Мухамад ібн Муса Аль-Харэзьмі (па-пэрсыдзку: محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, каля 783 — каля 850, Харэзм) — вялікі пэрсыдзкі матэматык, астраном і географ, заснавальнік клясычнай альгебры.
Мухамад ібн Муса Аль-Харэзьмі | |
محمد بن موسی خوارزمی | |
Дата нараджэньня | каля 780 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | каля 850 |
Месца сьмерці |
|
Занятак | матэматык, астраном, географ, філёзаф, перакладнік, астроляг, гісторык |
Навуковая сфэра | астраномія, матэматыка, альгебра, Devanagari numeral[d], арытмэтыка, трыганамэтрыя, геаграфія і навукі пра Зямлю |
Месца працы | Дом мудрасьці |
Зьвестак аб жыцьці аль-Харэзьмі захавалася ня шмат. Значны пэрыяд свайго жыцьця ён правёў у Багдадзе, узначальваючы пры халіфе аль-Мамуне бібліятэку «Дома мудрасьці». У 827 годзе прымаў удзел у вымярэньні даўжыні градуса зямнога мэрыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку ўзначальваў экспэдыцыю да хазараў. Апошні ўспамін аб ім датуецца 847 годам.
Аўтар кнігі «Аб індыйскім зьлічэньні», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазыцыйнай сыстэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У XII стагодзьдзі яна была перакладзена на лацінскую мову й адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці эўрапейскай арытмэтыкі і ўкараненьні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэднявечнай Эўропе ўсю сыстэму дзесятковай арытмэтыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін альгарытм, упершыню выкарыстаны Готфрыдам Ляйбніцам. Аль-Харэзьмі прадставіў першае сыстэматычнае рашэньне лінейных і квадратных раўнаньняў. Адным зь ягоных галоўных дасягненьняў у альгебры была ягоная дэманстрацыя таго, як трэба вырашаць квадратныя раўнаньні, дапоўніўшы іх геамэтрычнымі абгрунтаваньнямі. Ён быў першым хто разглядаў альгебру ў якасьці самастойнай дысцыпліны і ўвёў мэтады папаўненьня і супрацьпастаўленьня.
Трактат «Кароткая кніга пра вылічэньне праз папаўненьне і супрацьпастаўленьне», перакладзены на латынь Робэртам Чэстэрскім у 1145 годзе, выкаростоўваўся ў вядучых эўрапейскіх унівэрсытэтах у якасьці асноўнага матэматычнага падручніка ажно да XVI стагодзьдзя. У дадатак да сваіх вядомых працаў, ён перагледзеў «Геаграфію» Пталемэя, пералічыўшы шырату і даўгату розных гарадоў і населеных пунктаў. Акрамя таго, ён зрабіў мноства астранамічных табліцаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мухамад Аль-Харэзьмі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.