Лясныя Браты

Лясныя браты (па-эстонску: metsavennad, па-латыску: mežabrāļi, па-летувіску: miško broliai) — агульная назва партызанскага супраціву ў краінах Прыбалтыкі супраць савецкай акупацыі, распачатай паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа.

Гэты рух налічваў каля 170 тысячаў чалавек, зь іх 50 тысячаў загінулі ці прапалі бязь вестак.

У сучаснай гістарыяграфіі Летувы, Латвіі й Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расейскай — як прафашысцкі. Аналягічны рух супраціву ў гэты пэрыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы й Румыніі.

Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латыскіх партызанаў-рэвалюцыянэраў, якія дзейнічалі ў пэрыяд Расейскай рэвалюцыі 1905-07 гадоў..

Эстонія

У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысячаў мужчынаў на працягу 1944—1953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа й Ляянэмаа, Тартумаа й Іда-Віру. За пэрыяд з 1944 — па 1947 яны зьдзейсьнілі 773 узброеных напады, зьнішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спэцслужбаў.

Латвія

У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латыскага легіёну СС. Агульная колькасьць партызанаў налічвала да 10 тысячаў, яшчэ 20 тысячаў чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчам. Да 1947 Цэнтральнае камандаваньне латыскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Матыса ў Рызе.

Латыскім партызанам удалося зьнішчыць ад 1,5 тысячаў (паводле савецкіх крыніцаў) да 3 тысячаў (паводле латыскіх крыніцаў) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваныя і больш за дзясятак тысячаў чальцоў сем’яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.

Летува

У Летуве партызанскі супраціў быў найбольш моцным сярод краінаў Прыбалтыкі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 году. Пазьбягаючы прамых сутыкненьняў з чырвонаармейцамі й войскамі НКВД, летувіскія партызаны эфэктыўна змагаліся мэтадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячоў. Кіраўніком лясных братоў у Летуве быў Ёнас Жэмайтіс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названая вайсковая школа ў Коўне.

Літаратура

Крыніцы й заўвагі

Tags:

Лясныя Браты ЭстоніяЛясныя Браты ЛатвіяЛясныя Браты ЛетуваЛясныя Браты ЛітаратураЛясныя Браты Крыніцы й заўвагіЛясныя БратыЛатыская моваЛетувіская моваПакт Молатава-РыбэнтропаПрыбалтыкаЭстонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўУсяслаў ЧарадзейБярозка (часопіс)ВільняМаксім Багдановіч2022Лексычнае значэньнеАндрэй КурэйчыкПАнтонімыСэрцаВікіпэдыяMemento moriВадзім СаранчукоўСьпіс гарадоў БеларусіВалянцін АкудовічІгар СідарукІван ПташнікаўДзень ЗямліБел-чырвона-белы сьцягЛагойскМарыя АнтуанэтаІмпрэсіянізмВіктар Шніп26 красавікаГеральдыкаЛіцэнзіі Creative CommonsВерасеньПавецьВэб-дызайнРысЛютыКантмінКадзіла сармацкаеРадаўніцаПаўночна-Заходні крайАльгерд БахарэвічПольская літаратура (рэнэсанс)НазоўнікАльфаКазаньПошукавая аптымізацыяВікіслоўнікГранатамётАльтэрнатыўная парнаграфіяМастацкая літаратураТравеньІндустрыялізацыяЖурМенск.smАдвакатСтолінMelbetАляксей БелыВострая брамаВіцебская вобласьцьЛетуваАляксандар ЛукашэнкаЦэнтонЛявон ВаласюкУрліхВіктар ЖыбульМаякГайдСпакусьнікіДаўгодАлесь КлышкаГотаўт15 красавікаМакс ШчурАлесь АркушМаланкаАндрусь Горват🡆 More