Нойшванштайн

10°44′58.93″ у. д. / 47.5575778° пн. ш.

10.7497028° у. д. / 47.5575778; 10.7497028

Замак Нойшванштайн (па-нямецку: Schloß Neuschwanstein [nɔy’ʃvanʃtain], літаральна: «Новы лебядзіны камень») — замак 19 стагодзьдзя каля невялікага гораду Фюсэн і Замка Хоэншвангаў у паўднёва-заходняй частцы Баварыі, непадалёк ад аўстрыйскай мяжы. Замак зьяўляецца збудаваньнем у Баварыі, якое наведваецца і фатаграфуецца часьцей за ўсё.

Нойшванштайн
Від на замак
Нойшванштайн
Замак у 1886 годзе
Нойшванштайн
Від з Marienbrücke

Будаўніцтва замка пачалося ў 1869 годзе каралём Людвігам II, таксама вядомым пад мянушкай Людвіг Утрапёны. Замак быў спраектаваны Крыстыянам Джанкам, прыдворным архітэктарам Людвіга II. Нойшванштайн разьмешчаны непадалёк ад Замка Хоэншвангаў, які пабудаваў бацька Людвіга II Максыміліян II, і возера Альп-Зэе. За растрачаньне казны на будоўлю Людвіг II быў адхілены ад улады яшчэ да сканчэньня будаўніцтва. Пасьля таямнічай сьмерці Людвіга II у 1886 годзе замак зь выдатным інтэр’ерам быў адкрыты для наведваньня. На вялікай колькасьці карцінаў былі паказаныя сцэны з розных опэраў Рыхарда Вагнэра. Аднак пэўныя пакоі не былі ўпрыгожаныя, толькі аздабленьне 14 пакояў было скончанае да сьмерці Людвіга. Тым ня менш, цалкам адкрыты для турыстаў ён быў толькі 3,5—4 гады пазьней, калі былі дабудаваныя пэўныя вонкавыя часткі.

У інтэр’ерах замка галоўную ролю выконваюць выявы да опэраў Вагнэра і старых нямецкіх легендаў. Лебядзіны матыў — тое, чым пранізаная ўся архітэктура замка і мастацкія ўпрыгожаньні. Лебедзь — геральдычная птушка старога роду графаў Швангаў — пераемнікам гэтага роду лічыў сябе бацька Людвіга, Максыміліян II Баварскі.

Нойшванштайн
Паштоўка 1890 году

Напрыканцы Другой сусьветнай вайны частка золата Рэйхсбанка захоўвалася ў замку. У апошнія дні вайны золата было вывезенае ў невядомым кірунку. Паводле чутак, яно было затопленае ў бліжэйшым возеры Алат. У замку таксама захоўваліся скрадзеныя каштоўнасьці, карціны, мэбля, якія прызначаліся для асабістай калекцыі Гітлера.

На Нойшванштайн адкрываецца цудоўны від з бліжэйшага мосту Marienbrücke.

Культурныя алюзіі

  • Замак зрабіўся крыніцай натхненьня пры будаўніцтве замка Сьпячай Прыгажуні ў парыскім Дыснэйлэндзе. Аднак не зусім правільна лічыць, што ён быў узяты за аснову замка Золушкі ў іншых Дыснэйлэндах. Для іх выкарыстоўваўся францускі замак Шато Дзюсэ(па-француску: Château d'Ussé).
  • Нойшванштайн таксама паказаны ў фільме 1968 году Chitty Chitty Bang Bang як замак прыдуманай зямлі Вулгарыі.
  • Відам Нойшванштайна быў захоплены Чайкоўскі — і менавіта тут па меркаваньнях гісторыкаў у яго зьявілася задума балета «Лебядзінае возера».

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Нойшванштайн  Нойшванштайнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гайла (імя)Украінская моваБагдан ХмяльніцкіВацлаў ІваноўскіГаяо МіядзакіІндаэўрапейскія мовыСтакгольмГлыбокаеБоршчКраснаярскПерапіс насельніцтва ЗШАХвояДзьвінскСтавангерДэпрэсіяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Карым Абдул-ДжабарАзіяАўстрыяХрыстафор Калюмб1384ПорнасайтВясельлеБразыліяАляксандар КачанБяроза (горад)ТаталітарызмСтэн МікітаАрыстыд БрыянБеларускі клясычны правапісМалякалёгіяСтарабеларуская моваКантрабандаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПрымакі (п’еса)АнгельшчынаБатон-РужРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)БалтыяЛязо ОкамаПачаеўБэрлінХронікі НарнііЛіцьвіныДзірМіжнародны стандартны кніжны нумарЧырвоны колерЯўген ШатохінЮрбурскі раёнСтан (сацыяльная група)Аркадзь КуляшоўЛацінкаБеларуская Народная РэспублікаПэдагогМужчына зьверхуНью-ЁркЛітаратуразнавецРэспубліка Сэрбская КраінаРоварАнгельская моваФранцыяСаудаўская АрабіяІталіяБэрацкая вобласьцьТранзыстарМаксім БагдановічАмэрыканскі далярЛіцка-Сенская жупаніяВайнаЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)Пінскі раён202429 траўняЛанаўцы🡆 More