Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (нар.
17 кастрычніка 1937 у Менску) — беларускі пісьменьнік і палітык, чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Чаргінец | |
Старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі НС РБ | |
---|---|
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 17 кастрычніка 1937 (86 гадоў) Менск, БССР |
Партыя: | |
Дзеці: | Ігар Мікалаевіч Чаргінец[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 у Менску. Скончыў Вышэйшую школу трэнэраў, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці правазнаўства (1969). Кандыдат юрыдычных навук (1977), тэма дысэртацыі: «Адміністрацыйна-прававыя праблемы барацьбы супраць п'янства і алькагалізму (па матэрыялах Беларускай ССР)». Акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук, Міжнароднай акадэміі інфармацыйных рэсурсаў і тэхналёгій, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Акадэміі праблем бясьпекі, абароны і правапарадку Расеі, прафэсар і гранд-доктар філязофіі і праву Сусьветнага разьмеркаванага ўнівэрсытэту ААН, ляўрэат міжнародных літаратурных прэмій ім. А.Фадзеева і У.Пікуля, ляўрэат шматлікіх саюзных і рэспубліканскіх прэмій, генэрал-лейтэнант.
На прафэсійнай аснове гуляў у футбольных камандах майстроў гарадоў Менску, Віньніцы, Кішынёва. 1963-1964 — рэгуліроўшчык радыёапаратуры Менскага прыборабудаўнічага заводу. 1964-1993 — опэрупаўнаважаны, ст. опэрупаўнаважаны, начальнік аддзяленьня крымінальнага вышуку Савецкага РАУС г. Менску, намесьнік начальніка УУС Менскага гарвыканкаму, начальнік кіраваньня крымінальнага вышуку МУС БССР. У 1984-1987 служыў дараднікам у Аўганістане. У 1987-1993 — начальнік кіраваньня ўнутраных справаў на транспарце Рэспублікі Беларусь. У 1993-1997 — старшыня камітэту па сацыяльнай абароне вайскоўцаў, вэтэранаў вайны і ўвекавечаньні памяці загінулых пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1996-1997 — памагаты кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
З 1997 чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога і трэцяга скліканьняў. Чалец Прэзыдыюма Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Старшыня Сталай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі, чалец Савету Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі. З 1998 Старшыня Сталай камісіі Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі па пытаньнях вонкавай палітыкі, чалец Сталай камісіі Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД па замежнапалітычных пытаньнях. Старшыня Саюза пісьменьнікаў Беларусі, чалец Саюза журналістаў, Саюза кінэматаграфістаў Беларусі. Сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменьнікаў-баталістаў. Старшыня Грамадзтва сяброўства Беларусь — Кыргыстан.
19 сьнежня 2002 - 9 сьнежня 2005 — старшыня кіраваньня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі літаратурны фонд». У 2005 пасьля ініцыяванага ўладамі расколу Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ўзначаліў яго афіцыйную частку (у асноўным расейскамоўную).
У красавіку 2006 за падтрымку рэжыма Лукашэнкі Мікалаю Чаргінцу быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ.
У красавіку 2008 высунуў ініцыятыву стварыць невялікую грамадзкую раду, якая бы вызначыла пералік сацыяльна-значнай літаратуры.
22 кастрычніка 2008 Верхняя палата Парлямэнта прыняла адстаўку старшыні Сталай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі Мікалая Чаргінца. Сэнатар падаў заяву аб адстаўцы ў сувязі з заканчэньнем тэрміну яго паўнамоцтваў.
Аўтар больш 50 за навуковых прац.
Больш за 30 твораў (па-расейску), частка зь якіх уключаная ў сэрыю «Майстры савецкага дэтэктыву»; сцэнары трох мастацкіх фільмаў.
Узнагароды: ордэны Леніна, Баявога Чырвонага Сьцягу, Чырвонай Зоркі (два), «За адвагу» і Чырвонага Сьцягу (ДРА), ордэн «Зорка Югаславіі» ІІ ступені; 30 мэдаляў СССР, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Аўганістан, Рэспублікі Польшча, ганаровымі граматамі Вярхоўнай Савету БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; прэміі імя А.Фадзеева, У.Пікуля. У лютым 1999 г. указам прэзыдэнта ўзнагароджаны мэдалём «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану».
Як сьцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце — ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненьні ў галіне навукі і культуры (1998). Аднак пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацьвердзіць гэта высьветлілася, што ніякага Чаргінца ў базе няма і ніколі не было.
У 2005 ганараваны званьня «Міжнародны прафэсіянал 2005 году», якое прысуджаецца Міжнародным біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы (Ангельшчына). Дзейнасьць гэтага цэнтра была ахарактарызавана як махлярства; па сьцьвярджэньні ўрада Заходняй Аўстраліі цэнтар бярэ плату за выдадзеныя сэртыфікаты.
Жанаты, двое дзяцей.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікалай Чаргінец, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.