Марк Манэ

Марк Манэ, Мардэхай Цьві Манэ (1859, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 1886, Радашкавічы) — беларуска-габрэйскі пісьменьнік, паэт-лірык, мастак.

Пісаў на іўрыце.

Мардэхай Цьві Манэ
па-габрэйску: מרדכי צבי מאנה
на ідышы: מרדכי צבי מאנע
Марк Манэ
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марк Маісеевіч Манэ
Псэўданімы Ха-Мэцаер
Нарадзіўся 5 траўня 1859(1859-05-05)
Памёр 15 кастрычніка 1886(1886-10-15) (27 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт-лірык, мастак
Мова іўрыт

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1859 годзе ў Радашкавічах Віленскай губэрні ў сям’і беднага мэламэда. Атрымаў традыцыйную габрэйскую рэлігійную адукацыю.

Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Менск для паступленьня ў адну зь мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасьці да маляваньня, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася мастацкая школа. Знаходзячыся ў Вільне самастойна вывучыў расейскую й нямецкую мовы і агульныя навукі.

Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. З 1884 году жыў у Варшаве. У 1884 годзе зьявіліся першыя сымптомы фатальнай хваробы — сухотаў. Вярнуўся на радзіму, дзе ў 1886 годзе памёр.

Творчасьць

У годы вучобы ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў публікаваў вершы (пісаў пад псэўданімам Ха-Мэцаер), мастацтвазнаўчыя й літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданьнях на іўрыце: «Гамэліц» і «Ха-Цэфіра».

У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусьціла поўны збор складаньняў у дзьвюх частках.

Ушанаваньне памяці

Яго імем названыя вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.

Вонкавыя спасылкі

Марк Манэ  Марк Манэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Марк Манэ БіяграфіяМарк Манэ ТворчасьцьМарк Манэ Ушанаваньне памяціМарк Манэ Вонкавыя спасылкіМарк Манэ18591886ІўрытБеларусьВіленская губэрняГабрэі ў БеларусіМаладэчанскі раёнРадашкавічыРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Палешукі1802ГорадняРэспубліка СэрбскаяЛацінкаМанастырыскаВёскаСамасейБезьдзежГалоўная старонкаІнданэзійская рупіяСаўтгэмптан (футбольны клюб)НКВДВыклічнікРэжым ЛукашэнкіУсяслаў ЧарадзейЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Манчэстэр СіціІван ЖахлівыКанвэнтуальныя францішканеЛанаўцыМіжнародны стандартны кніжны нумарҐПалесьсе (прадпрыемства)ДойлідзтваГорад1616ВікіпэдыяЮлія ЦімашэнкаСуахіліРасейская ВікіпэдыяДэйвід КэмэранКлёд СымонРоварКрэтынскі раёнРасеяМіхаіл БулгакаўФрэнк СынатраБеларусьРыбалка1962АльтэнаКіліян МбапэЛетуваРымБіпалярны транзыстарМерчыцкі сельсаветГіпэртаніяАдрыяна ЧэлентанаŁСтаніслаў Вільгельм РадзівілКалкатаПінскводбудToyotaЛеанід БрэжнеўПаўднёва-Кітайскае мораКалектывізацыяЯрыжкаЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)Гаўрыла ПрынцыпМаксім БагдановічШвэдзкая ВікіпэдыяВольга ГаварцоваМаскоўскі мэтрапалітэнАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыПаршавіцкі сельсаветМалякалёгіяГалаўны мозагДжозэф Остын ЧэмбэрлэнInstagram1950Леон (Гішпанія)Старабеларуская моваПрымакі (п’еса)Бусел белыСпадарВайна🡆 More