Пётар Чайкоўскі

Пётар Ільлі́ч Чайко́ўскі (7 траўня 1840, Воткінск, Расейская імпэрыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — расейскі кампазытар, дырыгент, пэдагог.

Лічыцца адным з найвялікшых кампазытараў у гісторыі музыкі. Выдатны мэлядыст, аўтар 76 опусаў, 10 опэраў. Чайкоўскі напісаў 7 сымфоніяў (6 пранумараваных і сымфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусьветна вядомыя ягоныя балеты «Лебядзінае возера», «Сьпячая прыгажуня», «Шчаўкунок».

Пётар Чайкоўскі
Пётр Ильич Чайковский
Пётар Чайкоўскі
Дата нараджэньня 7 траўня [ст. ст. 25 красавіка] 1810
Месца нараджэньня Воткінск, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1893
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Прычына сьмерці халера
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыгент, пэдагог
Навуковая сфэра кампазыцыя[d], музычная пэдагогіка[d], музычная адукацыя[d] і музыка
Месца працы
Жанры сымфонія, опэра, балет[d], клясычная музыка і музыка рамантызму[d]
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Ilya Petrovich Tchaikovsky[d]
Маці Aleksandra Tchaikovskaya[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені
Подпіс Выява аўтографу

Ён стаўся першым расейскім кампазытарам, чыя музыка зрабіла незгладжальнае ўражаньне на міжнародным узроўні. Чайкоўскі выступаў у якасьці запрошанага дырыгента ў канцы сваёй кар’еры ў Эўропе й Злучаных Штатах. Адным з такіх выступаў быў першы канцэрт ў Карнэгі-Холе ў Нью-Ёрку ў 1891 годзе. Чайкоўскі быў ганараваны ў 1884 годзе царом Аляксандрам III, і атрымаў ад яго пажыцьцёвую пэнсію ў канцы 1880-х гадоў.

Чайкоўскі зьяўляецца адным з выбітных кампазытараў сьвету, яскравым прадстаўніком музычнага рамантызму і адным зь вядомых лірыкаў і драматургаў-псыхолягаў ў музыцы, які паглыбіў псыхалягічны аналіз складаных і супярэчлівых зьяваў жыцьця.

Не зважаючы на ягоныя посьпехі, жыцьцё Чайкоўскага перарывалася асабістымі крызамі і дэпрэсіяй. Назапашвальныя фактары ўключалі ягоны раньні сыход ад мацярынскага дому да школы-інтэрнату і наступнай раньняй сьмерцю маці, а таксама сьмерць ягонага блізкага сябра і калегі Мікалая Рубінштэйна. Таксама стратай сталі і перарваныя адносіны ў дарослым жыцьці, як то 13-гадовая сувязь з заможнай удавой Надзеяй фон Мэк, якая была ягонай асабістай заступніцай, хоць яны ніколі не сустракаліся адзін з адным. Ягоная гомасэксуальнасьць, традыцыйна таксама лічыцца асноўным фактарам, хоць некаторыя музыказнаўцы ў цяперашні час перамяншаюць гэтае значэньне. Раптоўная сьмерць кампазытара ва ўзросьце 53 гадоў, як правіла, прыпісваецца наступствам халеры, аднак некаторыя дасьледчыкі лічаць, што халера магла ня быць сапраўднай прычынай сьмерці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ВоткінскКампазытарОпэраРасейская імпэрыяСанкт-ПецярбургСымфонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрась БарысевічБісэксуальная парнаграфіяЯкуб ЯсінскіСтаралітваСайгаЭквадорMemento moriЯўген КантылёўДзьмухавецВільняБеларусыРодныя гоні (1927)ДыплёмЖалейка (зборнік)Партыя аматараў піваАндрэй ХадановічПагоняШуляк-галубятнікЛявон ВольскіСусьветная служба Бі-Бі-СіГісторыя БеларусіЁзэф ГёбэльсРадыё ВызваленьнеЯлоўкаАзначэньне (часьціна сказу)Дражна (Менская вобласьць)Гражына (паэма)Марат МаркаўАвечкаЖыве Беларусь!СтрахаваньнеТадэвуш КасьцюшкаСамасейАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЦмокІгар ЛосікПарнаграфія ў ІталііBayraktar TB2ТравеньУрадБярэзаньСэксСпакусьнікіКаскадныя табліцы стыляўТрыбуна працыМыш курганцаваАпавядальны сказТацяна СапачВэб-сайтНаркамаўкаБаркэмпЧарнігаўскае княстваПолацкае ваяводзтваСьвятлана АлексіевічТожабеларусАстравецВількамірскі паветПрыметнікСтральба з лукаБераБасовішчаРад1877Макс ШчурПадзелы Рэчы ПаспалітайКарусь Каганец🡆 More