалатная цыкорыяКрывічыГабрэйская аўтаномная вобласьцьМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлесь АркушХутарСаратаўБярозка (часопіс)МэдыяВікіМарыя АнтуанэтаМарат КазейМэтафараМіс СусьветVPNПарнаграфія ў ВугоршчынеВітаўт ЧаропкаТравеньСарСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуАзіяОўручБеларуская ВікіпэдыяПохва (неадназначнасьць)РоварНаваградзкае ваяводзтваЯдвіга ПаплаўскаяКаляндарТумаЎЖалейка (зборнік)Сувэрэнная дзяржаваКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Ян ЧэрскіБел-чырвона-белы сьцягНарвід8 сакавіка (кліп)7 (лік)ПатрымпасЛеанід ГалубовічЦівалі (неадназначнасьць)Эдуард ВаласевічAndroidТутэйшыя (п’еса)2006Янка БрыльУшачыЯнка Купала🡆 More