Алена Брава

Алена Брава (нар.

18 жніўня 1966) — беларуская пісьменьніца, журналістка.

Алена Брава
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Алена Валер'еўна Гінзбург
Нарадзілася 18 жніўня 1966 (57 гадоў)
Барысаў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1998 — цяперашні час
Жанр аповед, раман
Мова беларуская мова і расейская мова
Дэбют 2002
Значныя творы «Камэнданцкі час для ластавак»
Прэміі Прэмія Гліняны Вялес (2004)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Алена Брава brava-alena

Біяграфія

Спачатку была пачатковая школа з ангельскім ухілам, потым — факультэт журналістыкі БДУ. Па заканчэньню працавала ў раённай газэце Барысава, празь некаторы час зьехала з мужам і дачкой на Кубу. 1990 год — вяртаньне на радзіму ў родны Барысаў і праца на розных пасадах у раённай газэце «Адзінства».

Пісаць вершы пачала ў школе, аўтар паэтычнага зборніка «На глыбіні каранёў» (2002). Вядомасьць пісьменьніцы прынесла аповесьць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004)). Як празаік А. Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, калектыўных зборніках, у тым ліку «Апавяданьне — 2005», «І зоркі над Бярэзінай — ракой», «12 актаў» і іншых. Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, зь перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).

Творчасьць

Пісьменьніца піша на сацыяльныя тэмы, апісвае лёс беларусаў і асабліва беларусак у постсавецкіх умовах. Аўтарка гуляецца з мовай, актыўна выкарыстоўвае фэмінітывы, наагул глыбока аналізуе статус жанчыны ў грамадзтве. Проза Алены Бравы адрозьніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненьнем у найглыбейшыя куткі чалавечай душы. Найбольш вядомы ейны раман - “Садомская яблыня” – гэта цудоўна выпісаны партрэт чарнушнага жыцьця ў беларускай правінцыі, хоць многае з апісанага аўтаркай уласьціва і для Менску. У самой назьве раману (“Садомская яблыня”) хаваецца некалькі сэнсаў. Садомская яблыня зь яе спакусьлівымі пладамі можа азначаць пустых і хлусьлівых людзей, якія апісваюцца ў рамане. І хоць сама аўтарка словамі сваёй гераіні кажа, што яна не фэміністка, тым ня менш, жыцьцё, досьвед, прадзіраньне празь церні, альбо, кажучы словамі самой гераіні, “праца і мацярынства, якія патрабавалі нястомных клопатаў” зрабілі зь яе фэміністку.

Адно з апошніх апавяданьняў пісьменьніцы — «Карыятыда ў маціцовых кліпсах» (Дзеяслоў №1, 02) — працягвае тэму, пачатую ў папярэдніх творах, асабліва ў рамане «Садомская яблыня» — жыцьцё кабеты ў постсавецкіх умовах.

Цытаты

Чалавек нараджаецца відушчым, потым яго асьляпляюць наўмысна, з асаблівай упартасьцю, калі чалавек – жанчына. Паўжыцьця трацім на тое, каб гэта зразумець; але, зразумеўшы, апынаешся ў такой адзіноце і пустэчы, што стараешся, як мага хутчэй начапіць якія-небудзь акуляры – хобі, рэлігія альбо жарсьці // “Садомская яблыня”, 2018.


Жыцьцё чалавека ў Чырвонай імпэрыі ніколі не было ў цане, што казаць пра “паўчалавека” – жанчыну? // “Садомская яблыня”, 2018.


(...)“мець сваё жыцьцё дазваляецца кароткі прамежак часу: ад школьнага выпускнога балю да жаночай кансультацыі” // “Садомская яблыня”, 2018.

Бібліяграфія

  • 2002 «На глыбіні каранёў»
  • 2004 «Камэнданцкі час для ластавак», Мн.: Мастацкая літаратура.
  • 2012 «Рай даўно перанаселены», Мн.: Галіяфы.
  • 2013 «Дараванне/Прощение/Vergebung», Мн.: Выдавецкі дом «Звязда».
  • 2018 «Садомская яблыня»: раман / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы.

Узнагароды

  • Гліняны Вялес (2004, за зборнік прозы «Камэнданцкі час для ластавак»)
  • Frаnс-Tireur USА — Sіlvеr Bullеt 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алена Брава БіяграфіяАлена Брава ТворчасьцьАлена Брава ЦытатыАлена Брава БібліяграфіяАлена Брава УзнагародыАлена Брава КрыніцыАлена Брава Вонкавыя спасылкіАлена Брава18 жніўня1966Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Creative CommonsІнданэзіяЗлаві мяне, калі зможашМіхал Баброўскі.nu27 сакавікаАльгерд БахарэвічВіленскі мэтрапалітэнУладзімер КараткевічВасіль ЦяпінскіГравітацыйная канстантаНавуковая фантастыкаАлегКрысталь БойдРод (біялёгія)Паўночная АмэрыкаЁган КройфРымская рэспублікаРадаслаў АстроўскіХронасСучаснасьцьЖыгімонт25 сакавікаАжынаНямецкая Дэмакратычная РэспублікаГарвардзкі ўнівэрсытэт1821.ptГаміяні або дзьве ночы залаволеньняФара Вітаўта (Горадня)Глінішча (Гомельская вобласьць)БеларусьЭлектронная поштаРасеяВіленскі Духаўскі манастырРужанецВыказьнікБанан (плод)Беларуская дзіцячая літаратураДоктар ГаўсАнтон ЯленскіГадзьЛіянэль МэсіКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіМіхайлаўская брамаПалешукіУладзімер МархельЛіцьвіныБеларускі нацыяналізмСуд Астравецкага раёнуЛагашХэрсонСавецкі партызанскі рух у БеларусіНясьвіжВілаЯнотавыяАгдамскі раёнКлеапатра1384ЭякуляцыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўКліматЖамойцьМіхась Чарот🡆 More