Прынцыпат

Прынцыпат (па-лацінску: principatus, ад princeps — першы сэнатар, сэнатар, які адкрывае паседжаньне) — умоўны тэрмін у гістарычнай літаратуры для абазначэньня спэцыфічнай формы манархіі, якая склалася ў Старажытным Рыме у пэрыяд раньняй імпэрыі (27 да н.

э.">27 да н. э. — 284 н. э.) і сумяшчала манархічныя і рэспубліканскія рысы. Уладальнікі вышэйшай улады галоўным чынам называліся тытулам прынцэпс, гэтым падкрэсліваўся іхны статус не манарха-самадзержца, а першага сярод роўных.

Прынцыпат
Імпэратар Актавіян Аўгуст. Бронзавая скульптура з Гэркуланума.

У гістарыяграфіі замацаваўся тытул «імпэратар», хоць асноўныя паўнамоцтвы глава дзяржавы меў як народны трыбун і прінцэпс.

Сыстэма прынцыпату стала афармляцца пры Актавіяне Аўгусьце, улада якога засноўвалася на злучэньні розных магістратураў. Аўгуст і ягоныя пераемнікі, зьяўляючыся прынцэпсамі сэната, адначасова засяроджвалі ў сваіх руках вышэйшую грамадзянскую (пажыцьцёвы народны трыбун) і ваенную ўладу. Фармальна працягваў існаваць рэспубліканскі лад: сэнат, каміцыі (народныя зборы), магістратуры (акрамя цэнзараў). Але гэтыя інстытуты страцілі ранейшае палітычнае значэньне, бо выбары ў іх і іхняя дзейнасьць рэгуляваліся прынцэпсам. Рэальная ўлада была засяроджана ў руках прыцэпса-імпэратара й блізкіх да яго людзей, ягонай асабістай канцылярыі, штат якой бесперапынна рос, а сфэра дзейнасьці пашыралася.

Тэрміну «прынцыпат» у гістарычнай літаратуры адпавядае тэрмін «раньняя імпэрыя», які лічыцца больш дакладным. На зьмену прынцыпату прыйшоў дамінат, дзе манархічныя рысы бачныя значна больш выразна, а рэспубліканскія інстытуты большай часткай былі скасаваны, а некаторыя рэарганізаваны ў манархічныя.

Глядзіце таксама

  • Цэзарызм
  • Дамінат

Tags:

27 да н. э.284Лацінская моваМанархіяРэспублікаСтаражытны Рым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СысуныАўстраліяТожабеларусВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)СпакусьнікіПошукавая аптымізацыяСалігорскПарнаграфія ў ЧэхііВялікае Княства ЛітоўскаеМарыя МартысевічЛічэбнікАдвакатМікола МятліцкіC++ВейшнорыяКрэўскі замакПесьня пра зубраЛявон БаразнаАВікікрыніцыВэб-дызайнАнтон ЯльчынПятрусь БроўкаВікіІрляндцыАдзёрНямецкая моваВіцебская вобласьцьВерасеньСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПольская літаратура (рэнэсанс)Леанард ПацейАкварэльАлесь Кажадуб2020Аркадзь КуляшоўБайструкЛютыСтрахПадвойнае пранікненьнеЮзэф МацкевічЗборная Ангельшчыны па футболеАляксандар МарозПэрсыдзкая моваВалерыя КуставаБялыніцкі абраз Маці БожайВасіль ІгнаценкаАксана БязьлепкінаЛітваКрывічыБіскупМенская вобласьцьJavaРадаслаў АстроўскіЯн ЧэрскіПятро ВасючэнкаАляксей ДудараўЛеанід ГалубовічWАркадзь МаўзонГісторыя ПолацкуВершаваны памерПаўлюк ТрусПратэстанцкая РэфармацыяЛацінская моваКарольГорадня🡆 More