Менск Плошча Незалежнасьці: плошча ў Менску (Беларусь)

Пло́шча Незале́жнасьці — цэнтральная й найбуйнейшая плошча Менску.

Месьціцца ў пачатку праспэкту Незалежнасьці.

Плошча Незалежнасьці
Менск Плошча Незалежнасьці: плошча ў Менску (Беларусь)
Менск Плошча Незалежнасьці: плошча ў Менску (Беларусь)
Агульная інфармацыя
Былыя назвы Плошча Леніна
На мапе
Вуліца на мапе гораду
Вуліца Плошча Незалежнасьці ў Вікісховішчы

На плошчы месьцяцца будынкі Дома Урада, Менгарвыканкаму, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, гатэлю «Мінск», Галоўпаштамту, кіраваньня мэтрапалітэну, а таксама Чырвоны касьцёл і помнік Уладзімеру Леніну. У падземнай частцы плошчы разьмешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтар «Сталіца» й 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

На плошчы зьмяшчаецца выхад станцыі мэтро «Плошча Леніна».

Гісторыя

Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку 1930-х гадоў XX стагодзьдзя паводле праекту архітэктара Ё. Р. Лянгбарда як галоўная плошча сталіцы й першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Ураду БССР і ўсталяваны помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.

Падчас акупацыі Менску нямецкімі войскамі помнік быў зьнішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Ураду й Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены апынуліся сярод нямногіх будынкаў Менску даваеннай забудовы, не разбураных падчас Другой Сусьветнай вайны.

Пасьля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генэральным пляне Менску. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспэкт Сталіна (пазьней Ленінскі, Францішка Скарыны, цяпер праспэкт Незалежнасьці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 1950-х гадоў праходзілі парады й дэманстрацыі. У 60-х гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы месьцілася аўтастаянка й сквэр. З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзеньня дэманстрацыяў.

У 1991 г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасьці. У 2002—2006 гг. плошча была рэканструяваная. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваныя гандлёвы цэнтар «Сталіца» й паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са сьвятломузычным фантанам.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 11. — Мн., 2000.
  • Республика Беларусь. Т. 5 : энциклопедия. — Мн., 2007.

Tags:

МенскПраспэкт Незалежнасьці (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Будзьма беларусамі!Станіслаў ВалодзькаСурвэткаВікіпэдыяГенадзь ПашкоўФранц КафкаБітва пад ВоршайКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»ЯгінтОйча нашСонечная энэргіяДарога Р6 (Беларусь)Паўлюк ТрусTor BandСтатусбанкЖомайдзь (Клецкі раён)ЛірыкаЧалавекЖывапісУладзімер ДубоўкаЖырандоляКітабыСэксуальнасьць чалавекаISO 3166-1Янка СіпакоўЧэрвеньУладзімер ПуцінБлакітная сойкаТутэйшыя (п’еса)Фартэпіяна8 сакавікаЛінкарРасейская моваМаксім ТанкНаша думкаГідуныАлесь БадакНіл ГілевічВішымутДабрыняУкраінскі правапіс 1928 годуЖыве Беларусь!Юрась ШамецькаРэспубліка Сэрбская КраінаЯгор ВосіпаўАўстраліяВацлаў ЛастоўскіСтурчурканЛізаньне похвы25 красавікаГенадзь Валер’евіч ШутаўПарнаграфія ў ЧэхііВішнеў (Менская вобласьць)Адвечным шляхамТрыбуна працыДарога Р43 (Беларусь)ТэхналёгіяРадаўніца22 красавікаКастусь КаліноўскіПарнаграфія ў ЗШАСтанкевіцаГісторыя БеларусіМікалай МірскіГрамадзянінІвонка СурвілаРасейска-ўкраінская вайнаГісторыя МагілёваПрыслоўе🡆 More