Сакольскі Павет Новы Двор

Но́вы Двор (польск.

Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 625 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Саколкі, за 63 км на поўнач ад Беластоку.

Новы Двор
лац. Novy Dvor
польск. Nowy Dwór
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Сакольскі Павет Новы Двор
Герб Новага Двару


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Новы Двор
Войт: Казімер Богуш
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-205
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′52″ пн. ш. 23°32′37″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54361° у. д. / 53.63111; 23.54361 23°32′37″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54361° у. д. / 53.63111; 23.54361
Новы Двор на мапе Польшчы
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Сакольскі Павет Новы Двор Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новы Двор — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Сакольскі Павет Новы Двор 
Касьцёл, 1879 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Сакольскі Павет Новы Двор 
Касьцёл, каля 1900 г.

Новы Двор заснавалі ў XV ст. як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Паводле паданьня, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца тут збудавалі першы касьцёл.

12 жніўня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Новаму Двару Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары збудавалі мураваную царкву.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 1083 чал., зь іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 625 чал.

Турыстычная інфармацыя

Сакольскі Павет Новы Двор 
Царква Сьвятога Мікалая

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1547, 1877—1878)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Сьвятога Мікалая (1955)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сакольскі Павет Новы Двор ГісторыяСакольскі Павет Новы Двор НасельніцтваСакольскі Павет Новы Двор Турыстычная інфармацыяСакольскі Павет Новы Двор АсобыСакольскі Павет Новы Двор КрыніцыСакольскі Павет Новы Двор ЛітаратураСакольскі Павет Новы Двор Вонкавыя спасылкіСакольскі Павет Новы ДворБеластокБобраВёскаГміна Новы ДворПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСаколка (горад)Сакольскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарбатаПаўднёвая КарэяБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёКонкурс песьні ЭўрабачаньнеАлесь КлышкаГедаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПолацкае княстваРасеяРасейскі фашызмСяргей НавумчыкМаксім ГарэцкіЛесьвіцаВаймарскі клясыцызмДрынМікола КупрэеўЛіцьвіныГімн БеларусіПошта@Mail.ru27 красавікаГлеб ЛабадзенкаАзбука МорзэАдольф ГітлерКінатэатарГрэнадаГенадзь ШутаўКімбарПарнафільм у ФранцыіБеларускі нацыянальны стройСтаніслаў ШушкевічWordleІнфармацыйныя тэхналёгііПолымя (часопіс)Навум ГальпяровічРуслан КашулінскіКандрат КрапіваРуген (імя)Рэвалюцыя гвазьдзікоўКангрэс ЗШААляксандар КосінецІзраільБітва на рацэ УлеСлуцак (футбольны клюб)Злучаныя Штаты АмэрыкіМіжнародная сыстэма СІГерэйкаТвэркМоўная норма.neПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ГуданМаксім ЛужанінСельская гаспадаркаБаранавічыSEATOПарнаграфія ў ЗШАПётар МашэраўТрокіАляксандар КраўцэвічУладзімер МулявінГалоўная старонкаУладзімер КараткевічСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСмаленск.vc🡆 More