Лясныя Браты

Лясныя браты (эст.: metsavennad, лат.: mežabrāļi, літ.: miško broliai) — агульная назва партызанскага супраціўлення ў краінах Балтыі супраць савецкай улады, якая ўсталявалася там паводле Пакта Молатава-Рыбентропа.

Гэты рух налічваў каля 170 тысяч чалавек, з іх 50 тысяч загінулі ці прапалі без вестак.

У сучаснай гістарыяграфіі Літвы, Латвіі і Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расійскай — як прафашысцкі. Аналагічны рух супраціву ў гэты перыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы і Румыніі.

Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латышскіх партызанаў-рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі ў перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905-07 гадоў.

Эстонія

У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысяч мужчын на працягу 19441953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа і Ляэнемаа, Тартумаа і Іда-Віру. За перыяд з 1944 — па 1947 яны здзейснілі 773 узброеных напады, знішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спецслужбаў.

Латвія

У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латышскага легіёна СС. Агульная колькасць партызанаў налічвала да 10 тысяч, яшчэ 20 тысяч чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчам. Да 1947 Цэнтральнае камандаванне латышскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Маціса ў Рызе.

Латышскім партызанам удалося знішчыць ад 1,5 тысяч (паводле савецкіх крыніц) да 3 тысяч (паводле латышскіх крыніц) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваны і больш за дзясятак тысяч членаў сем'яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.

Літва

У Літве партызанскі супраціўленне быў найбольш моцным сярод краін Балтыі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 года. Пазбягаючы прамых сутыкненняў з чырвонаармейцамі і войскамі НКУС, літоўскія партызаны змагаліся метадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячаў. Кіраўніком лясных братоў у Літве быў Ёнас Жэмайціс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названа ваенная школа ў Каўнасе.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Лясныя Браты ЭстоніяЛясныя Браты ЛатвіяЛясныя Браты ЛітваЛясныя Браты ЛітаратураЛясныя БратыКраіны БалтыіЛатышская моваЛітоўская моваПакт Молатава-РыбентропаЭстонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кастусь ЖукПолымя (часопіс)Google searchКанстытуцыя 3 мая 1791 годаЛетнія Алімпійскія гульні 1920Віктар Анатолевіч ШніпВасіль ВіткаВасіль ЦяпінскіVPNУладзімір ДубоўкаПеракладчыкМар’ян ДуксаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМіхась ДаніленкаГенадзь Пятровіч ПашкоўГарады КыргызстанаГуэлфскі ўніверсітэтАнтон ЛуцкевічГерб БеларусіБуры мядзведзь у БеларусіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Гарады БеларусіАстравецПрымаўкаГомельАксітацын30 верасняНемаўляЭрэбуні (аэрапорт)Вільнюс23 красавікаБеларускі нацыянальны касцюмНідэрландская моваЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)У пошуках ДорыМарына Вітальеўна ВасілеўскаяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДзеепрыметнікЯндэксДзікае паляванне караля СтахаНавуковы стыльПрымыканне (лінгвістыка)Zora nemoralisБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАповесцьШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Плошча Незалежнасці (Мінск)Буржуазная дэмакратыяВалянціна Іванаўна АксакНовасібірскі цыркСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіхаіл Сафарбекавіч ГуцарыеўРэпрадуктыўная сістэма чалавекаСяргей Іванавіч ГрахоўскіUbuntuВялікдзеньСекс без пранікненняАнтарыа (правінцыя)СкрабокПлошча Рэспублікі (станцыя метро)КанадаІнструкцыя па транслітарацыіЭміне Семіе АнасьяДом урада (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)ВікіКапіталізмКлас ТунбергСтаніславова (Пухавіцкі раён)Іван ЧыгрынаўСекс🡆 More