Дзесятковая Сыстэма Зьлічэньня

Дзесятко́вая сыстэ́ма зьлічэ́ньня — пазыцыйная сыстэма зьлічэньня з базай 10.

То бок для запісу адвольнага ліка ўжываюцца 10 лічбаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. Мяркуецца, што выбар ліку 10 у якасьці базы паходзіць з звычкі лічыць пры дапамозе пальцаў рук.

Дзесятковая — найбольш пашыраная ў сьвеце сыстэма зьлічэньня, якой зараз карыстаюцца людзі. Аднак раней ужываліся таксама сыстэмы з асновамі 12, 20, 60 і інш. У кампутарах лікі захоўваюцца і разьлікі выконваюцца ў двайковай сыстэме зьлічэньня. Для зьнешняга прадстаўленьня двайковых лікаў часта ўжываюцца васьмітковая і шаснаццацітковая.

Дзесятковы дроб — просты дроб, дзе назоўнік гэта ступень ліку 10. Дзесятковыя дробы можна запісаць у выглядзе без назоўніка. Для гэтага ў лічыльнік устаўляюць коску (дапоўніўшы зьлева нулямі, калі патрэбна) у пазыцыю, лічачы справа, якая адпавядае ступені ліку 10 назоўніка. Напрыклад, 3/10 = 0,3; 33/10 = 3,3; 3/1000 = 0,003. Коска, якая падзяляе цэлую і дробную часткі, называецца дзесятковая коска. У некаторых краінах для гэтай мэты ўжываецца кропка. Нулі напачатку дзесятковага запісу важныя, а напрыканцы дзесятковага дроба — звычайна не. Аднак у навуковых, інжынэрных ці статыстычных разьліках часам пакідаюць канцавыя нулі, гэта служыць для пазначэньня хібнасьці.

Рацыянальныя лікі, якія ня маюць прадстаўленьня ў выглядзе концага дзесятковага дроба, можна запісаць з пэрыядам. Напрыклад: 1/6 = 0,166666… = 0,1(6); 1/7 = 0,1428571428… = 0,(142857). Адвольны рацыянальны лік p/q можна запісаць концым дзесятковым дробам або дробам з пэрыядам. Гэта вынікае з альгарытма дзяленьне з рэштай, згодна якому пры дзяленьні на q можа быць ня больш за q непаўторных рэштаў.

Іррацыянальныя лікі маюць бясконцы непэрыядычны дзесятковы запіс.

Tags:

ЛікЛічбаСыстэма зьлічэньня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейская акупацыя БеларусіСамасейМузэй Беларускага ПалесьсяБеларусыБеларуская ВікіпэдыяСымболіка БеларусіЛявон ВольскіІркуцкая вобласьць1989Леў XІндуісцкія календарыСыр (імя)120-я зэнітна-ракетная брыгадаЧыгункаПарнаграфія ў ЯпонііISSNДрама (аповесьць)ГаналулуПастава 69Біжаравіцкі сельсаветДарога Р6 (Беларусь)ЯлтаУльянаўская вобласьцьМетлюжкакветныяПінкавіцкі сельсаветIPhoneДойлідзтваЧула-ВістаСтэфан VII (папа рымскі)СтолінРусіфікацыя Беларусі994ПарнафільмЧасьцінкаМіхал Сэрвацы ВішнявецкіГанза8 сакавікаМэдыяВікіМалакроўеАдрыяна ЧэлентанаВацлаў ІваноўскіРыбалкаГрымайлаўТэхасЮрбурскі раёнГітараГіпэртаніяГалоўная старонкаАзіяСмаленскМерчыцкі сельсаветЧорны замак АльшанскіТокіёСтэфан III (папа рымскі)МурманскТэўда (імя)Агульная тэорыя адноснасьціФранцуская рэвалюцыяГрэта ГарбуПалац Бутрымовічаў (Пінск)Беларуская (тарашкевіца)Бісэксуальная парнаграфіяКарлес ПудждэмонВінаградакветныяЎэйлзФутболВалошкаВалеры Жыскар д’ЭстэнВашку да Гама🡆 More