Паўночная Асэтыя

Рэспу́бліка Паўно́чная Асэ́тыя — Ала́нія (Паўночная Асэтыя, па-расейску: Республика Северная Осетия — Алания, па-асэтынску: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі.

Сталіца рэспублікі — горад Уладзікаўказ. Рэспубліка ўтвораная 7 ліпеня 1924 году.

Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія
рас. Республика Северная Осетия — Алания
асэт. Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани
Паўночная Асэтыя
Герб
Паўночная Асэтыя

Сьцяг
Гімн Гімн Паўночнай Асэтыі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Паўночна-Каўкаскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўкаскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Уладзікаўказ
Улучае 8 раёнаў,
1 меская акруга
Найбольшы горад Уладзікаўказ
Іншыя буйныя гарады Уладзікаўказ, Маздок, Бяслан
Дата ўтварэньня 1924 (як Паўночна-Асэтынская АВ)
5 сьнежня 1936 (як Паўночна-Асэтынская АССР)
20 ліпеня 1990 (як Паўночна-Асэтынская ССР)
12 сьнежня 1993 (як Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія)
Кіраўнік рэспублікі Таймураз Мамсураў
Старшыня Ўраду Сяргей Такоеў
Афіцыйныя мовы расейская, асэтынская
Насельніцтва (2013)
Паўночная Асэтыя706 123 (68-е месца)
Шчыльнасьць 88,41 чал./км²
Нацыянальны склад асэтыны, расейцы
Плошча 7987 км² (79-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 5033 м
Месцазнаходжаньне Паўночнай Асэтыі
Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +4
Код ISO 3166-2 RU-SE
Код аўтам. нумароў 15
Афіцыйны сайт
Паўночная Асэтыя   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Паўночная Асэтыя 
Выгляд на Каўкаскі хрыбет

Рэспубліка разьмешчаная на паўночным схіле Вялікага Каўказу. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ляндшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказу. Найвышэйшая кропка — гара Казбэк (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачэніяй Кабардына-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй.

Клімат

Клімат у рэспублікі лагодна кантынэнтальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.

Гісторыя

Далучэньне да Расейскае імпэрыі

Тэрыторыі, на якіх жылі асэтыны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расейскае імпэрыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расейскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагодзьдзі адбылося масавае перасяленьне асэтынаў з гор на раўніны ды ў навакольле Маздоку.

Савецкі час

У 1921 годзе Асэтыя стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласьці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асэтынскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Насельніцтва

Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасьць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асэтыя зьяўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі. Блізу палова насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Ўладзікаўказе. Нацыянальны склад: асэтыны (68,2 %), расейцы (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %).

Населеныя пункты

Населеныя пункты з колькасьцю жыхароў больш за 5 тысячаў
на 1 студзеня 2009 году
Уладзікаўказ Паўночная Асэтыя 312,4 Міхайлаўскае 10,3 (2003)
Маздок Паўночная Асэтыя 40,4 Чармэн 8,4 (2003)
Бяслан Паўночная Асэтыя 36,2 Кізьляр 8,4 (2003)
Алагір Паўночная Асэтыя 19,5 Архонская 7,9 (2003)
Ардон Паўночная Асэтыя 17,0 Камбілееўскае 7,6 (2003)
Заводзкі Паўночная Асэтыя 15,4 Гізэль 7,1 (2003)
Эльхотава 12,2 (2003) Чыкола 7,0 (2003)
Нагір 11,3 (2003) Зьмейская 6,4 (2003)
Сунжа 11,3 (2003) Паўладольская 5,7 (2003)
Дыгора Паўночная Асэтыя 10,7 Лукаўская 5,2 (2003)
Акцябрскае 10,6 (2003) Майскае 5,1 (2003)

Асобы

Паўночная Асэтыя 

У 2002 годзе пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне зьнік бязь вестак рэжысэр Сяргей Бадроў разам са здымачнай групай.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паўночная Асэтыя ГеаграфіяПаўночная Асэтыя ГісторыяПаўночная Асэтыя НасельніцтваПаўночная Асэтыя АсобыПаўночная Асэтыя КрыніцыПаўночная Асэтыя Вонкавыя спасылкіПаўночная АсэтыяАсэтынская моваПаўночна-Каўкаская фэдэральная акругаРасейская моваРасеяУладзікаўказ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс гарадоў БеларусіВыказьнікМіра (імя)ГомасэксуальнасьцьУкраінскі правапіс 1928 году15 красавікаЭнэргіяЗямляАнатацыяУладзімер ПуцінЗлучнікНайвышэйшая Літоўская РадаСтарабеларуская моваНаваполацакФранцішак БагушэвічЗаходнеславянскія мовыМіжнародны жаночы дзеньАхоўны статусКартагенПарнаграфія ў ЧэхііСьцяг ЛібііУладзімер АнісковічБелавеская пушчаВадзім СаранчукоўАдам Міцкевіч1874Інданэзія633БуценьКойданаўРусіны (этнічная група)Полымя (часопіс)Марат МаркаўДаўгерд (імя)Усевалад ІгнатоўскіЧарнобыльМіраслаў ЛазоўскіПісьменнасьцьЯн ЦывінскіМікола ПапекаАпэрацыйная сыстэмаБудзьма беларусамі!2008Яўген ВалошынМіхась ЧаротЯнка МаўрБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеУладзіслаў ГарбацкіСырыйскі КурдыстанЯн ЗбажынаСказДызайн1919ЖырандоляГунтКарэйская моваFTPТравеньМіндоўгБобраÆРоднае слова (часопіс)Пастава 6914 красавіка🡆 More